ЯФІ́МАЎ Юрый Міхайлавіч (1.8.1937, С.-Пецярбург — 1.1.1991),

бел. дырыжор. Муж Л.Б.Яфімавай. Засл. дз. маст. Беларусі (1974). Нар. арт. Беларусі. (1990). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1963, кл. хар., 1965, кл. сімф. дырыжыравання). У 1959—63 дырыжор-хормайстар Ленінградскай дзярж. акад. хар. капэлы імя М.​Глінкі. З 1965′дырыжор Дзярж. нар. аркестра Беларусі, з 1966 дырыжор, з 1971 гал. дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Яго творчасць адметная глыбокім пранікненнем у аўтарскую задуму, тонкай інтэрпрэтацыяй, маштабнасцю дырыжорскага мыслення. Першы інтэрпрэтатар многіх твораў бел. кампазітараў, у т. л. Я.​Глебава, Л.​Абеліёвіча, Дз.​Смольскага, В.​Помазава, Л.​Шлег і інш. У 1979 выступаў з філарманічным аркестрам г. Эрфурта (Германія). Дыпламант Усесаюзнага конкурсу дырыжораў (1966).

т. 18, кн. 1, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)