ЮРЭ́ВІЧ Уладзімір Антонавіч (н. 25.11.1950, г. Магілёў),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1999). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1972). З 1972 у Ін-це прыкладной оптыкі Нац.АН Беларусі. З 2001 праф. Магілёўскага ун-та імя А.Куляшова. Навук. працы па нелінейнай дынаміцы аптычных і лазерных сістэм, кагерэнтнай спектраскапіі, нелінейнай оптыцы танкаплёначных структур паніжанай размернасці. Распрацаваў тэорыю дынамікі кагерэнтных з’яў у аптычных асяроддзях з квазірэзананснымі кампанентамі палярызавальнасці.
Тв.:
Оценка характеристик режима регулярных пульсаций излучения инжекционного лазера с внешней обратной связью // Журн. техн. физики. 2000. Т. 26;
Автомодуляция лазерного излучения. отраженного от двухслойной резонансной среды (разам з У.П.Радзько. А.В.Хомчанкам) // Дакл. Нац.АН Беларусі. 2003. Т. 47, №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФІ́МАЎ Юрый Міхайлавіч (1.8.1937, С.-Пецярбург — 1.1.1991),
бел. дырыжор. Муж Л.Б.Яфімавай. Засл. дз. маст. Беларусі (1974). Нар.арт. Беларусі. (1990). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1963, кл.хар., 1965, кл.сімф. дырыжыравання). У 1959—63 дырыжор-хормайстар Ленінградскай дзярж.акад.хар. капэлы імя М.Глінкі. З 1965′дырыжор Дзярж.нар. аркестра Беларусі, з 1966 дырыжор, з 1971 гал. дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Яго творчасць адметная глыбокім пранікненнем у аўтарскую задуму, тонкай інтэрпрэтацыяй, маштабнасцю дырыжорскага мыслення. Першы інтэрпрэтатар многіх твораў бел. кампазітараў, у т. л. Я.Глебава, Л.Абеліёвіча, Дз.Смольскага, В.Помазава, Л.Шлег і інш. У 1979 выступаў з філарманічным аркестрам г. Эрфурта (Германія). Дыпламант Усесаюзнага конкурсу дырыжораў (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПІЁК Наталля Мікалаеўна (н. 22.6.1969, г. Гродна),
бел. скульптар. Дачка М.А.Апіёка. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1984), Маскоўскі маст.ін-тімя В.Сурыкава (1994). З 1994 працуе ў творчых майстэрнях пры АМ Расіі. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай ураўнаважанасцю, суразмернасцю рытмічных і статычных элементаў, пэўнай абагульненасцю, ідэйна-сэнсавай скіраванасцю: «Пераход» (1988), «Галгофа», «Вартавы» (абодва 1993), «Ефрасіння Полацкая» (1994), «Сад», «Вясна» (абодва 1996), рэльеф «Святая царыца Аляксандра» для тонда ўсх. фасада храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве (з Н.Салыга, 1997), «Ахвярапрынашэнне» (2001), серыі рэльефаў для фасада царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў с. Нядзельнае Калужскай вобл. (Расія, 2001), Дома міласэрнасці ў Мінску (2003).
М.Апіёк. Святочны выезд Радзівіла (Каханку) у горадзе Нясвіж. 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РМЕР Самуіл Барысавіч (25.11.1922, г.п. Арэхаўск Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 10.8.1982),
расійскі фізік. Чл.-кар.АНСССР (1981). Д-рфіз.-матэм.н. (1978), праф. (1979). Скончыў Артыл. акадэмію імя Ф.Дзяржынскага (1946). З 1947 у ядз. цэнтры КБ-11 (г. Арзамас-16, цяпер г. Сароў). Навук. працы па фізіцы выбуху, вызначэнні параметраў сферычнай дэтанацыйнай хвалі і распаўсюджванні гукавых хваль ва ўдарнасціснутых рэчывах. Стварыў магутныя ёдныя лазеры і ўпершыню атрымаў імпульсы тэрмаядз. нейтронаў у рэжыме «выбуховай абалонкі». Удзельнік распрацоўкі і ўдасканалення сав.ядз. зброі. Дзярж. прэмія СССР 1949. Ленінская прэмія 1959.
Літ.:
Попов Ф. Атомную бомбу делали и наши земляки // Бел.гіст.часоп. 2000. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Н Уладзімір Сямёнавіч (н. 13.10.1946, с. Рыбная Слабада, Татарстан, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Чл. Нью-Йоркскай АН (1998). Скончыў Казанскі ун-т (1970). З 1970 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі. З 2001 у Міжнар. экалагічным ун-це імя Сахарава. Навук. працы па фізіцы металаў і звышцвёрдых матэрыялаў, нестацыянарнай кагерэнтнай спектраскапіі кандэнсаваных асяроддзяў. Распрацаваў тэарэт. асновы ўліку ўздзеяння неаднароднасцей магн. поля на трансп. з’явы ў гіперправодных металах.
Тв.:
Когерентное подавление нутационного сигнала ЭПР в кварце // Журн. эксперим. и теорет. физики. 1998. Т. 114, вып. 2(8);
Нестационарные когерентные явления в парамагнитных спиновых системах. Мн., 2001 (разам з Р.Р.Федаруком).
Засн. ў 1993 у г. Магілёў В.П.Кавалёвым (гл. Дадатак) як недзярж. фінансава-эканам.ін-т. З 2001 сучасная назва. У 2003/04 навуч.г. адзін фінансава-эканам.ф-т; спецыяльнасці: камерцыйная дзейнасць (спецыялізацыя «Камерцыйная дзейнасць на рынку тавараў народнага спажывання»); фінансы і крэдыт (спецыялізацыя «Фінансы»); эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве (спецыялізацыя «Дзелавое адміністраванне»). Навучанне дзённае і завочнае, на камерцыйнай аснове. У ін-це 1146 студэнтаў, з іх 267 на дзённым аддзяленні. Навуч.-выхаваўчы працэс забяспечвае 71 выкладчык, у т. л. 37 д-роў і канд.навук. Мае камп’ютэрную залу, музей, б-ку. Штогод праводзяцца рэгіянальныя навук.-практ. канферэнцыі (Кавалёўскія чытанні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́РБА (Malerba) Франка Эджыдыо (н. 10.10.1946, г. Генуя, Італія),
першы касманаўт Італіі. Камандор Італьян. Рэспублікі (2001). Д-р філасофіі ў галіне біяфізікі (1974). Скончыў Генуэзскі ун-т (1970). У 1971—75 у Нац. цэнтры навук. даследаванняў (г. Генуя), у 1977—80 у Еўрап.касм. агенцтве (канд. у касманаўты, даследчык у Еўрап.тэхн. цэнтры). З 1981 працаваў у галіне камп’ютэрных сеткавых і тэлекамунікацыйных тэхналогій. У 1990—92 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана НАСА. 31.7—8.8.1992 здзейсніў (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) палёт на касм. караблі «Атлантыс». Правёў у космасе 7,97 сут. У 1994—99 дэп. Італіі ў Еўрап. парламенце. Залаты медаль НАСА «За касмічны палёт» (1992). Медаль Калумба (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЎНЫ Сяргей Іосіфавіч (н. 26.6.1928, с. Агульцы Валкаўскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1989). Скончыў Харкаўскі інж.-буд. ін-т (1953). Працаваў у праектных арганізацыях Севастопаля, Харкава. З 1962 гал. архітэктар праектаў у ін-це «Гомельграмадзянпраект». Асн. работы: у Гомелі — комплекс кінатэатра імя Калініна і кафэ «Маладзёжнае» (1963—75, цяпер Забаўляльны цэнтр), карпусы галоўны і фіз. факультэта дзярж. ун-та (1973—85), лабараторны Цэнтра навук.-тэхн. інфармацыі (1984), 5—12-павярховы жылы дом з убудаванай выставачнай залай (1985), новы корпус політэхн. ін-та (1988, цяпер тэхн.ун-т), будынак «Прыёрбанка» (2001); у г. Светлагорск — 9—16-павярховы комплекс жылых дамоў, касцёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАГУ́БІК Барыс Паўлавіч (н. 6.8.1949, в. Грыцавічы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ваен.навук.Канд.ваен.н. (1989), праф. Акадэміі ваен. навук Рас. Федэрацыі (2001). Палкоўнік (1990). Скончыў Ленінградскае ваен. вучылішча (1969), Ваен.артыл. акадэмію імя Калініна (1982). З 1981 у НДІМін-ва абароны СССР. З 1992 ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь: з 1993 нач. аддзела аператыўна-тактычных даследаванняў Мінскага вышэйшага ваен. каманднага вучылішча, з 1995 нач. ваенна-навук. цэнтра Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь, з 2002 нам.нач.НДІУзбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. З 2003 нам. дырэктара НДІ тэорыі і практыкі дзярж. кіравання. Даследуе праблемы дзярж. кіравання і арганізацыі тэр. абароны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЎЛІ (Hawley) Стывен Алан (н. 12.12.1951, г. Атава, ЗША),
касманаўт ЗША. Д-р філасофіі ў галіне астраноміі і астрафізікі (1977). Скончыў Канзаскі (1973) і Каліфарнійскі (г. Санта-Круз, 1977) ун-ты. У 1978—90 і з 1996 у атрадзе касманаўтаў НАСА (у 1987—90 нам. кіраўніка). З 1992 нам. дырэктара Касм. цэнтра імя Л.Джонсана НАСА. Здзейсніў (як спецыяліст) 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 30.8—5.9.1984, 24—29.4.1990 і 11—21.2.1997 на КК «Дыскаверы», 12—18.1.1986 і 23—28.7.1999 на КК «Калумбія». У космасе правёў 32,1 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатнае кіраўніцтва», «За выдатныя заслугі» (2), «За выключныя заслугі» (2), «За касмічны палёт» (5).