аскле́лы, ‑ая, ‑ае.

Халодны, застылы, скарчанелы. З дрэў капала халодная раса, і стаялі яны панурыя і асклелыя, маўклівыя і непрывабныя. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дыхнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Патраціць усе сілы, знясілець. Відаць, выдыхнуліся яны [англічане з французамі] толькі на адной атацы, і закончылася іх наступленне. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсачыць. Яны [Коля і яго знаёмы] удвух памеркаваліся заняць месцы далёка адзін ад аднаго, каб шырэй абсочваць мясцовасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малпі́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, як у малпы. Разам з Захарам Зубцом яны тузаліся з невялікім дзёрзкім казачком з малпінымі губамі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неісто́тны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае істотнага значэння; другарадны. Неістотныя прыкметы. Неістотныя звесткі. □ Яны гаварылі пра нешта будзённае і неістотнае. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлапушы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.

Разм. Распусціць, разгарнуць. Цераз платы звісалі вяла фігі: Разлапушыўшы пухкія лісты, яны лавілі цень. Гаўрук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саракакіламетро́вы, ‑ая, ‑ае.

Даўжынёй у сорак кіламетраў. Саракакіламетровы прасцяг чыгункі ад Гарбылёў да Бацькавіч яны, партызаны, вывучылі як уласны двор. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДА́КТЫЛІ,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі дэманічныя істоты, спадарожніцы Рэі-Кібелы. Лічылася, што жылі яны на гары Іда ў Фрыгіі. Ім прыпісвалі адкрыццё апрацоўкі жалеза, а таксама заснаванне Алімпійскіх гульняў.

т. 6, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІКРАТРО́Н,

цыклічны рэзанансны паскаральнік электронаў. Паскарэнне часціц ажыццяўляецца за кошт энергіі высокачастотнага эл. поля рэзанатара, дзе яны рухаюцца ў аднародным пастаянным магн. полі. Гл. таксама Паскаральнікі зараджаных часціц.

т. 10, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Каро́бачка 1 ’ахоўная сетка ад пчол на твар і галаву’ (З нар. сл.), да каробка (гл.), падобнасць рэалій у тым, што яны плеценыя. Гл. каробачка 2.

Каро́бачка 2 ’від жаночай прычоскі: сплеценыя косы і ўкладзеныя на патыліцы’ (Сцяшк.). Гл. каробачка 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)