КУЗЬМІ́Н Уладзімір Сямёнавіч (н. 13.10.1946, с. Рыбная Слабада, Татарстан, Расія),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (2000). Чл. Нью-Йоркскай АН (1998). Скончыў Казанскі ун-т (1970). З 1970 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН Беларусі. З 2001 у Міжнар. экалагічным ун-це імя Сахарава. Навук. працы па фізіцы металаў і звышцвёрдых матэрыялаў, нестацыянарнай кагерэнтнай спектраскапіі кандэнсаваных асяроддзяў. Распрацаваў тэарэт. асновы ўліку ўздзеяння неаднароднасцей магн. поля на трансп. з’явы ў гіперправодных металах.
Тв.:
Когерентное подавление нутационного сигнала ЭПР в кварце // Журн. эксперим. и теорет. физики. 1998. Т. 114, вып. 2(8);
Нестационарные когерентные явления в парамагнитных спиновых системах. Мн., 2001 (разам з Р.Р.Федаруком).
М.П.Савік.
т. 18, кн. 1, с. 414
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)