Разм. Стан, пачуццё няёмкасці, сарамлівасці. Неўзабаве прыйшлі Андрэй Полаз і Раўнаполец. Трымалі яны сябе ў пачатку крыху афіцыйна ці, магчыма, проста адчувалі ніякаватасць у гасцях у дырэктара.Шамякін.Таццяна сумелася, адчула ніякаватасць.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разво́й, ‑ю, м.(рэдка).
Ход, разгортванне, развіццё чаго‑н. Але вайна яшчэ ў пачатку, Ідзе пакуль што сіл развой.Колас.А далей развой быў шпаркі: Не здзівіла навіна, Калі Дзіма ад цыгаркі Дасмактаўся да віна.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕНЕДЭ́ЦІ МІКЕЛА́НДЖЭЛІ (Benedetti Michelangeli) Артура (н. 5.1.1920, г. Брэшыя, Італія),
італьянскі піяніст, педагог; адзін з найбуйнейшых піяністаў сучаснасці. Праф. Балонскай і Венецыянскай кансерваторый. Яго выкананне адметнае віртуознай тэхнікай, стрыманай прыгажосцю, бездакорнай падпарадкаванасцю аўтарскаму тэксту. На пачатку творчасці ў рэпертуары пераважала музыка сучасных кампазітараў, пазней — творы фп. класікі. 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе музыкантаў-выканаўцаў (Жэнева, 1939).
Літ.:
Kaiser J. Große Pianisten in unserer Zeit. 3 Aufl. München, 1977.
стылістычная фігура ў вершаскладанні — паўтарэнне аднолькавых гукаспалучэнняў, слоў ці выразаў у пачатку вершаваных радкоў або суседніх строфаў (адпаведна выдзяляюць гукавую, лексічную і сінтаксічную анафару). Павышае эмацыянальнасць паэт. выказвання, узвышае яго тон, кампазіцыйна арганізуе, яднае асобныя радкі і часткі тэксту. Прыклад лексічнай анафары:
Зноў навіслі цёмны хмары, Зноў туманы неба крыюць, Зноў па свеце ходзяць мары, Зноў крапчэй нам віхры выюць...
(Цётка. «Бура ідзе»)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗРО́ВЕНЬ МО́РА,
становішча свабоднай паверхні вады мораў і акіянаў, якое вымяраецца па верт. лініі адносна ўмоўнага пачатку адліку. Вылучаюць У.м. «імгненны», прыліўны, сярэднясутачны, сярэднямесячны, сярэднегадавы і сярэднешматгадовы. У.м. мяняецца пад уздзеяннем ветравых хваляванняў, прыліваў, нагрэву і ахаладжэння паверхні мораў і акіянаў, ваганняў атм. ціску, ападкаў і выпарэння. На Беларусі абсалютныя вышыні пункта зямной паверхні адлічваюцца ад сярэднешматгадовага ўзроўню Балтыйскага м., вызначанага ад нуля футштока ў г. Кранштат Ленінградскай вобл. Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦО́ТНЫЯ І НЯЦО́ТНЫЯ ФУ́НКЦЫІ,
функцыі, якія не змяняюць свайго значэння (цотныя функцыі) ці мяняюць знак (няцотныя функцыі) пры змене знаку аргумента. Напр., функцыі y = sin x, y = x, y = x3 — няцотныя функцыі, y = cos x, y = x2 — цотныя. Сума і рознасць няцотных функцый — няцотныя функцыі, здабытак і дзель — цотныя; сума, рознасць, здабытак і дзель цотных функцый — цотныя функцыі. Графік цотнай функцыі сіметрычны адносна восі Oy, няцотнай — адносна пачатку каардынат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Finis ab origine pendet
Канец залежыць ад пачатку.
Конец зависит от начала.
бел. Добры запеў ‒ усяму парадак. Які пачатак, такі і канчатак.
рус. У хорошего почина хороший конец. Хорошее начало ‒ залог успеха. Путное начало приводит к путному концу. Каково начало, таков и конец.
фр. Qui bien commence bien avance (Кто хорошо начинает, тот хорошо продвигается).
англ.
нем. Anfang gut, alles gut (Хорошее начало ‒ всё хорошо). Wer’s links anfängt, dem geht’s links (Кто плохо начал, тот плохо и кончит).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
адра́зу
1. (у момант) sofórt; sogléich; im Áugenblick; únverzüglich;
2. (адначасова) gléichzeitig, zúgleich;
3. (з самага пачатку, з першага разу) von Ánfang an
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Абве́стка ’аб’ява’ (БРС). Наватвор пачатку XX ст. (гл. Гіст. лекс., 255), частковая калька з польск.obwieszczenie (там жа, 256), абвясціць да весць, ведаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абсалю́тны (БРС). Запазычанне XX ст. праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе з ням.absolut на пачатку XIX ст. — Шанскі, 1, А, 20–21.