бу́сел, -сла, мн. буслы́, -о́ў, м.

1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і доўгімі чырвонымі нагамі.

Б. даўгакрылы.

Белы б.

Чорны б.

2. Высокая бутэлька гарэлкі (уст., разм.).

На стале стаялі два буслы гарэлкі.

|| прым. буслі́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Б. клёкат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сівы́, -а́я, -о́е.

1. Белы, серабрысты, які страціў афарбоўку (пра валасы); пасівелы, колеру попелу.

Сівыя вусы.

Сівая галава.

Сівая жанчына.

2. 3 прымессю белай шэрсці (пра футра).

С. каўнер.

С. каракуль.

3. перан. Які мае адносіны да старажытнасці, далёкага мінулага.

Сівыя вякі.

|| наз. сі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АЛЬБІ́Т (ад лац. albus белы),

пародаўтваральны мінерал групы плагіяклазаў Na[AlSi3O8]. Крышталі таблітчастыя трыкліннай сінганіі. Агрэгаты зярністыя, буйна- і дробнапласціністыя. Колер белы, жаўтаваты, чырванаваты. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 6—6,5; крохкі. Шчыльн. каля 2,6 г/см³. Тыповы мінерал гранітных пегматытаў, нефелінавых і шчолачных сіенітаў і інш.; цалкам складае горныя пароды метасаматычнага паходжання — альбітыты. Выкарыстоўваецца ў шкляной, керамічнай, абразіўнай вытв-сцях.

Альбіт.

т. 1, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бялю́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі белы. І вось над хатай, над гуменцам Сняжынкі жвавыя гуляюць, Садок і дворык засцілаюць Бялюткім, чыстым палаценцам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пру́шчына ’прасціннае палатно’ (пух., Сл. ПЗБ), ’белы паркаль’ (стаўб., Жыв. сл.; З нар. сл.; навагр., Нар. словатв.), ’белы матэрыял на сарочкі’ (Сцяшк. Сл.), prúščyna ’белае палатно, танчэйшае за кужаль’ (Варл.). Утварэнне ад прыметніка просты з суф. ‑j‑іна: *prostjina < *prostъ. Гл. прошчына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падбе́лы ’горкія грыбы белага колеру, якія соляць на зіму’ (Мядзв.). Да белы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

артакла́з, ‑у, м.

Каліевы палявы шпат, пародаўтваральны мінерал, якому ўласцівы белы, шэры, ружовы і інш. колеры; шырока выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай прамысловасці.

[Грэч. orthos — прамы і klasis — разлом.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарві́вы, ‑ая, ‑ае.

Паточаны чарвямі, з чарвямі ўнутры. Чарвівы яблык. Чарвівы грыб. □ Такі ж удалы гарох! Стручны, белы, чысты — ніводнага стручка чарвівага. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАГАРА́НЫ,

радовішча мелу ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Пагараны. Лінзападобны паклад у выглядзе адорвеня туронканьякскага ўзросту залягае ў ледавіковых адкладах дняпроўскага і сожскага зледзяненняў. Мел белы, шаравата-белы, шчыльны, месцамі трэшчынаваты, масіўны; аксіду кальцыю СаО у ім 52,5—55,5%. Разведаныя запасы 30,1 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—61 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,3—16 м. Мел прыдатны на выраб цэменту, вапны.

А.П.Шчураў.

т. 11, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАБО́Г, Белы Бог, Бялун,

персанаж язычніцкай міфалогіі славян, увасабленне белых (добрых) сіл; бог удачы і шчасця. Супрацьлегласць Белабога — Чарнабог.

т. 2, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)