Апаве́даць ’паведаміць’ (Гарэц., Жд.). Рус. опове́дать, польск. opowiadać, чэш. opověděti, славац. opovedať, в.-луж. wopowědać, н.-луж. wopowědaś, серб.-харв. опо̀видети ’тс’. Ст.-бел. оповедити з XVI ст. (Гіст. мовы, 1, 55). Магчыма, агульнаславянскае ўтварэнне з коранем *věd‑ і дзвюма прыстаўкамі *o‑ + *po‑; не выключана, што тут і новаўтварэнні на базе агульнай формы з прыстаўкай *po‑ (прычым на пашырэнне значэння ў некаторых мовах магла ўплываць пэўная мова, напр., чэшская).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)