КАСТЭ́НКА Валерый Уладзіміравіч (н. 10.12.1945, г. Купянск Харкаўскай вобл., Украіна),
бел. ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1994). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча войск ППА краіны (1968), Ваен. камандную акадэмію ППА імя Жукава (1978) і курсы пры гэтай акадэміі (1988), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1992). З 1968 на камандных і штабных пасадах у войсках ППА (у 1970—71 у Дэмакр. Рэспубліцы В’етнам). З 1978 камандзір зенітнага ракетнага палка, нач. зенітных ракетных войск корпуса ППА, у 1992—93 1-ы нам. камандуючага асобнай арміі ППА. У 1993—2001 камандуючы войскамі ППА Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.
т. 18, кн. 1, с. 404
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)