Струт: але дух народу струт (А. Абуховіч). Значэнне няпэўнае; Пацюпа (Наша слова, 1995, 29 лістап.) узнаўляе як ‘параза’, спасылаючыся на ст.-бел.струтъ, якое Зізаній (79) тлумачыць “збурене мѣста албо люду побитье”. Няясна. Пацюпа (там жа) выводзіць з трут (гл.), параўноўваючы з літ.treñkti ‘грымнуць, ударыць’. Параўн. таксама ўкр.дыял.струт ‘выгоднае, зручнае месца’, якое спрабуюць звязаць з старым польск.stręt ‘перашкода’ (ЕСУМ, 5, 455). Фармальна адпавядае польск.strącic ‘збіць, скінуць’ (гл. стронціць), якое лічаць роднасным названаму літоўскаму слову (польск.trącic ‘штурхаць; чэш.trútiti ‘тс’, гл. Брукнер, 575; Махэк₂, 655)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суво́рка ’повад, вяровачка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), сюды ж суво́рыць ’звязаць у пару’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ.sąvaras ’вяровачка’ (там жа). Але параўн. укр.палес.суво́ра ’прывязь у цэпе’, славен.sovȏra ’развора ў возе’, з іншай прыстаўкай рус.сворка ’павадок’, укр.сві́рка ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.дыял.*sǫvora ’тое, што звязвае, злучае’, дэвербатыў ад прасл.*sъ‑verti ’звязаць, злучыць’ < *verti ’звязваць’, з балцкімі адпаведнікамі: літ.są́vara ’клямка; папярочка, якая злучае дзве бэлькі; тасёмка’, лат.suôvara (= savara) ’папярочная планка ў бараны’; падрабязна гл. Борысь, Prefiks., 92. Гл. таксама свора, шворка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сціна́ць1 ’зразаць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Сцяшк., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ). Гл. сцяць1, цінаць.
Сыры́ца ’сырамяць; свежая, саматужна вырабленая скура’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Пятк. 1, Шат., Маш., Жд. 2; Мат. Гом., ТС, ЛА, 4), ’неабпаленая цэгла’ (Сл. ПЗБ), ’сырая зямля’ (Кліх, Федар. 4), ’сырая пшаніца’ (Кліх, Федар. 6), сюды ж з іншай суфіксацыяй сырэ́ц ’нявырабленая скура, сырамяць’ (Арх. Вяр., Сцяшк., Варл., Гарэц., ТС, ЛА, 4, Сл. ПЗБ), ’неабпаленая цэгла’ (Касп., Сл. ПЗБ, Гарэц.), сыроўка ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС). Вытворныя ад сыры (гл.) з суф. ‑ыц‑а; паводле Сцяцко (Афікс. наз., 110), у сучаснай мове рэдкае ўтварэнне пры больш прадуктыўных тыпах на ‑эц і ‑оўк‑а (там жа, 102, 170).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сычу́г ’адзін з аддзелаў страўніка жвачных жывёл’ (ТСБМ; б.-каш., ст.-дар., пін., Жыв. св.), сычу́к ’страўнік цяляці-сысуна’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Укр.сичу́г ’тс’, рус.сычу́г ’тс’. Лічыцца запазычаннем з цюрк., параўн. куман.suzug ’кішка, вантробы’, кыпч.sučuk ’каўбаса’, тур.sudžuk ’тс’; гл. Фасмер, 3, 822 з аглядам літ-ры. Трубачоў (Дополн., там жа; ВЯ, 1960, 3, 68) узводзіць да рус.сы́тить ’сыціць, насычаць’ (гл. сыта), прыводзячы семантычныя паралелі ням.Lab, Labmagen ’сычуг’: laben ’цешыць, даваць асалоду’, асец.axsœn ’сычуг’, axsyn ’стварожваць’; сюды ж сычу́жны (сыр), сычу́жына ’сычужны фермент’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарчо́к1 ’вясенні хвошч, таўкачык, Equisetum L.’ (круп., Сл. ПЗБ). Да тарча́ць, торч (гл.), параўн. іншыя назвы расліны стаўбуно́чык (маст., Расл. св.), стырч (лельч., Расл. св.), а таксама славен.tr̂ček ’пень, сцябло’.
Тарчо́к2 ’смаржок звычайны’ (полац., круп., ЛА, 1; асіп., Сл. ПЗБ), ’вужовік, Amanitopsis fulva W. G. Smith’ (круп., Серж.-Яшк.), ’глузд веснавы, Gyromitra esculenta (Fr.) Fr.’ (полац., там жа). Параўн. укр.торчо́к, торчо́к ’смарчок, Helvella esculenta Pers.’. Матывацыя, як і ў папярэдняга слова, параўн. іншую назву старчо́к (акц., Сярж.–Яшк.), гл. старчак.
Тарчо́к3 ’мядзведка (насякомае)’ (докш., Янк. Мат.). Гл. турчок ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́днасць ‘цяжкасць’ (Нас., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Ян.), ‘турботы’ (Ласт.), ‘моцны боль’ (Хромчанка, Паўн.-маст. гав.), трудно́сць (trudność) ‘боль (балесць)’ (Варл.), тру́дносць ‘цяжкасць’ (ТС), тру́дност’ ‘цяжкасць, намаганне, клопат’, трудно́сті ‘перашкоды’ (Вруб.), ст.-бел.трудность ‘цяжкасць; перашкода’ (ГСБМ): многа труднасци зададуц (Кітаб Луцкевіча). Адзначана ўкр.тру́дність ‘цяжкасць’, рус.тру́дность ‘тс’ — апошняе разглядаецца як пранікненне ў шэрагу слоў, што ўзніклі ў “литературном языке юго-западной Руси” (Суффикс. словообр., 134), магчыма, пад польскім уплывам, бо найбольш шырока назоўнікі на ‑ость прадстаўлены ў перакладных аповясцях «История о Атыле» і інш. (там жа, 138). Гл. трудны.