гарадзішча мілаградскай культуры каля в. Кісцяні Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Датуецца 2-й пал. 1-га тыс. да н. э. — пач. 1 ст.н. э. Даследаваннямі выяўлены рэшткі наземнай пабудовы слупавой канструкцыі, фрагменты ляпных яйцападобных пасудзін, жал. сярпы, шпілька, кольцы, бронзавыя ўпрыгожанні, касцяныя праколкі, шкляныя і гліняныя пацеркі і інш. Існуе меркаванне, што ў 6—7 ст.н. э. гарадзішча выкарыстоўвалася як сховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.
Знаходзіцца ў г. Клімавічы Магілёўскай вобл.Засн. ў 1928 як завод сілікатнай цэглы № 2. У Вял.Айч. вайну разбураны, у 1945 адноўлены. З 1958 сучасная назва. З 1958 і 1970 працуюць 2 тэхнал. лініі вапнавага цэха (часова спынены), з 1971 — сілікатны цэх. Сыравіна: пясок і мел з радовішча Пясчаная Гара, вапну прывозяць з Гродна і Ваўкавыска. Асн. прадукцыя (1998) — сілікатная цэгла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЎЗУ́НІК (Іван Зіноўевіч) (н. 29.3.1925, в. Васілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н., праф. (1970). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1954). З 1968 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па пытаннях абязбольвання і ажыўлення арганізма.
Тв.:
Преимущества использования в наркозе у детей искусственной вентиляции легких с положительно-отрицательным давлением // Здравоохранение Белоруссии. 1969. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БЗУН (Іван Міхайлавіч) (24.11.1902, в. Барсукі Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 1942),
Герой Сав. Саюза (1940), скончыў Вышэйшую школу НКУС (1941). У Чырв. Арміі з 1925, з 1930 у войсках АДПУ—НКУС, з снеж. 1939 у пагран. войсках. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Камандзір узвода станковых кулямётаў К. 27.1.1940 пасля 46 дзён няроўнага бою цяжкапаранены вывеў групу з акружэння. Загінуў у Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЫР (Анатоль Антонавіч) (н. 21.6.1937, в. Грэбінкі Кіеўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў БСГА (1962). З 1962 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па эфектыўных тэхналогіях кармлення, утрымання і ўзнаўлення парод авечак, размнажэнні і ўдасканаленні авечак паліплоіднага паўтанкаруннага тыпу.
Тв.:
Кормление и содержание овец. Мн., 1984;
Справочник по приготовлению, хранению и использованию кормов. 2 изд. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЦЕЎКА,
вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Рамясцвянка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 28 км на ПдУ ад г. Горкі, 74 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Цёмны Лес. 396 ж., 144 двары (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ТЧАНКА (Фёдар Пятровіч) (15.5.1918, в. Смакава Віцебскага р-на — 17.7. 1995),
удзельнік партыз. руху на тэр. Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Гомельскі каап. тэхнікум (1960). З 1937 працаваў у нар. гаспадарцы. З жн. 1941 у партыз. атрадзе, потым брыгадзе «Бальшавік»: камандзір падрыўной групы, якая ўдзельнічала ў дыверсіях на чыгунцы, разгроме ням. гарнізонаў. З 1945 на адм.-гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎЗАН (Барыс Іванавіч) (7.4.1922, г. Шахты Растоўскай вобл., Расія — 31.8.1985),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў Бабруйскі аэраклуб, Адэскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1940). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, лётчык-знішчальнік, удзельнік абароны Гомеля. Адзіны ў свеце лётчык, які тараніў 4 варожыя самалёты. Зрабіў 380 баявых вылетаў, правёў 127 паветр. баёў, збіў 28 самалётаў праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАСЕ́ЛЬСКІ гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Рось (левы прыток р. Нёман). За 15 км на Пн ад Ваўкавыска, 87 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Рось на лініі Ваўкавыск—Масты. 7,2 тыс.ж. (1998). Прадпрыемствы буд. матэрыялаў («Ваўкавыскцэментнашыфер» і інш.). Сярэдняя, базавая школы, 2 дамы культуры, 2 б-кі, бальніца, амбулаторыя, 2 аддз. сувязі. Краснасельскі археалагічны комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГА́НАВА (Ефрасіння Акімаўна) (23.5.1914, с. Старыя Вайханы Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 19.10.1983),
бел. вучоны-геабатанік. Канд.біял.н. (1953). Скончыла Ленінградскі пед.ін-т (1941). У 1953—81 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па сістэматыцы вышэйшых раслін, геабатаніцы, лугазнаўстве. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Флора БССРТ. 5. Мн., 1959 (у сааўт.);
Растительный покров Белоруссии. Мн., 1969 (у сааўт.).