КАСТЭ́НКА Валерый Уладзіміравіч (н. 10.12.1945, г. Купянск Харкаўскай вобл., Украіна),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1994). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча войск ППА краіны (1968), Ваен. камандную акадэмію ППА імя Жукава (1978) і курсы пры гэтай акадэміі (1988), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр.СілРас. Федэрацыі (1992). З 1968 на камандных і штабных пасадах у войсках ППА (у 1970—71 у Дэмакр. Рэспубліцы В’етнам). З 1978 камандзір зенітнага ракетнага палка, нач. зенітных ракетных войск корпуса ППА, у 1992—93 1-ы нам. камандуючага асобнай арміі ППА. У 1993—2001 камандуючы войскамі ППАУзбр.Сіл Рэспублікі Беларусь.
узброенае выступленне апазіц.сіл у Нікарагуа ў маі—ліп. 1979, якое прывяло да падзення дыктатуры А.Самосы Дэбайле. Падрыхтавана ў выніку актывізацыі дзеянняў (з 1977) партыз. атрадаў Сандзінісцкага фронту нацыянальнага вызвалення і згуртавання інш.апазіц.сіл пасля інспіраванага ўладамі забойства нікарагуанскага выдаўца газет П.Дж.Чаморы (1978). У маі 1979 сандзіністы (гал. сіла рэвалюцыі) пачалі ген. наступленне на сталіцу, у ходзе якога яны занялі больш за 20 гарадоў, 12 чэрв. атакавалі сталічны аэрапорт Манагуа. Пад іх ударамі фактычна перастала існаваць Нац. гвардыя — гал. апора Самосы. 4 чэрв. ў краіне пачалася ўсеаг. забастоўка, ЗША (знешнепаліт. саюзнік нікарагуанскага рэжыму) рэкамендавалі Самосе пайсці ў адстаўку, і 17 ліп. дыктатар пакінуў краіну. У вызваленую да 19 ліп. сталіцу 20 ліп. прыбыў Часовы дэмакр. ўрад нац. адраджэння (створаны 17 ліп. з прадстаўнікоў апазіц.сіл краіны) на чале з Д.Артэгам Сааведрам, які пачаў радыкальныя сац.-эканам. пераўтварэнні.
Літ.:
Никарагуа: путь борьбы и победы: [Сб.]. М., 1984;
Идейное наследие Сандино: (Сб. док. и материалов): Пер. с исп. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ГКАСЦЬматэрыялаў,
уласцівасць цел аднаўляць сваю форму і аб’ём (цвёрдыя целы) ці толькі аб’ём (вадкасці і газы) пасля спынення дзеяння знешніх сіл, якія выклікалі іх дэфармацыю. У цвёрдых целах і вадкасцях П. абумоўлена сіламі ўзаемадзеяння паміж часцінкамі рэчыва, у газах — кінетычнай энергіяй руху малекул.
У целах з ідэальнай П. дэфармацыя поўнасцю знікае пасля спынення дзеяння сілы, у рэальных целах застаецца т.зв. астаткавая дэфармацыя (гл.Пластычнасць). Дэфармацыю пругкіх цел пад уздзеяннем знешніх сіл вывучае пругкасці тэорыя. У большасці матэрыялаў пры малых дэфармацыях залежнасць паміж напружаннем механічным і дэфармацыяй з’яўляецца лінейнай і апісваецца Гука законам. Пругкія ўласцівасці цел, што падпарадкоўваюцца абагульненаму закону Гука, характарызуюцца модулямі пругкасці. Затрачаная на пругкую дэфармацыю энергія вяртаецца назад у працэсе аднаўлення формы ці аб’ёму цела, таму пругкія целы могуць служыць акумулятарамі мех. энергіі, напр., гадзіннікавая спружына.
Літ.:
Френкель Я.И. Введение в теорию металлов. 4 изд. Л., 1972;
Сопротивление материалов с основами теории упругости и пластичности. М., 1995.
Да арт.Пругкасць матэрыялаў. Шарыкавая мадэль элементарнай ячэйкі кубічнага крышталя: 1 — у раўнавазе пры адсутнасці знешніх сіл; 2 — пад дзеяннем знешняга датычнага напружання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПО́САБ ВЫТВО́РЧАСЦІ,
гістарычна вызначаны спосаб здабывання матэрыяльных даброт; адзінства матэрыяльных прадукцыйных сіл і грамадскіх вытворчых адносін. Тэрмін «С.в.» ўведзены К.Марксам для абазначэння эканам. асновы грамадства, якая, на яго думку, характарызуе сферу вытв. дзейнасці людзей і вызначае сац., паліт. і духоўныя працэсы іх жыццядзейнасці. Для кожнага С.в. характэрны пэўны ўзровень прадукц.сіл і іх выкарыстання ў прац. працэсе (напр., машынная вытворчасць, створаная ў выніку прамысловага перавароту). Аб’ектыўнае развіццё прадукц.сіл апярэджвае рост вытв. адносін, што з цягам часу пачынае негатыўна адбівацца на тэмпах эканам. развіцця і абумоўлівае неабходнасць змены аднаго С.в. на іншы, больш прагрэсіўны. Адносіны паміж людзьмі ў працэсе вытв-сці набываюць сваё выяўленне ў пэўнай форме ўласнасці (прыватная, дзярж., кааператыўная і інш.), якая і вызначае канкрэтны С.в. У краінах са змешанай эканомікай, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь, адбываецца пераход ад цэнтралізаванай планавай вытв-сці з дзярж. уласнасцю на яе сродкі да сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі з перавагай прыватнай уласнасці, але пры захаванні вядучай ролі дзяржавы ў планаванні эканам. і сац. развіцця краіны.