старадаўняе нар. свята ў беларусаў, звязанае з заканчэннем жніва. Дажынкавыя абрады былі скіраваны на тое, каб аддзякаваць «духам нівы» за хлеб, захаваць яе плён на наступны год. Дажаўшы жыта, жнеі ўпрыгожвалі апошні сноп кветкамі і стужкамі, плялі вянкі з каласоў і кветак і з песнямі ішлі ў вёску. Зайшоўшы ў двор, яны перадавалі апошні сноп гаспадару, які запрашаў іх за гасцінны стол з абавязковымі абрадавымі стравамі — блінамі з маслам і сытой, крупяной кашай. Усе абрады суправаджаліся дажынкавымі песням: іх спявалі ў канцы жніва, у час абраду «завівання барады», па дарозе жней дахаты, у двары гаспадара і на святочным застоллі. На Пн Беларусі Д. спраўлялі двойчы: малыя пасля заканчэння жытняга жніва, вялікія пасля таго, як зжыналі і яравыя. У наш час Д. адзначаюць як свята ўраджаю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
vergélten*vt узнагаро́дзіць, аддзя́чыць;
wie soll ich dir das ~! як мне аддзя́каваць табе́ за гэ́та!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аддары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак., каму.
Зрабіць падарунак каму‑н. у адказ на атрыманы. //перан.Аддзякаваць, адплаціць чым‑н. за ласку, паслугу. — Возера, лес, зямля неблагая, ты толькі прылашчы гэтую зямлю — і яна табе аддарыць, — развёў Рудак рукамі, паказваючы на прасцяг, які адкрываўся за сялом.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́мятаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., пракаго-што і здадан.сказам.
Тое, што і помніць. — Не ведаю, як аддзякаваць вам, — казаў.. [Андрэй] у апошні вечар перад расставаннем Лідзе, — вы так багата зрабілі для мяне. Выратавалі ад смерці і памаглі пачаць жыццё па-другому, знайсці ў жыцці сваё месца. Я ўсё жыццё буду памятаваць вас.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
thanks[θæŋks]n.pl. удзя́чнасць, падзя́ка;
give thanks дзя́каваць;
return thanksаддзя́каваць; чыта́ць малі́тву (перад ядой або пасля яды)
♦
(many) thanks! (вялі́кі, шчы́ры) дзя́куй!;
thanks to smb./smth. дзя́куючы каму́-н./чаму́-н.;
no thanks дзя́куй, не трэ́ба (формула ветлівай адмовы)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
рыпу́чы, ‑ая, ‑ае.
Які рыпіць, скрыпіць. Рыпучыя вароты. Рыпучыя колы. □ Лейтэнант падаўся назад, усеўся на рыпучыя дошкі лаўкі.Лынькоў.Вачурка не ведаў, як аддзякаваць Сашку. І вось вырашыў пашыць яму рыпучыя боты.Гроднеў.// Рэзкі, непрыемны (пра голас, гук). Рыпучы голас. □ У школе было вядома — кожны дзень трэба рыхтаваць урокі, і хоць мачыха і перашкаджала сваёй рыпучай буркатнёю, дзяўчына ні разу не прыйшла ў школу, не падрыхтаваўшы іх.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адплаці́цца, ‑плачуся, ‑плацішся, ‑плаціцца; зак.
1.Разм. Заплаціць належнае за працу, доўг; разлічыцца. [Каменка:] — Баяцца [сяляне], што як дадуць рамантаваць рабочым [інвентар], дык не адплацяцца потым.Галавач.[Марына:] — Возім пану — нельга адплаціцца. Хоць ідзі ўжо з торбай за парог.Бялевіч.//Аддзякаваць за клопат, дбанне. І ўсё шчыра табе [хлеб] паслугоўвалі так, Каб на воку нас, бедных, ты меў... А ты што нам зрабіў, адплаціўся ты як?Купала.
2.перан. Панесці якое‑н. пакаранне за свае ўчынкі, дзеянні. [Рыгор:] — Разбурыла паліцыя і забастовачны камітэт і арганізацыйны камітэт.. Колькі было арыштаў ды высылак! Яшчэ, можна сказаць, я лёгка адплаціўся.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ад..., (атаксама ада... і ад’...), прыстаўка.
1. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае: а) аддаленне ад каго‑, чаго‑н., напрыклад: адысці, адбегчы, адпаўзці, адляцець, адплысці; б) аддзяленне ад прадмета яго часткі або іншага прадмета, цесна з ім звязанага, напрыклад: адвязаць, адкусіць, адкруціць, адрэзаць, адчапіць; в) завяршэнне і спыненне дзеяння, часта з адценнем інтэнсіўнасці або стараннасцю дакладнасці, напрыклад: адгасціць, адгрымець; г) звернутасць дзеяння ў адказ на што‑н., напрыклад: адгукнуцца, аддзякаваць; д) пазбаўленне, вызваленне ад чаго‑н., вяртанне каго‑н. у ранейшы стан, напрыклад: адвучыць (ад дрэнных прывычак), адбіць (ахвоту), адкачаць (тапельца), адагрэцца; е) (зчасціцай ‑ся) ухіленне ад чаго‑н., напрыклад: адгаварыцца, адмовіцца (ад удзелу), адпісацца; ж) давядзенне працяглым дзеяннем да страты адчувальнасці, напрыклад: адлежаць (бакі), адседзець (нагу), адбіць (рукі).
2. Ужываецца пры ўтварэнні прыметнікаў з абазначэннем паходжання, сувязі іх з чым‑н., напрыклад: аддзеяслоўны, адметны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́йбішча, ‑а, н.
1. Часовае паселішча качэўнікаў. // Жыхары гэтага паселішча. У канцы лета жанчыны збіралі доўгія сцябліны крапівы. А глыбокай восенню, калі стойбішча ўжо запаслося на зіму карэннямі і познімі ягадамі і ўжо набліжалася падлёдавая лоўля рыбы, яны браліся за нялёгкую і вельмі карпатлівую работу.Штыхаў.// Часовае паселішча наогул. Ля былых партызанскіх стойбішчаў Туманы на ялінах вісяць.Панчанка.Чалавек сорак чырвонаармейцаў гаспадарыла там, дзе нядаўна было стойбішча бежанцаў.Няхай.
2. Пасёлак, сяло аселых народнасцей Прыамур’я і Сахаліна. Некалі гэта было невялічкае ніўхскае стойбішча.Грахоўскі.— Аднойчы ўвосень, — расказваў далей тата, — чукча-аленявод з далёкага стойбішча прыгнаў мне цэлы статак аленяў, каб аддзякаваць за лячэнне свайго ўнука.Бяганская.
3. Месца адпачынку жывёлы на пашы. Штодзень даяркі — белыя анёлы — На стойбішча прыходзяць грамадой, Дзе доўга чуць дайніцаў звон вясёлы, У якіх дыміць пахучы сырадой.Танк.Калгаснага статка ў кароўніках не было — ён пасвіўся далёка ад вёскі і начаваў на лёгкіх стойбішчах у лесе.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́ля, ‑і, ж.
1.Рмн.‑ей. Частка чаго‑н. Дзяліць на роўныя долі. □ Недалёка грымнула гармата, а праз якую долю мінуты дзесьці побач разарваўся снарад.Маўзон.Андрэй Міхайлавіч зразумеў, нарэшце, з кім мае справу і як трэба надалей трымацца з гэтымі людзьмі, каб хаця ў сотай долі аддзякаваць ім за свой ратунак.Самуйлёнак.У Шарэйкавым параўнанні нейкая доля праўды была.Брыль.// Належная каму‑н. частка чаго‑н., права на ўдзел у чым‑н.; чый‑н. удзел у чым‑н., уклад у што‑н. На балоце за Абадком стаяць два стажкі. У іх і наша доля — паўстажка.Якімовіч.— Не п’ю, але за кампанію... — Васіль дастаў і палажыў на стол сваё сала і хлеб. — Хай і мая доля будзе.Гаўрылкін.
2. Лёс, становішча. Шчаслівая доля. Сірочая доля. □ Я задаволены, што нас доля зноў сабрала разам.Гартны.Няўжо ж у яго хопіць адвагі звязаць яе долю з доляй малапрыметнага настаўніка ў гэтай глушы.Колас.Вам на памяць Серп і Молат Даравала доля, Каб з вас кожны быў, як волат, Не гнуў плеч ніколі.Купала.// Шчасце, удача; проціл. нядоля. Разышліся пад гарою тры дарогі ў полі, па якой жа — тая доля, па якой — нядоля...Трус.
3.Рмн.‑ей. Частка размеру музычнага такта.
4.Рмн.‑ей. Уст. Мера масы, роўная 44 мг, якая ўжывалася да ўвядзення метрычнай сістэмы.
•••
Быць у долігл. быць.
Выпасці на долючыю або камугл. выпасці.
Ільвіная доля — вялікая частка.
Прыняць у долюгл. прыняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)