вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Сэрвач. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на Пн ад г. Баранавічы. 236 км ад Брэста, 35 км ад чыг. ст. Баранавічы-Цэнтральныя. 523 ж., 203 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі помнік архітэктуры — Туганавіцкі парк і геал. помнік прыроды — Камень «філарэтаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ (Павел Дзмітрыевіч) (19.1.1788, Масква — 26.11.1872),
дзяржаўны дзеяч Рас. імперыі, удзельнік войнаў 1812 і руска-тур. 1828—29. З 1835 нач. V Аддзялення імператарскай канцылярыі («штаба па сялянскай частцы»), з 1837 — 1-ы міністр дзярж. маёмасцей. Прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феад.-прыгонніцкіх адносін. У 1830—50 правёў рэформу дзярж.вёскі, ініцыіраваў інвентарную рэформу 1840—50. У 1856 адхілены ад спраў і адпраўлены паслом у Францыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРБ ((Korb) Іаган Георг) (каля 1670, г. Ноймаркт, Германія — каля 1742),
дыпламат, падарожнік. Сакратар пасольства аўстр. імператара Леапольда I у Расію (1698—99). У 1700 выдаў у Вене на лац. мове «Дзённік падарожжа ў Масковію», у якім ёсць звесткі пра Вільню, Ашмяны, Баруны, Мінск, Барысаў, Друцк, Шклоў і інш.бел. гарады і вёскі, побыт іх жыхароў, пра касцёлы, кляштары, шляхі зносін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦА,
вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 32 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 121 км ад Брэста, 44 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 307 ж., 105 двароў (1998). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла чырвонаармейцаў, якія загінулі ў сав.-польскую вайну 1920; за 13 км ад вёскі магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — правасл. капліца (1821).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е СІ́ТНА,
вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на р. Палата, каля воз. Ізмак. Цэнтр сельсавета. За 50 км на ПнУ ад г. Полацк, 95 км ад Віцебска, 6 км ад чыг. ст. Алешча. 387 ж., 176 двароў (1999). Лесаўчастак, сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі земляное ўзвышша ад Сітнаўскага замка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЯ́РАЎКА,
вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Жыткавічы—Калінкавічы; чыг. станцыя на лініі Калінкавічы—Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 12 км на Пн ад г. Петрыкаў, 178 км ад Гомеля. 649 ж., 210 двароў (1999). Акц. т-вы «Аграпрамтэхніка» і «Петрыкаўснаб», раённае аб’яднанне «Сельгасхімія». Школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай. Каля вёскі адбылася Муляраўская аперацыя 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ТАР,
вёска ў Чачэрскім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр калгаса. За 5 км на Пн ад г. Чачэрск, 70 км ад Гомеля, 42 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 329 ж., 141 двор (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. За 1,5 км ад вёскі насыпаны курган на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДЗЯ́ЛАВІЧЫ,
вадасховішча ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля аднайм.вёскі. Створана ў 1983. Наліўное, напаўняецца вадой з р. Бобрык 1-ы. Пл. 1,9 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 1,3 км, найб.глыб. 9,9 м, аб’ём вады 9,4 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 5,4 км. Сярэдні шматгадовы сцёк 33,7 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года каля 4 м. Выкарыстоўваецца для двухбаковага рэгулявання сцёку, арашэння зямель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЕ́ЛЬ,
вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на ПнУ ад г. Столін, 288 км ад Брэста, 50 км ад чыг. ст. Гарынь. 1179 ж., 404 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Міхайлаўская царква (1762). Каля вёскі могільнік зарубінецкай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХА́РН ((Verhaeren) Эміль) (21.5.1855, Сент-Аман, каля г. Антверпен, Бельгія — 27.11.1916),
бельгійскі паэт, драматург і крытык. Пісаў на франц. мове. Скончыў езуіцкі калегіум і юрыд.ф-т Брусельскага ун-та. Адзін з заснавальнікаў літ. руху «Маладая Бельгія» (1881). Аўтар паэт. зб-каў «Фламандкі» (1883), «Манахі» (1886), «Вечары» (1887), «Крушэнні» (1888), «Чорныя паходні», «Постаці на маёй дарозе» (абодва 1891), «Ашалелыя вёскі» (1893), «Гарады-спруты», «Прывідныя вёскі», «Дванаццаць месяцаў» (усе 1895), «Лозы майго муру» (1899), «Мітуслівыя сілы» (1902), «Уся Фландрыя» (190411), «Паэмы і легенды Фландрыі і Брабанта» (1916), лірычных драм («Кляштар», 1900), маст. біяграфій («Рэмбрант», 1904; «Рубенс», 1910), антываен. публіцыстычнай кнігі «Скрываўленая Бельгія» (1915). У паэзіі Верхарна адчувальны ўплыў творчасці У.Уітмена і франц. сімвалістаў. Яна надзвычай цікавіла М.Багдановіча, які пераклаў на бел. мову верш Верхарна «Паўстанне». Творы Верхарна перакладаў на бел. мову Л.Баршчэўскі.
Тв.:
Бел.пер. — Няўлоўнае;
Пабожнае // Наша слова. 1994. 30 сак.;
Рус.пер. — Избранное. М., 1955;
Избр. стихотворения. М., 1984.
Літ.:
Волошин М. Верхарн: Судьба, творчество, переводы. М., 1919;
Фрид Я.В. Эмиль Верхарн: Творческий путь поэта. М., 1985.