некіроўны (свабодны) аэрастат шарападобнай формы, які перамяшчаецца (ляціць) у напрамку паветр. плыняў. Форму шара мелі першыя аэрастаты (гл.Паветраплаванне), потым іх пачалі рабіць выцягнутай формы. П.ш. для даследавання верхніх слаёў атмасферы наз.стратастатам.
Абалонку П.ш. робяць з прагумаванай тканіны ці пластыку, напаўняюць яе гарачым паветрам або лёгкім газам (вадародам, геліем). Да абалонкі падвешваюць кабіну — гандолу для людзей, газавых гарэлак, прылад і інш. Першы П.ш. пабудавалі франц. вынаходнікі браты Ж. і Э.Мангальф’е летам 1783, восенню адбыўся першы палёт людзей на «мангальф’еры» ў Парыжы. Больш значнае пашырэнне набылі П.ш., якія напаўнялі газам. Адным з першых на такім П.ш. падняўся ў паветра для назірання сонечнага зацьмення ў 1887 рус. вучоны Дз.І.Мендзялееў. Выкарыстоўваецца ў спарт. і навук.-пазнавальных мэтах.
Паветраны шар братоў Мангальф’е, на якім 21.11.1783 ажыццёўлены палёт над Парыжам (каля 8 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СКАЗА́ННЕ ПРА СІВІ́ЛУ-ПРАРО́ЧЫЦУ»,
помнік перакладной бел. л-ры. Змешчана ў рукапісным зборніку 16 ст., які належаў бібліятэцы Красінскіх у Варшаве. На старабел. мову перакладзена з чэшскай у 15 — пач. 16 ст. (трапляюцца царкоўнаславянізмы, паланізмы і чэхізмы). Уключае некалькі біблейскіх і апакрыфічных апавяданняў. Пачынаецца сюжэтам пра царыцу краіны Савы (паводле падання, была на Пд Аравіі), якая атаясамліваецца з Сівілай — адной з вандроўных варажбітак у Стараж. Грэцыі, пра яе знаёмства з біблейскім царом Саламонам. Далей змешчаны аб’яднаныя ў адно цэлае прароцтвы Сівілы Саўскай пра нараджэнне і вучэнне Хрыста, пашырэнне хрысціянства, з’яўленне антыхрыста, другі прыход Хрыста і канец свету.
Публ.:
Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы. Ч. 1. Мн., 1961.
Літ.:
Карский Е.Ф. Западнорусское сказание о Сивилле-пророчице по рукописи XVI в. // Карский Е.Ф. Тр. по белорусскому и другим славянским языкам. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРЫЯЛО́ГІЯ (ад грэч. thērion звер + ...логія), мамаліялогія, мамалогія,
раздзел заалогіі, які вывучае млекакормячых.
Вывучае сістэматыку млекакормячых, іх паходжанне і сувязі з інш. групамі жывёл, біялогію, геагр.пашырэнне, шляхі міграцый, гасп. значэнне дзікіх звяроў. Адна з асн. задач Т. — распрацоўка біял. асноў рацыянальнага выкарыстання дзікіх млекакормячых. Выкарыстоўвае метады: назіральны, апісальны, параўнальна-анат., колькаснага ўліку і інш. Тэрмін «Т.» прапанаваны рас. заолагам С.І.Агнёвым у 1928.
На Беларусі пытанні Т. вывучаюцца ў Інстытуце заалогііНац.АН, Бярэзінскім біясферным запаведніку, нац. парках рэспублікі і інш. Сярод бел. вучоных, якія займаліся пэўнымі пытаннямі ў галіне Т., І.М.Сяржанін, П.Р.Козла, А.М.Курскоў, В.М.Міхалап, Э.Р.Самусенка, В.Ф.Цераховіч і інш.
Літ.:
Соколов В.Е. Систематика млекопитающих [Т. 1—3]. М., 1973—79;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УА́Т (Watt) Джэймс (19.1.1736, г. Грынак, Шатландыя — 19.8.1819),
англійскі вынаходнік, стваральнік універсальнага цеплавога рухавіка. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1785). З 1757 механік ун-та ў г. Глазга. Даследуючы мадэлі паравых машын Д.Папена і Т.Ньюкамена, зрабіў шэраг вынаходстваў, якія ўдасканалілі іх работу. Сканструяваў паравую машыну падвойнага дзеяння, у якой выкарыстаў цэнтрабежны рэгулятар, кандэнсатар пары, шарнірны механізм перадачы руху ад штока да балансіра (паралелаграм У.) і інш. (1774—84). Паравы рухавік У., дзякуючы сваёй эканамічнасці, атрымаў значнае пашырэнне і адыграў вызначальную ролю ў пераходзе да машыннай вытв-сці. Устанавіў састаў вады, увёў першую адзінку магутнасці — конскую сілу, сканструяваў ртутны манометр, вадамернае шкло ў паравых катлах і інш. Яго імем названа адзінка магутнасці ў СІ — ват.
Літ.:
Конфедератов И.Я. Джеймс Уатт — изобретатель паровой машины. М., 1969;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 164—165.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЙГУ́РСКАЕ ПІСЬМО́,
літарна-гукавое пісьмо, якім карыстаюцца цюркамоўныя народнасці Усх. Туркестана. Склалася на аснове сагдыйскага пісьма, што ў сваю чаргу развілося з арамейскага пісьма. Літары У.п. ішлі зверху ўніз, радкі — злева направа. Адрозніваліся розныя формы літар у залежнасці ад іх месца ў слове, а таксама кніжны почырк (у тэкстах рэліг. л-ры) і скарапісны курсіў (дзелавыя паперы і інш.). Першыя датаваныя помнікі з пач. 8 ст.Пашырэнне атрымала ў 9—13 ст. у цюркскіх плямён, якія вызнавалі будыйскую рэлігію. Пасля прыняцця гэтымі народамі ісламу выцеснена арабскім пісьмом, але ў будыйскіх манастырах У.п. выкарыстоўвалі і ў 18 ст. У 13 ст. У.п. запазычана манголамі, у якіх яно пераўтворана ў мангольскае пісьмо. На аснове У.п. створана і маньчжурскае пісьмо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЗА́РСКІ КАГАНА́Т,
дзяржаўнае ўтварэнне, створанае хазарамі ў 7 ст. Напачатку сталіцай каганата быў г. Семендэр у Дагестане, пасля яго разгрому арабамі ў 735 — г.Ітыль на ніжняй Волзе. У час свайго росквіту ў 8—9 ст. уключаў Паўн. Каўказ, Прыазоўе, б.ч. Крыма, стэпавыя і паўстэпавыя тэр. да р. Дняпро; многія ўсх.-славянскія плямёны, у т. л.радзімічы, севяране, вяцічы, былі вымушаны плаціць Х.к. даніну. З 1-й пал. 8 ст. ў Х.к. пачалося пашырэнне іудаізму, які ў канцы 8 — пач. 9 ст. абвешчаны дзярж. рэлігіяй. У канцы 9 ст.Паўн. Прычарнамор’е захапілі печанегі, у выніку чаго пачаўся заняпад каганата. У 960-я г. кіеўскі князь Святаслаў Ігаравіч зрабіў паход на Волгу і зруйнаваў найважн. цэнтры Х.к. Да канца 10 ст. каганат спыніў існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕПЛАЭНЕРГЕ́ТЫКА,
галіна цеплатэхнікі, што займаецца пераўтварэннем цеплаты ў інш. віды энергіі. Для пераўтварэння цеплаты ў мех. энергію выкарыстоўваюць цепласілавыя ўстаноўкі, асн. часткі якіх цеплавыя рухавікі. Атрыманая мех. энергія прыводзіць у дзеянне рабочыя машыны розных відаў ці электрамех. генератары, што вырабляюць эл. энергію. Для прамога пераўтварэння цеплаты ў эл. энергію служаць тэрмаэлектрычныя генератары, тэрмаэмісійныя пераўтваральнікі энергіі, магнітагідрадынамічныя генератары.
Аснова сучаснай Ц. — стацыянарныя цеплавыя паратурбінныя электрастанцыі, што вырабляюць асн. частку эл. энергіі. Для энергазабеспячэння магістральных газаправодаў і пакрыцця пікавых нагрузак выкарыстоўваюцца газатурбінныя электрастанцыі. Акрамя асн. крыніцы электразабеспячэння — раённых кандэнсацыйных электрастанцый — дзейнічаюць цеплаэлектрацэнтралі. Атрымалі пашырэннепарагазатурбінныя ўстаноўкі, што даюць магчымасць паменшыць удзельны расход цяпла на вытв-сць электраэнергіі. У раёнах, аддаленых ад ЛЭП, крыніца электраэнергіі — дызельныя электрастанцыі. Трансп. цепласілавыя эл. станцыі з поршневымі рухавікамі ўнутранага згарання выкарыстоўваюцца на цеплавозах, аўтамабілях і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Апаве́даць ’паведаміць’ (Гарэц., Жд.). Рус.опове́дать, польск.opowiadać, чэш.opověděti, славац.opovedať, в.-луж.wopowědać, н.-луж.wopowědaś, серб.-харв.опо̀видети ’тс’. Ст.-бел.оповедити з XVI ст. (Гіст. мовы, 1, 55). Магчыма, агульнаславянскае ўтварэнне з коранем *věd‑ і дзвюма прыстаўкамі *o‑ + *po‑; не выключана, што тут і новаўтварэнні на базе агульнай формы з прыстаўкай *po‑ (прычым на пашырэнне значэння ў некаторых мовах магла ўплываць пэўная мова, напр., чэшская).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛАРУ́СКАЯ САЦЫЯЛАГІ́ЧНАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ,
добраахвотная навукова-грамадская арг-цыя, якая аб’ядноўвае вучоных і спецыялістаў, што працуюць у галіне сацыялогіі. Створана ў 1994, з’яўляецца правапераемніцай Бел. аддзялення Сав. сацыялагічнай асацыяцыі. Асн. задачы: павышэнне прафес. ўзроўню членаў асацыяцыі, пашырэнне сацыялагічных ведаў; садзейнічанне развіццю сацыялагічнай навукі, павышэнню абгрунтаванасці і дзейнасці яе рэкамендацый; выяўленне прыярытэтных кірункаў сац.-эканам., паліт. і культ. развіцця Беларусі і асобных яе рэгіёнаў; развіццё навук. сувязяў і супрацоўніцтва з сацыёлагамі інш. краін і міжнар.навук. арг-цыямі; арганізацыя і правядзенне навук. кангрэсаў, канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў; выдавецкая дзейнасць. У рамках Беларускай сацыялагічнай асацыяцыі вядзецца экспертна-кансультацыйная дзейнасць па пытаннях сацыялогіі, праводзяцца сацыялагічныя экспертызы паліт., прававых, эканам., тэхн. і інш. праектаў. Разам з інш.навук. ўстановамі і арг-цыямі выдала манаграфіі А.В.Рубанава «Сацыяльны суб’ект: матывы і дзейнасць» (1994), Г.М.Сакаловай «Эканамічная сацыялогія», Я.М.Бабосава «Катастрофы: сацыялагічны аналіз» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т НАВУ́КІ І МАСТА́ЦТВА (БІНіМ) у Канадзе, грамадская навук.-культ.арг-цыябел. эміграцыі ў Канадзе. Засн. ў 1967 як аддзел Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку (ЗША). З 1968 самаст.ін-т. З 1971 чл. Каардынацыйнага к-та беларусаў Канады. Асн. кірункі дзейнасці: арганізацыя навук. канферэнцый, выставак бел.нар. мастацтва, лекцый па беларусазнаўстве, пашырэнне ведаў пра Беларусь у свеце і інш. Члены ін-та бралі ўдзел у канфер. канадскіх славян (1969, Таронта), па пытаннях канадскага шматкультуралізму (1978), у 1975 разам са Слав. аддзелам Атаўскага ун-та наладзілі Дні бел. чытанняў на тэму «Прысутнасць беларусаў на паўн.-амер. кантыненце». Удзельнік 1-га з’езда беларусаў свету (г. Мінск, 1993), штогодніх Кангрэсаў навук. арг-цый (у складзе Асацыяцыі канадскіх славян). У розны час БІНіМ узначальвалі В.Жук-Грышкевіч, Я.Садоўскі, І.Шыманец-Сурвіла.
А.С.Ляднёва.
У бібліятэцы Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку.