рака ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 39 км. Пл. вадазбору 394 км². Выцякае з воз. Сосна за 10 км на ПдЗ ад в. Труды, вусце каля в. Сосніца. Цячэ па Полацкай нізіне. Даліна невыразная. Рэчышча звілістае, шыр. ў вярхоўі 3—5 м, у ніжнім цячэнні 7—9 м.