СМАЛЯЧКО́Ў Фядосій Арцёмавіч (1923, в. Падгор’е Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 15.1.1942),
Герой Сав. Саюза (1942). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 у дывізіі нар. апалчэння Ленінграда, снайпер на Ленінградскім фронце. Знішчыў 125 гітлераўцаў, падрыхтаваў 10 снайпераў. Загінуў у баі. У в. Вараніно Быхаўскага р-на, на радзіме і ў С.-Пецярбургу С. пастаўлены помнікі.