ЮРЭ́ВІЧ Уладзімір Антонавіч (н. 25.11.1950, г. Магілёў),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1999). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1972). З 1972 у Ін-це прыкладной оптыкі Нац. АН Беларусі. З 2001 праф. Магілёўскага ун-та імя А.Куляшова. Навук. працы па нелінейнай дынаміцы аптычных і лазерных сістэм, кагерэнтнай спектраскапіі, нелінейнай оптыцы танкаплёначных структур паніжанай размернасці. Распрацаваў тэорыю дынамікі кагерэнтных з’яў у аптычных асяроддзях з квазірэзананснымі кампанентамі палярызавальнасці.
Тв.:
Оценка характеристик режима регулярных пульсаций излучения инжекционного лазера с внешней обратной связью // Журн. техн. физики. 2000. Т. 26;
Автомодуляция лазерного излучения. отраженного от двухслойной резонансной среды (разам з У.П.Радзько. А.В.Хомчанкам) // Дакл. Нац. АН Беларусі. 2003. Т. 47, №1.
т. 18, кн. 1, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)