КАНДЫЛО́МЫ (ад грэч. kondyloma разрастанне, нарасць, пухліна),
абмежаванае сасочкавае разрастанне скуры і слізістых абалонак чалавека запаленчага характару. Адрозніваюць К. востраканцовыя і шырокія. Востраканцовыя К. выклікаюцца вірусам, перадаюцца палавым шляхам, маюць дольчатую будову, сядзяць на тонкай ножцы. Інкубацыйны перыяд 1—9 (у сярэднім 3) мес. Развіваюцца ў неахайных людзей на раздражнёнай, увільготненай выдзяленнямі скуры вонкавых палавых органаў у між’ягадзічных і пахвінных складках, радзей — у падпахавых ямках, вуглах рота. Шырокія К. — грыбападобныя разрастанні на шырокай аснове; найчасцей бываюць праяўленнямі другаснага перыядусіфілісу, ганарэі, фрамбезіі. Паверхня К. можа пакрывацца язвамі. Лячэнне: ліквідацыя асн.паталаг. працэсу (лячэнне сіфілісу, ганарэі і інш.), электракаагуляцыя, хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛА́,
хвароба каранёў раслін сям. крыжакветных, якая выклікаецца грыбам Plasmodiophora brassicae. Найчасцей пашкоджвае капусту, а таксама бручку, радыску, рэпу, рэдзьку, гарчыцу, турнэпс, некат. віды пустазелля. Найб. пашырана на кіслых глебах.
Споры грыба пранікаюць у тканкі кораня, выклікаюць узмоцненае дзяленне клетак, у выніку ўтвараюцца вял. патаўшчэнні, нарасці, уздуцці. У іх пранікаюць інш. мікраарганізмы, нарасці загніваюць і разбураюцца. Споры грыба трапляюць у глебу, якая з’яўляецца асн. крыніцай заражэння (споры К. захоўваюцца 5—6 гадоў). Расліны заражаюцца на працягу ўсяго перыяду вегетацыі. Меры барацьбы: выкарыстанне ўстойлівых сартоў, дэзінфекцыя парнікоў і расаднікаў, вапнаванне глебы, выбракоўка заражанай расады, правільная агратэхніка, знішчэнне крыжакветнага пустазелля і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ШФАЛУДЗІ-ШТРО́БЛЬ (KisfaludiStróbl) Жыгманд (1.7.1884, с. Альшарайк, Венгрыя — 14.8.1975),
венгерскі скульптар. Нар.маст. Венгрыі (1952). Ганаровы чл.АМСССР (1958). Скончыў Ін-тдэкар. і прыкладнога мастацтва ў Будапешце (1905), вучыўся ў Акадэміі прыкладнога мастацтва ў Вене (1905—06) і ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1906—08). Праф.АМ у Будапешце (з 1924). Творам ранняга перыяду ўласцівы ўплывы салоннага акадэмізму, дынамічная вастрыня кампазіцыі; пазней рэаліст. перадачу натуры спалучаў з імкненнем да сімвалічнай трактоўкі тэмы. Аўтар партрэтаў Б.Шоу (1932), С.Моэма (1948), манум.-дэкар. скульптуры «Стралок з лука» (1918—19), помніка Вызвалення (1947) на гары Гелерт у Будапешце, станковых работ «Вандроўнік Пецёфі» (1949), «Касец» (1954) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМАНЬЁНЕЦ, неаантрап,
чалавек сучаснага тыпу (Homo sapiens), які з’явіўся на Зямлі 50—40 тыс.г. назад. Назва ад грота Кро-Маньён (Францыя), дзе ў 1868 франц. археолаг Э.Лартэ знайшоў 5 чалавечых шкілетаў разам з крамянёвымі прыладамі працы арыньякскага тыпу. Асн. рысы К.: прамы высокі лоб, высокае скляпенне і вял. ёмістасць чэрапа, шырокі твар, малая адлегласць паміж вачамі і высокі рост. З самага ранняга перыяду свайго існавання К. па марфалагічным тыпе падзяляліся на некалькі расавых варыянтаў. Ад сучасных людзей К. адрозніваюцца толькі больш масіўным шкілетам.
Л.І.Цягака.
Выява краманьёнца Рэканструкцыя Мак-Грэгара па чэрапе з грота Кро-Маньён, Францыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ-СІЛЬВА́НСКІ Мікалай Паўлавіч (13.2.1869, г. Кранштат Ленінградскай вобл., Расія — 30.9.1908),
расійскі гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1892). З 1899 працаваў у Дзярж. архіве Мін-ва замежных спраў. З 1905 выкладаў рус. гісторыю і гісторыю рус. права (з 1907 праф.) у навучальных установах Пецярбурга. Абгрунтаваў аднатыпнасць рас.феад.перыяду з зах.-еўрап. феадалізмам («Феадалізм у Старажытнай Русі», 1907; «Феадалізм ва ўдзельнай Русі», выд. ў 1910). Даследаваў гісторыю рэформ Пятра I, вызваленчы рух, грамадскую думку 18—19 ст.
Тв.:
Феодализм в России. М., 1988.
Літ.:
Шапиро А.Л. Русская историография с древнейших времен до 1917 г. 2 изд. М., 1993. С. 623—635.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОНТАПАРЭ́Я (Pontoporeia affinis),
беспазваночная жывёла сям. хаўстарыдаў атр. бакаплаваў кл. ракападобных. Пашырана ў вадаёмах на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Жыве ў глыбокіх (больш за 10 м) вадаёмах з вял. колькасцю кіслароду ў вадзе, пераважна ў глеістых і глеіста-пясчаных донных адкладах. На Беларусі рэдкая, ледавікова-марскі рэлікт антрапагенавага перыяду. Адзначана на Пн, у азёрах Паўд. Воласа і Снуды. Занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 10 мм, маса да 10 мг. Цела дугападобнае, сціснутае з бакоў, складаецца з 18 сегментаў. Корміцца арган. часцінкамі грунту, расл. і жывёльнымі рэшткамі. Размнажаецца яйцамі (16 шт. і больш) адзін раз за жыццёвы цыкл. Корм для рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КУЦЬ Віталь Сцяпанавіч (н. 1.10.1928, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н., праф. (1977). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1967 заг. кафедры). Навук. працы па асаблівасцях працякання цяжарнасці і родаў пры артэрыяльнай гіпатаніі, позніх гестозах, перыяду пасля кесарава сячэння, па ўскладненнях цяжарнасці і гінекалагічных захворваннях у работніц хім. прадпрыемстваў.
Тв.:
Физиология беременности и диспансерное наблюдение беременных женщин (разам з Т.Ю.Ягоравай, А.А.Высоцкім) // Дуда И.В., Дуда В.И. Клиническое акушерство. Мн., 1997;
Артериальная гипотония у беременных и рожениц. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЯДЦАПАДО́БНЫЯ (Clupeiformes),
атрад касцістых рыб. Вядомыя з верхняюрскага, шматлікія з верхнемелавога перыяду. 3 сям.: селядцовыя, анчоусавыя (Engraulidae), дарабавыя (Chirocentridae); каля 70 родаў, 300 відаў. Пашыраны ў трапічных, умераных і зрэдку ў халодных марскіх водах; некат. жывуць у прэсных водах або заходзяць у рэкі на нераст. Чародныя пелагічныя рыбы.
Даўж. 5—75 см (дараб да 3,7 м), маса (акрамя дараба) ад некалькіх грамаў да 4 кг. Цела серабрыстае, сціснутае з бакоў, укрытае цыклоіднай луской. Спінны плаўнік 1, брушныя плаўнікі маюць 6—8 прамянёў. Адкрытапузырныя, плавальны пузыр злучаецца каналам са страваводам і мае адросткі. Добра развіты сейсмасенсорныя каналы на жабравай накрыўцы. Кормяцца планктонам (дараб — драпежнік). Многія С. аб’екты промыслу.
японскі жывапісец, найбуйнейшы майстар манахромнага жывапісу, «суйбоку-га». Быў будыйскім святаром. Вучыўся ў Дзёсэцу, Сюбун. У 1467 або 1468 быў у Кітаі, дзе размаляваў павільён Лібуюань імператарскага палаца ў Пекіне. Працаваў у традыцыях кіт. жывапісу перыядуПаўд. Сун, у жанры пейзажа («Зімовы пейзаж», «Пейзажы чатырох пор года»), імкнуўся да свабоднай трактоўкі рэальных форм, што садзейнічала стварэнню вобразаў, афарбаваных асабістым светаўспрыманнем мастака. Уласцівыя творам суровасць, адчуванне неспакою і дынамізм С. перадаваў у 2 стылістычных манерах: «сін» (ломаныя лініі малюнка, нервовыя мазкі-кропкі) і «хабоку» (рэзкія пэндзлевыя мазкі, прасторавыя і святлопаветраныя эфекты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАХО́ДКІ (Tardigrada),
тып беспазваночных жывёл. Вядомы з мелавога перыяду. 2 атр., каля 300 відаў. Жывуць у прэсных вадаёмах, вільготных глебах, імхах і інш. На Беларусі найб. адзначаецца Ц. вялікая (Macrobiotus hufelandi).
Даўж. 0,1—1,2 мм. У будове спалучаюць рысы кольчатых чарвей і членістаногіх. Галава не адасоблена, 4 пары нячленістых шышкападобных ног з 2—9 кіпцюркамі на канцы. Рухаюцца павольна (адсюль назва). Покрыва з кутыкулай. Маюць 2 простыя вочкі. Ротавыя органы — пара вострых штылетаў. Стрававальны тракт — прамая трубка ўздоўж цела. Дыхаюць праз скуру. Раздзельнаполыя. Развіццё прамое, з лінькамі. Кормяцца сокамі водарасцей, імхоў, дробных жывёл. Наземныя Ц. здольныя да анабіёзу.