Пераме́жка ’невялікая змена (напр., надвор’я)’, ’прамежак’ (Нас.), рус. цвяр., пск., каcтр. переме́жки, перемёжка ’часовае спыненне, невялікі перапынак у працы’. Да праме́жак (гл.), які паводле будовы адпавядае літ. prótarpis ’прамежак’. Мена пра- > пера- рэгіянальная “крывіцкая” асаблівасць, параўн. яшчэ рус. маск. перемежу́ток = промежу́ток ’тс’, перемеж́ье ’прамежак часу’. Утворана з пера- і мяжа (гл.) — першапачаткова ’прастора паміж межамі чаго-небудзь’, ’заканчэнне аднаго перыяду і пачатак іншага’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прамато́рніца ’жанчына, поўная радасці жыцця’ (Федар. 7). Да маторны (гл.). Прэфіксальная форма пры адсутнасці ў гэтым гняздзе славянскіх слоў дзеясловаў наводзіць на думку аб кантамінацыі захаванага ст.-бел. промоторь ’пратэктар, заступнік’ (Ст.-бел. лексікон), што з польск. promotor ’натхніцель; заступнік, апякун’, якое ўзыходзіць да лац. prōmovere ’рухаць наперад’ (параўн. SEJC, 396), і маторны ’рухавы, жвавы’ з афармленнем суфіксам -///с/, Параўн. яшчэ і прачасаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пружыно́ўка ’культыватар’ (беласт., Сл. ПЗБ), пружы́нывка ’тс’ (Сл. Брэс.). Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 118) лічыць, што гэта запазычанне з польск. sprężynowka ’тс’. Смулкова (Смул., 64), адзначаючы распаўсюджанне слова ў Беларусі (Віцебскі і Старобінскі р‑ны), лічыць магчымым утварэнне слова ўжо на ўсходне-славянскай глебе ад пружына пры дапамозе суфікса ‑оўка. Параўн. яшчэ Куркіна адносна рус. пружи́ть ’баранаваць’ (Зб. Слаўскаму, 156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыдры́паць экспр. ’прыдыбаць, прыйсці з цяжкасцю’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дры́паць разм. ’ісці, дробна і часта ступаючы’ (ТСБМ; у ЭСБМ адсутнічае), якое, безумоўна, узыходзіць да прасл. *dripati (ЭССЯ, 5, 115; тут падаецца адзначанае слоўнікам Байк. і Некр. дры́паць ’брудзіць падол’), параўн. адно са знач. чэш. drpačʼ ’дробненька хадзіць’, а таксама ўкр. придрі́патися ’прыйсці ў слату’. Гл. яшчэ ЕСУМ, 2, 128 (пад дри́пи).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэй 1 у спалуч. весці рэй ’верхаводзіць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). З польск. rej ’шэраг, рад’. Параўн. яшчэ чэш. rej ’танец, карагод’, в.-луж. rej ’тс’, rejewodźer ’распарадчык танцаў’. Запазыч, з с.-в.-ням. rei(e)/reige ’веснавы або летні карагод’ (сучаснае ням. Reigen ’карагод’), якое з ст.-франц. raie ’танец’ (Борысь, 513).
Рэй 2 ’ёўня’ (Анім. дад.). Гл. рэя 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сто́лка ‘слой, пласт, складка чаго-небудзь’, у адну (дзве, тры) столкі — у адзін (два, тры) разы (ТСБМ), ‘слой, частка, пасма’ (Шат., Касп., Варл., Бяльк., Сцяшк., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), ‘пасма (валасоў)’ (Мат. Гом.), сто́лка, ство́лка, ста́лка ‘тс’ (ЛА, 4), сто́лька, столь ‘тс’ (Сл. ПЗБ), сто́ля ‘тс’ (там жа). Да сцяліць з чаргаваннем е/о ў корані, параўн. стол, столь. Гл. яшчэ сталка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сукро́мна ’скрытна, хаваючыся’ (Сцяшк.), ’тайком’ (Адм.). Укр. сукро́мий ’асобны’, чэш. soukromý ’прыватны, адасоблены’, славац. súkromný ’тс’. З іншай прыст. рус. укро́мно, укро́мный, рус.-ц.-слав. укромъ ’край, рубеж’, укромьнъ ’крайні’ (Кірыла Тураўскі). Дэрываты ад прасл. *kroma ’частка, край’ (гл. кром 2); гл. яшчэ Фасмер, 4, 157. Інакш Борысь (Prefiks., 120), які прасл. *sǫkromъ разглядае як дэрыват, суадносны з дзеясловам *sǫkromiti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сума́к ’бервяно ў прасценку зруба’ (Мат. Гом.; брагін., Шатал.), ’прасценак, міжаконне’ (Ян.). Укр. палес. сума́к ’бярвенні ў сцяне хаты ад вугла да акна’, польск. sumce ’бэлькі ў сценах будынку; драўляная калода для будаўніцтва’, sumik ’бэлька, якая ўкладаецца паміж двума слупамі’, славац. sumyk ’тс’. Прасл. *sъmъk, суадноснае са *smъknǫti/*smykati ’змыкаць’, гл. Куркіна, Этимология–1994–1996, 207. Гл. яшчэ самінец, сомінец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сумарда́к ’удар па твары’, ’упартасць’ (Нас.), ’вялікае нязручнае палена’ (Юрч. Вытв.), сумурда́к ’хвароба ў роце, пры якой баляць сківіцы’ (Бяльк.), сумурда́кі ’твар і вусны’ (КЭС). Відаць, нельга аддзяліць ад самардак (гл.), але з іншай прыстаўкай (су-), параўн. яшчэ самарды́к ’пануры, маўклівы чалавек, які глядзіць спадылба’ (Растарг.) Няясна. Версія Насовіча (ад мо́рда, гл.) блізкая да народнаэтымалагічнай і не тлумачыць варыянтнасць фанетыкі і семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухарля́вы ’з худым целам (пра чалавека, жывёлу)’ (ТСБМ), ’хударлявы’ (Некр. і Байк., Касп.; ашм., Стан. Мал.). Укр. сухорля́вий, польск. дыял. sucherlavy ’тс’. Да сухі ’худы (чалавек)’ з суф. ‑ор‑, ‑л‑, ‑ав‑; гл. Слаўскі, SP, 2, 23, дзе таксама аб мене яшчэ праславянскіх суф. *‑or‑/*‑er‑ ЕСУМ (5, 488) бачыць тут кантамінацыю сухий і худорлявий; Брукнер (524) — уплыў chuderlawy, параўн. хударлявы, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)