Корх ’мера даўжыні на шырыню далоні, кулак’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., ЭШ). Укр.корх, рус.корх ’тс’ (Фасмер, 2, 340). Аднак, зыходзячы з бел.прыкархнуць ’прытуліцца, заснуць’, рус.прикорхнутися ’нахіліцца, сагнуцца’, можна меркаваць, што першасным значэннем для корх было ’нешта сагнутае, скурчанае’ (> ’кулак’). Калі прыняць гэту гіпотэзу, мэтазгодна суаднесці корх з рус.корг ’кулак’, корга ’крывое дрэва’ (гл. корга). Фрыкатыўнае г магло перайсці ў х. Іншыя спробы этымалогіі зусім ненадзейныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаві́ць ’здабываць (рыбу, звяроў, птушак пры дапамозе прыстасаванняў)’, ’хапаць на ляту’, ’вышукваць, высочваць’, ’выбіраць зручны момант’, ’успрымаць слыхам, розумам’, ’выкрываць, абвінавачваць’ (Бяльк., Яруш., Сцяшк., ТСБМ, ТС). Утворана ад lovъ > лоў (гл.). Можна меркаваць, што форма лава́ць (гл.) больш архаічная, чым лавіць: яшчэ ў праславянскі перыяд суф. ‑aje‑ (‑ati) у дэмінутыўных дзеясловах быў выцеснены прадуктыўным ‑i‑ (‑iti) (Слаўскі, SP, 1, 46), інакш зыходны назоўнік, ад якога ўтварыўся дзеяслоў, павінен быў бы мець аснову на ‑ĭ‑ (г. зн. lovь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абруза́ць1 ’пухнуць, азызнуць’ (Нас.), абрузлы (Нас.), абрузглы (Касп.), абрюзлы (Бяльк.). Параўн. рус.(о)брюзглый, брюзнуть і брюхнуть. Магчыма, звязана з бруха (z/x як чахнуць/чэзнуць, пах/паз і г. д.). Гл. Мартынаў, Слав. акком., 167. Аб праславянскім характары слова брухамеркаваць цяжка. Наколькі вядома, слова выключна паўночнаславянскае. Гэты факт стварае дадатковыя цяжкасці, паколькі альтэрнацыі тыпу чахнуць/чэзнуць ахопліваюць праславянскую мову.
Абруза́ць2 ’спаць’, абрузанне (Юрч.), відаць, ад абрузаць1 (гл.). Параўн. рус.жарг.припухать у значэнні ’спаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кажу́шна1, кожушно ’кажух’ (ТСБМ). Укр. толькі ў прымаўцы «Душно! Скинь кожушно». Аб суфіксе гл. кожурно; што датычыцца храналогіі, можна меркаваць, што тут беларуская інавацыя, а па тэрыторыі, магчыма, і тураўскае, паколькі менавіта там адзначаюцца ўтварэнні такой структуры. Параўн. наст. слова.
Кажу́шна2, кожушно ’вялікі шчупак’. Аб этымалогіі (матывацыя назвы) гл. кажушак2. У гэтым рэгіёне вядомы ўтварэнні такой структуры, параўн. собарно (< собака), чобурна (< чобаты) (Цыхун, вусн. паведамл.). Параўн. і віл.кажурно ’аўчына’ (гл. там і меркаванні аб генезісе).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лю́тка, люткі ’гарошак балотны, Lathyrus pratensis L.’ (Кіс., Дэмб. 1, Касп.). Да люцік (гл.). У рус. гаворках лексемай лютик называецца з паўтара дзесятка розных раслін; цвяр., вяц.лютки ’грушанка, Pyrola secunda L. і Pyrola uniflora L.’ У славац. гаворках для гарошка балотнага зарэгістраваны назвы: džuk, ďuk, dźukova nacina, і, калі ўлічыць суседняе ўкр.дюг ’злы дух’, можна меркаваць, што і назва лю́тка звязана з прыметнікам люты ’злы’. Аднак аб сувязі гэтай расліны са злым духам нічога не вядома (Махэк, Jména, 127–128).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вёх ’цыкута’ (?) (гарад., Рам., 8), вілен.wech, wiech, wioch ’цыкута’, укр.вех ’тс’; ’паручайнік’, рус.вех, вёх: смал., кур., пенз., цвяр. ’цыкута’, уладз. ’какорыш звычайны’, горк. ’снітка’, уладз. ’стрэлкі’; ’амежнік’; ’зоркаўка’; ’балотная пятрушка’, смал., пск., раст.веха ’цыкута’, чэш.vích, věch ’вехаць’. Наяўнасць пары věxъ ⟷ věxa сведчыць аб архаічнасці лексемы (Ільінскі, AfslPh, 29, 162). На ўсх.-слав. тэрыторыі вех, вёх ужываецца пераважна для называння раслін з сямейства парасонавых. Можна меркаваць аб семантычнай інавацыі на ўсх.-слав. тэрыторыі. Да вяха1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́нкель ’дэталь у плузе, да якой прымацоўваюцца падэшва і паліца’ (маст., Шатал.), усх.-беласт.vʼínkʼel (Смул.) ’вугольнік для вымярэння вуглоў’ (Сцяшк. МГ, Інстр. II, БРС, КТС). Укр.вінкель ’вугольнік’, рус.винкель ’тс’, польск.winkiel ’вугольнік’. Запазычана з ням.Winkel ’вугал, вугольнік’. Пра шлях запазычання меркаваць цяжка, таму што ў помніках ст.-бел. пісьменнасці слова не адзначана; у рус. літаратурнай мове яно фіксуецца з 1709 г. У бел. гаворкі лексема вінкель магла трапіць з мовы рамеснікаў (нямецкіх каланістаў) або праз польскую мову значна раней.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касе́та ’касета’ (ТСБМ). Рус.кассе́та, укр.касе́та. Запазычанне, мабыць, праз рус.кассе́та, з еўрапейскіх моў. Крыніцай для рус. слова з’яўляецца, як можна меркаваць, англ.cassette ’касета’, ’шкатулка’ < франц.cassette < італ.cassetta. Гэта апошняе з’яўляецца памяншальнай формай ад cassa ’скрынка, скрыня’. Паводле Шанскага, 2, К, 85, упершыню слова кассета фіксуецца ў рус. мове ў канцы XIX ст. Яно шырока вядома і ў іншых еўрапейскіх мовах. Параўн. укр.касе́та, польск.kaseta, чэш.kaseta, славац.kazeta, балг.касетка, серб.-харв.касета, славен.kaséta.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атачы́ць ’акружыць’ (Гарэц.). У рускай пашырана на захадзе, укр.оточити, польск.otoczyć ’тс’, чэш.otočiti, славац.otočiť ’акружыць, павярнуць, пакрыць, абвязаць’, славен.otočati ’акружаць’. Дзеяслоў точити засведчаны ў ст.-рус. у значэнні ’гнаць, ездзіць’, аналагічныя значэнні вядомыя сучаснай чэшскай і славацкай мовам, дзе таксама дзеяслоў točiti ўказвае на вакольны, кругавы рух, паварот. Гэта значэнне і было, відаць, першасным для пашыранага цяпер у шэрагу славянскіх моў значэння слова атачыць ’акружыць’. Улічваючы адзінкавасць беларускага прыкладу, можна меркаваць пра яго запазычаны (відаць, з польскай) характар.