КІМ (Максім Паўлавіч) (25.5.1908, пас. Пуцілаўка Усурыйскага р-на Прыморскага краю, Расія — 11.6.1996),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1979), чл.-кар. з 1960, д-ргіст.н. (1946). Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1934). Да 1951 выкладаў у ВНУ Масквы. З 1951 у Ін-це гісторыі АНСССР. Заснавальнік і першы рэдактар (1956—60) час.«История СССР». З 1959 старшыня навук. савета АНСССР па праблеме «Гісторыя сацыяліст. і камуніст. будаўніцтва ў СССР». У 1982 першы з сав. гісторыкаў заявіў пра нявырашанасць нац. пытання ў СССР. Асн. працы па гісторыі культуры і культ. рэвалюцыі ў СССР. Аўтаркн. «Праблемы тэорыі і гісторыі рэальнага сацыялізму» (1983). Пад яго рэдакцыяй выдадзена хроніка «Культурнае жыццё ў СССР» (1975—81). Дзярж. прэмія СССР 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНГ ((King) Марцін Лютэр) (15.1.1929, г. Атланта, ЗША — 4.4.1968),
адзін з кіраўнікоў руху за грамадз. правы неграў у ЗША, ініцыятар тактыкі ненасільных дзеянняў. Баптысцкі пастар (з 1954). Скончыў Бостанскі ун-т са ступенню д-ра філасофіі (1955). У 1956 арганізаваў байкот аўтобуснага руху, што прывяло да адмены расавага раз’яднання ў грамадскім транспарце ў г. Мантгомеры і інш. месцах. У 1957 заснаваў і ўзначаліў негрыцянскую арг-цыю «Паўд. канферэнцыя хрысц. кіраўніцтва». Правёў шэраг антырасісцкіх дэманстрацый, у т. л. марш на Вашынгтон (1963). Неаднаразова быў арыштаваны. Аўтар кніг «Крок да свабоды. Мантгомерская гісторыя» (1958), «Сіла любові» (1963), «Чаму мы не можам чакаць» (1964) і інш. Забіты расістамі ў г. Мемфіс. Нобелеўская прэмія міру 1964.
Тв.:
Рус.пер. — Есть у меня мечта...: Избр. тр. и выступления. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́СЛІК (Навум Зіноўевіч) (26.9.1925, Масква — 27.12.1998),
бел. паэт, перакладчык. Скончыў БДУ (1950). Настаўнічаў. Працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва» (1952—58), час. «Полымя» (1958—59). Друкаваўся з 1944. Пісаў на рус. мове. У кнігах паэзіі «Размова з сябрамі» (1956), «Пошук» (1959), «Пазыўныя зямлі» (1961), «Свята снегападу» (1972), «Успаміны пра вакзалы» (1976), «Першаснежжа» (1980), «Зімовы свет» (1985) і інш. лірычнае асэнсаванне лёсу, духоўных набыткаў ваен. пакалення. У перакладзе К. на рус. мове выдадзены кнігі Р.Барадуліна, А.Вялюгіна, А.Карпюка, А.Куляшова, Я.Купалы, І.Мележа, П.Панчанкі, асобныя творы Я.Коласа, М.Багдановіча, П.Броўкі, Я.Брыля, А.Бялевіча, А.Вялюгіна, С.Гаўрусёва, С.Грахоўскага, С.Дзяргая, У.Караткевіча, А.Пысіна, А.Русецкага, М.Стральцова, М.Танка, Ю.Таўбіна і інш.Аўтар кнігі перакладаў «Спелы бор» (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕЙН ((Klein) Лоўрэнс Роберт) (н. 14.9.1920, г. Омаха, штат Небраска, ЗША),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1942). У Масачусецкім тэхнал. ін-це працаваў пад кіраўніцгвам П.Сэмуэльсана. Супрацоўнічаў у Камісіі Коўлса па эканам. даследаваннях пры Чыкагскім ун-це. З 1949 праф. Мічыганскага, з 1955 Оксфардскага ун-таў, з 1958 у Пенсільванскім ун-це. У 1975—76 эканам. саветнік прэзідэнта Дж.Картэра. Удзельнічаў у стварэнні найбуйнейшай Уортанскай эканаметрычнай мадэлі эканомікі. Займаўся праблемамі паляпшэння выкладання эканаметрыкі (аўтар «Падручніка эканаметрыкі», 1953, і «Уводзін у эканаметрыку», 1962). У працы «Эканоміка прапановы і попыту» (1983) крытыкаваў погляды Дж.Кейнса (напачатку быў яго прыхільнікам). Нобелеўская прэмія 1980.
Тв.:
Г.З.Елисеев. Пг., 1923;
Очерки рабочей интеллигенции. Т. 1—2. Пг., 1923;
Русский читатель-рабочий. Л., 1925. История безработицы в России, 1857—1919 гг.М., 1925.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЦКО́Ў (Міхаіл Нічыпаравіч) (н. 25.9.1946, с. Каменскі Хутар Клімаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). З 1978 на Камбінаце мастацтваў у Гомелі. Працуе ў манум. і дэкар. прыкладным мастацтве, пераважна ў галіне керамікі. Аўтарманум. пано «Вясна» (1984) у цэнтр. паліклініцы, «Праца», «Свята» (абодва 1985) у Палацы культуры «Гомсельмаша», размалёвак у прафес.-тэхн. вучылішчы № 67 (1986; усе ў Гомелі) і інш. Станковыя работы вызначаюцца пластычнай выразнасцю форм, імкненнем да выяўлення натуральнай прыгажосці матэрыялу: дэкар. наборы «Беларусіка» (1977), «Сялянскі» (1978), «Вячэрні» (1981), вазы «Вясенняе абуджэнне» (1975), «Лета» (1982), дэкар. пластыка «Памяць народная» і «Свята на сяле» (1978), «Сельскія эцюды» (1980), «Успаміны пра дзяцінства» (1985), дэкар. скульптура «Маці Палесся» (1980), «Мая Беларусь» (1989), «Францыск Скарына» (1990) і інш.
англійскі пісьменнік; заснавальнік т.зв. сенсацыйнага рамана. Па адукацыі юрыст. У літаратуры дэбютаваў жыццеапісаннем свайго бацькі-мастака (т. 1—2, 1848). Першы раман «Антаніна, ці Падзенне Рыма» (1850). Для раманаў «Базіль» (1852), «Жанчына ў белым» (1860), «Без імя» (1862), «Армадэль» (1866), «Месяцавы камень» (1868), «Муж і жонка» (1870) і інш. характэрна спалучэнне займальнасці, напружанай інтрыгі з меладраматызмам і пачуццёвасцю, выкарыстанне элементаў экзотыкі і псіхал. анамаліі, вядзенне апавядання ад імя некалькіх герояў. У сааўтарстве з Ч.Дзікенсам напісаў аповесці «Лянівае падарожжа двух вольных чаляднікаў» (1857), «У тупіку» (1867) і інш.Аўтар п’ес «Маяк» (1861; з Дзікенсам), «Чорнае і белае» (1869), «Змёрзлы вір» (1874) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.: В 10 т. Т. 1—5. М.,1992—97.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА (Ігар Уладзіміравіч) (н. 25.11.1926, в. Барысаўшчына Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). Працуе ў станковай і манум. скульптуры. Сярод твораў: помнікі сав. воінам і партызанам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, у калгасе «Сцяг Перамогі» Сенненскага р-на Віцебскай вобл. (1968) і ў пас. Самахвалавічы Мінскага р-на (1979), «Воінская слава» (1970) у г.п. Глуск Магілёўскай вобл., «Ахвярам фашызму» (1977), у г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл., в. Хорастава Салігорскага р-на (1983) і інш.; бюсты Я.Коласа (1968) у в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл., К.С.Заслонава (1971) на чыг. ст. Заслонаў Лепельскага р-на Віцебскай вобл., праф. М.М.Аляксандрава (1983) у Мінску, і інш.Аўтар шэрагу мемарыяльных дошак у Мінску, станковых кампазіцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЧЭ́ЎСКІ (Крэчэўскі) Пётр Антонавіч
(7.8.1879, Кобрынскі пав. Гродзенскай губ. — 8.3.1928),
бел.паліт. дзеяч. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1902). Настаўнічаў. У 1909—14 працаваў у Віленскім дзярж. банку. З 1914 на вайск. службе. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 старшыня Барысаўскага Савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Дэлегат Усебеларускага з’езда 1917. У 1918 у складзе Народнага сакратарыята Беларусі, дзярж. кантралёр, нар. сакратар фінансаў, нар. сакратар гандлю і прам-сці; узначальваў Цэнтр.бел.гандл. палату. Адзін з лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. З 13.12.1919 старшыня Рады БНР. З 1920 у эміграцыі ў Літве, Чэхаславакіі. З пазіцыі абароны інтарэсаў Беларусі асуджаў Рыжскі мірны дагавор 1921, рашэнні Другой Усебеларускай канферэнцыі (Берлін, 1925). Аўтар вершаванай драмы «Рагнеда» (1921), вершаў, перакладаў з чэш. і ўкр. моў. Пахаваны ў Празе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОЛЬ (Абрам Іосіфавіч) (1.5.1913, г. Дзяржынск Мінскай вобл. — 3.2.1990),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1932). У лірычных, выразных паводле колеру пейзажах апяваў прыгажосць бел. прыроды: «Канец зімы» (1955), «Іней» (1960), «Брэсцкая шаша» (1961), «Раніца» (1963), «Беларускі прастор» (1967), «Беларускі краявід» (1968), «Новы Мінск» (1969), «Зіма беларуская» (1971), «Зямля» (1972), «Лагойшчына» (1977), «Зямля калгасная. Браслаўшчына» (1981), «Край беларускі» (1982) і інш. Я.Купалу прысвечаны палотны «Я. Купала і Цётка (А.Пашкевіч) у Пецярбургу ў 1913 годзе» (1954), «Таполя Купалы» (1960), «Думы пра Радзіму» (1962), «Сустрэча. Ян Райніс у гасцях у Янкі Купалы ў 1926 г.», «Купалаўскі край» (абодва 1982). Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Нараджэнне рэспублікі» (1968), «Ліпень 41-га» (1982), «Партызаны Міншчыны» (1984) і інш. Працаваў у галіне маст. афармлення экспазіцый музеяў рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́НІН ((Cronin) Арчыбалд Джозеф) (19.7.1896, Кардрас, каля г. Дамбартан, Вялікабрытанія — 6.1.1981),
англійскі пісьменнік. Д-рмед.н. (1925). Вучыўся ва ун-це ў Глазга. З 1939 жыў у ЗША, Швейцарыі. Дэбютаваў раманам «Замак Броўдзі» (1931), які лічыцца яго лепшым творам. У раманах «Тры каханні» (1932), «Канарскія астравы» (1933), «Зоркі глядзяць долу» (1935), «Цытадэль» (1937), «Іспанскі садоўнік» (1950), «Выкраслены з жыцця» (1953), «Помнік крыжаку» (1956), «Паўночны свет» (1958), дылогіі «Маладыя гады» (1944) і «Шлях Шэнана» (1948) адлюстраваў жыццё сучаснай яму Англіі, гал. ўвагу надаваў маральна-этычнай праблематыцы. Аўтараўтабіягр.кн. «Прыгоды ў двух светах» (1952), п’есы «Юпітэр смяецца» (1940), літ.-крытычных артыкулаў. Творам К. ўласцівы лірызм, аўтабіяграфічнасць, трагізм сітуацый.