Прыто́н ’месца, дом, дзе збіраюцца злачынныя, амаральныя, антыграмадзянскія элементы’ (ТСБМ), ’прытулак, свой кут’ (узд., Жд. 1). Укр., рус. прито́н ’месца, дом, дзе збіраюцца злачынныя, амаральныя, антыграмадзянскія элементы’, укр. прити́н ’сховішча, прыстанішча’. Паводле Фасмера (3, 367), рускае слова разам з тоня, затон (гл.) ад топить з першапачатковым значэннем ’гавань, прыстань’. Не выключана запазычанне з рускай мовы, параўн. народнае прыці́н ’прытулак, сховішча’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сячка́рня ’саломарэзка’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Гарэц.; лях., Янк. Мат.; Сцяшк., Сл. ПЗБ, Варл.), сечка́рня ’тс’ (ТС, Арх. Вяр., Сл. ПЗБ), сячка́рка ’тс’ (Некр. і Байк., Мат. Гом.). Да сечка 1 (гл.); магчыма, запазычанне з польскай, дзе першапачаткова, паводле словаўтварэння, — суф. ‑arnia, параўн. suszarnia, sieczkarnia ’памяшканне, дзе захоўваюць або рэжуць сечку’, пазней ’машына для рэзання сечкі’, замест sieczkarka ’тс’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАЯЗІ́Д I Маланкавы

(Bayezid I Yildirim; 1354? — 8.3.1403),

турэцкі султан у 1389—1402. З дынастыі Асманаў. Захапіў вял. тэрыторыі на Балканах і ў Малой Азіі. Войскі Баязіда ў 1394—1401 неаднаразова асаджалі Канстанцінопаль. У бітве з Цімурам каля Анкары (гл. Анкарская бітва 1402) разбіты і ўзяты ў палон, дзе і памёр.

т. 2, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРАЗІ́ЛЬСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,

цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак., каля берагоў Паўд. Амерыкі, галіна Паўднёва-Пасатнага цячэння. Т-ра вады 18—26 °C. Скорасць 1—2 км/гадз. Накіравана ад мыса Сан-Рокі на ПдЗ уздоўж берагоў Бразіліі да 40° паўд. ш., дзе сустракаецца з халоднымі Фалклендскім цячэннем і цячэннем Зах. Вятроў.

т. 3, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКТЫ́ЎНЫ ЎЧА́СТАК у касманаўтыцы,

адрэзак траекторыі палёту касм. лятальнага апарата, калі працуюць ракетныя рухавікі. Заканчваецца звычайна ў месцы, дзе касм. аб’ект аддзяляецца ад ракеты-носьбіта і выходзіць на зададзеную траекторыю руху. У залежнасці ад месца старту палёт касм. апарата можа складацца з чаргавання актыўнага ўчастка з пасіўнымі (без работы ракетных рухавікоў).

т. 1, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ЛІБІ (ад лац. alibi у іншым месцы),

у крымінальным працэсе акалічнасць, якая сведчыць пра адсутнасць асобы на месцы злачынства ў момант яго ўчынення; бясспрэчны доказ невінаватасці абвінавачанага па справе, дзе ён прыцягваецца да адказнасці за фізічны ўдзел у злачынстве. Алібі не выключае абвінавачання ў саўдзельніцтве (напр., падбухторванне, дапамога і інш.).

т. 1, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРАХІАНТЫКЛІНА́ЛЬ (ад брахі... + антыкліналь),

кароткая антыклінальная складка пластоў горных парод авальнай формы ў плане. Утвараецца ў выніку мясц. тэктанічнага ўздымання. Пласты горных парод, што ўтвараюць брахіантыкліналь, нахілены ва ўсе бакі ад цэнтр. часткі яе скляпення, дзе знаходзяцца найб. стараж. пароды.

Брахіантыкліналь: 1 — план; 2 — разрэзы па лініях АВ і БГ.

т. 3, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВУГЛАВЫ́ КАЭФІЦЫЕ́НТ (матэм.), лік k ва ўраўненні прамой лініі на плоскасці y=kx+b, што характарызуе нахіл прамой да восі абсцыс. У прамавугольнай сістэме каардынат k = tgφ , дзе φ — вугал паміж дадатным напрамкам восі абсцыс і разгляданай прамой лініяй, які адлічваецца ў дадатным напрамку (ад восі Ox да восі Oy).

т. 4, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫ́БАРЧЫ ЎЧА́СТАК,

частка выбарчай акругі, дзе галасуе пэўная колькасць выбаршчыкаў. У Рэспубліцы Беларусь ствараюцца для выбараў прадстаўнічых органаў дзярж. улады і Прэзідэнта. На выбарчыя ўчасткі падзяляецца тэр. раёнаў, гарадоў, раёнаў у гарадах. Выбарчыя ўчасткі ствараюцца таксама ў вайсковых часцях, могуць быць створаны і ў санаторыях, дамах адпачынку, бальніцах і інш.

т. 4, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ЎСПРЫІ́МЛІВАСЦЬ,

велічыня, якая характарызуе палярызацыю дыэлектрыка пад уздзеяннем эл. поля. Колькасна Д.ў. — безразмерны каэф. прапарцыянальнасці x у формуле p→ = ε0 x E→ , дзе ε0 — электрычная пастаянная, E→ — напружанасць эл. поля, p→ — палярызаванасць дыэлектрыка. Звязана з дыэлектрычнай пранікальнасцю суадносінамі: ε = x + 1 і мае з ёй аднолькавыя ўласцівасці.

т. 6, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)