Абшарпа́нецабадранец’ (Нас., Юрч.), абшарпанік (Гарэц.), абшарпонік (Др.-Падб.), абшарпаць, абшарпаны (Нас., Бяльк.). Гл. шарпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абдзі́ркус ’той, хто хутка дзярэ адзенне’ (Сцяц.). Штучная лацінізаваная форма. Да абдзіркі (гл.). Параўн. польск. obdartusабадранец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́нтус ’нервовы чалавек, псіх’ (бых., ЖНС). Няясна. Магчыма, з нейкай незасведчанай мянушкі. Тур. pinti ’жмінда’, ’нікудышні, абадранец, варты жалю’ — трохі аддаленае семантычна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

łaciarz

м.

1. кравец, які папраўляе старое адзенне;

2. разм. абадранец

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лапсарда́к ’даўгаполы сурдут у польскіх і галіцыйскіх яўрэяў’ (ТСБМ), ’старая адзежына іншага пакрою’ (КЭС, лаг.), лапсярда́к ’кафтан’ (Сцяшк.), ла́псурдукабадранец’, ’лахманы, рызманы’ (Нас.), ла́псырдзікі ’парванае, абношанае адзенне’ (Грыг.). Укр., рус. лапсердак ’яўрэйскі сурдут’, ’дрэнна пашытая адзежына’, польск. łapserdak ’тс’, ’абадранец’, ’збяднелы чалавек’, ’галяк’, ’неахайны’. Запазычана з ідыш ла̄́псердак ’рытуальная кашуля, абвешаная з чатырох вуглоў махрамі, кожны з якіх складаецца з 12 матузоў’ (Альтбаўэр, JP, 17, 76). Форма ў ідыш вядома яшчэ з сярэдніх вякоў. Яна складаецца з ла̄б (< н.-в.-ням. Leib ’ліф’) і слав. (укр.) сердак ’сурдут з тоўстага сукна’ (Шапіра, Филолог. записки, 1873, вып. 1, 13; Фасмер, 2, 459). Праабражэнскі (1, 434) тлумачыць гэта слова як збліжэнне з н.-в.-ням. Lappen ’ануча’ слова сюртук; Насовіч (265) — ад лапіць і сюртук, што мала імаверна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лату́н1 ’рыззё’ (лельч., ельск., Мат. Гом.), ’абадранец’ (палес., Казкі), летуны ’лахманы’ (петрык., Шатал.), латання ’старое адзенне’ (лях., Сл. паўн.-зах.), латунок ’верхняя мужчынская вопратка кароткага памеру з даматканага сукна’ (Касп.). Укр. чарніг. лагун ’лапленая світка’. Да латаў (гл.). Аб суфіксе ‑ун гл. Сцяцко, Афікс. наз., 173–174.

Лату́н2 ’непаседлівы чалавек’ (хойн., Мат. Гом.) з ацвярдзелым пачатковым л-. Да лятун (гл.). Аналагічна лятво (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трахаму́ддзе ‘пажыткі’ (Мат. Гом.), ‘малакаштоўныя рэчы’ (Юрч. Вытв.), ‘дробныя прыстасаванні для фізічнай працы’ (баранав., Мілк. Сл.), трахому́цце ‘транты’ (Руб.), сюды ж трахаму́дзіна ‘рызман’ (Юрч. Вытв.), трахаму́джанне, трахаму́дзіца ‘неакуратная работа’, трахаму́дзістасць ‘неахайнасць’, трахаму́дзіць, трахаму́дзіцца ‘рабіць неакуратна’, трахаму́днікабадранец’, трахаму́дный, трахаму́дзістый ‘неахайны’ (Юрч. СНЛ). Параўн. рус. дыял. трахому́дия ‘дэталі, прыстасаванне для ткання’ (СРНГ). Складаныя экспрэсіўныя словы, утвораныя ад траха́ць ‘трэсці’ (гл.), збліжанага са зборным назоўнікам му́ды, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаху́дра ’неахайны, апушчаны, дрэнна апрануты чалавек’ (Янк. II, Мат. Маг., Янк. БП; докш., Мат. Янк., КЭС, лаг.; жытк., КЭС; стаўб., Нар. сл., Юрч. Вытв.), ’неахайная, непрычасаная жанчына, дзяўчына’ (Шат., Бяльк., Яўс., Мат. Маладз.; драг., Нар. лекс.; трак., беласт., Сл. паўн.-зах.), ’абшарпаны, абадраны’ (міёр., З нар. сл.), ’скамечаная, парваная фуражка ці адзенне’ (Шат.), лаху́дры (мн.) ’валасы’ (б.-каш., глус., Мат. Маг., Мат. Гом.), лаху́тры ’скамечаная пасцель’ (Сл. паўн.-зах.), лахудры ’неахайны, няўклюдны’ (глус., Янк. II; хойн., Мат. Гом.), лахудрысты ’тс’ (Юрч. Вытв.). Рус. валаг., ярасл. лаху́драабадранец’, ’жабрак’, ’хваравіты, слабы’, ’неахайны, непрыглядны’, тул. ’парванае, паношанае адзенне’, польск., малапольск., ц.-польск. łachudra, кацеўск. łachuder ’бедны чалавек у падраным убранні’. Паўн.-слав. словаскладанне łachu‑dьra з laxъ < лах (гл.) і derti > драць (гл.) ’абадранец’ (Слаўскі, 4, 409). Параўн. аналагічнае ўтварэнне лахтадрай (гл.). Менш імаверна ў Абнорскага (РФВ, 72, 380–382; 73, 347–349) і Фасмера (2, 468) — з лахон і кудри, а таксама ў Маркава (РФВ, 73, 103) — з мяркуемага фін. *laahutra ’няшчасны бадзяга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляхотка, плелотка ’вельмі зношаная кашуля’ (Юрч.), ’парваная ануча’ (Нас.), ’пялёнка’ (Бяльк., Растарг.), пляхоцце, пяяхоцырі, пляхоцінка ’рвань, старызна’ (Нас.: Юрч. СНЛ), пляхотнікабадранец’ (Юрч. СНЛ). Рус. цвяр., пск. плелотка, плёхаюцца Унучка, рызман’, смал. ’пялёнка’; славен. s‑plehano blago ’зношаная рэч’, s‑plichciti ’знасіць, зрабіць танчэйшым’, ’ссохнуцца, змарнець (пра чалавека)’, харв. plejati ’ліць’, ’удараць’, макед. плеска ’танчэць’. Да прасл. *plek‑sa‑łi і plekskati ’таўчы’ > *plexali (Бязлай–Сной, 3, 53), гл. гіляхh плёхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лайтру́га ушац. ’вялікі гультай’, паўд.-усх. ’распуснік’ (КЭС), рус. лотрыга, лотыга ’гулянка’, лантрыга ’тс’, ланстры́га ’нягоднік’, ’абадранец’. Да ст.-бел. лотръ ’бандыт’, якое праз ст.-польск. łotr — са ст.-чэш. lotr < ст.-в.-ням. loter, lotter ’лайдак, нікчэмны чалавек’, ’блазан’ (Слаўскі, 5, 221; Фасмер, 2, 458, 523; Панюціч, 102) і экспрэсіўнага суф. ‑уга. Аб устаўным (другасным) ‑й‑ гл. Карскі, 1, 304–306. Не выключаны, аднак, уплыў лексемы лайдак (гл.). Гл. таксама латру́га, лотра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)