Нязг̌а́рны (незг̌а́рны) ’непрыгожы’ (ТС). Да га́рны ’добры, прыемны, прыгожы’ (гл.), пачатак слова прадстаўляе комплекс няз‑ < не + з, відаць, пад уплывам словазлучэнняў тыпу не з горшых, гл. нязго́ршы і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перады́лле (пэрэды́лье) ’загарадзь перад хлявом’ (лун., Нар. сл.). Зыходнае, відаць, перадынне, перадрынне (гл.); слова змянілася пад уплывам лексемы дыль ’бервяно, тоўстая дошка’, якое было матэрыялам для прасла ’шчыльнай агароджы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераплі́ца, перяплі́ца, параплі́ца, парлі́ца, партві́ца, цярплі́ца, пярхлі́ца ’металічная планка ў адтуліне верхняга каменя жорнаў’ (ЛА, 4) — усе да парпліца (гл.), пачатак слова перааформлены пад уплывам слоў з прыстаўкай пера-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выбе́гі рус. ’уверткі’ (Нас.). Ад выбе́гіваць ’пазбягаць’; параўн. рус. (са ст.-слав.) избегать, польск. wybiec, wybiegiwać у спец. значэнні ’выкруціцца, пазбегчы, уцалець’, што, магчыма, сведчыць аб запазычанасці беларускага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выбэ́ндюваты ’капрызіць, перабіраць’ (брэсц., Нар. лекс.). Няясна, незвычайны фанетычны воблік слова прымушае бачыць у ім запазычанне хутчэй за ўсё з польскай мовы (ці не наватвор ад польск. będzie ’будзе’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вярве́чка, вэрвэ́чка ’частка абутку’ (Бес.). Да вяро́вачка (гл.). Пад уплывам польскай мовы відазмяніўся суфікс, націск слова на перадапошнім складзе, а ў сувязі з гэтым адбылося скарачэнне групы ‑ров‑ > ‑рв‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віху́ра (паэт.) ’віхар, завея, буран’ (БРС, Яруш., КТС). Польск. wichura ’тс’. Гл. віхар. У бел., калі меркаваць па месцы націску і па кніжным характары слова, відаць, запазычанне з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Газы́нка ’лямпа’ (Сцяшк.). Таго ж паходжання, што і газні́к, газні́ца (гл.), г. зн. звязана са словам га́за (гл.). Але дэталі ўтварэння гэтага слова невядомыя, таму яго гісторыя застаецца незразумелай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галаваця́п (БРС). Як і ўкр. головотя́п, запазычанне з рус. мовы. У рус. мове. гэта слова зафіксавана з 1869 г. (аўтарам яго з’яўляецца Салтыкоў–Шчадрын). Гл. Шанскі, 1, Г, 119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарадаві́к ’гарадавы’ (БРС). Уласна бел. форма (няма ў іншых усх.-слав. мовах), неалагізм ад больш пашыранага і вядомага ў рус., укр., бел. мовах слова гарадавы́ (рус. городово́й, укр. городови́й).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)