аддзя́каваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; зак., каму.

Выказаць удзячнасць, падзякаваць за паслугу, адплаціць.

А. за дапамогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддзя́каваць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аддзя́кую аддзя́куем
2-я ас. аддзя́куеш аддзя́куеце
3-я ас. аддзя́куе аддзя́куюць
Прошлы час
м. аддзя́каваў аддзя́кавалі
ж. аддзя́кавала
н. аддзя́кавала
Загадны лад
2-я ас. аддзя́куй аддзя́куйце
Дзеепрыслоўе
прош. час аддзя́каваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аддзя́каваць (каму) сов. отблагодари́ть (кого), отплати́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аддзя́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каму.

1. Выказаць удзячнасць, падзякаваць. [Людзі] прагнуць песні, ловяць яе на ляту, ціснуцца да цябе, працягваюць рукі, каб аддзякаваць мастаку-паэту. Пестрак. І не стараецца вельмі Сцяпан, не моршчыць лоб, каб выдумаць што-небудзь, — само вярзецца. Толькі каб было каму слухаць ды аддзякаваць Сцяпану вясёлым смехам захаплення. Крапіва.

2. Адплаціць падарункам, грашыма або добрай справай за якую‑н. паслугу. — Дзіцятка маё, збавіцель ты наш, чым табе аддзякаваць? Вазьмі хоць на семачкі, — працягнула Аксіння зялёненькую паперку. Пальчэўскі. // перан. Якім‑н. учынкам адпомсціць за крыўду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддзя́каваць гл. аддзячыць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

аддзякаваць, аддзячыць, адудзячыць, адплаціць, аддарыць; адгадзіць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

аддзя́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каму.

Тое, што і аддзякаваць.

А. за паслугу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддзя́чыць сов., разг., см. аддзя́каваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адгадзі́ць, -гаджу́, -го́дзіш, -го́дзіць; зак. (разм.).

Робячы што-н. добрае, аддзякаваць за паслугу.

|| незак. адго́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вознагради́ть сов. узнагаро́дзіць; (заплатить) заплаці́ць; (отблагодарить) аддзя́каваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)