1. Які стаў цвёрдым як камень, ператварыўся ў камень. Акамянелы раствор. □ І лісцейка як адціснулася тысячы год назад, так і захавала свой малюнак у акамянелым дрэве.Лынькоў.//перан. Які стаў цвёрды, сухі ад працяглага ляжання. І стаялі счарнелыя печы З пераваранай бульбай, З выкіпеўшай капустай, З акамянелым хлебам.Блатун.Зямля стала зусім акамянелай.Каваль.
2.перан. Які стаў нерухомым, замёр; застылы, аслупянелы. Ваня стаяў акамянелы. Няўжо праўда?Новікаў.
3.перан. Які страціў здольнасць выяўляць якія‑н. пачуцці; абыякавы да ўсяго. На пярэдняй парце, сціснуўшы галаву далонямі, сядзела з акамянелым тварам Рая.Шамякін.Пеця стаяў з акамянелым сэрцам, абхапіўшы рукамі худыя плечы маці, і таксама плакаў.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́раст, ‑а, М ‑сце, м. іна́расць, ‑і, ж.
1. Ненармальнае патаўшчэнне на якой‑н. частцы арганізма. Мазольныя нарасты на руках. Нарасты на галінах дрэва. □ [Юдзін] не ведаў, што гэта лішай такі, нездаровая нарасць — лес жа таксама хварэе.Масарэнка.
2. Пукатасць на галаве, каля носа і вачэй у некаторых жывёл, рыб і птушак. Нараст на галаве ў гусей.
3. Тое, што наогул нарасло дзе‑н., на чым‑н. Нараст смалы на дрэве. Нараст шлаку. □ Ад цяпла іх [вербы] адгароджвалі не толькі шыбы, але і тоўсты пласт інею на іх з лёдавымі нарастамі і глыбокімі шчылінамі па краях, каля рам.Шамякін.//перан. Аб нездаровых з’явах у грамадскім жыцці. Нарасты дробнабуржуазнай псіхалогіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПА́ЎЛАЎ (Іван Мікалаевіч) (17.3.1872, с. Папоўка Тульскай вобл., Расія — 30.8.1951),
расійскі гравёр; адзін з заснавальнікаў рас. каляровай гравюры на дрэве і лінолеуме. Нар. мастак Расіі (1943). Правадз.чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў прыватных майстэрнях у Маскве (з 1883), Цэнтр. вучылішчы тэхн. малявання Штыгліца і ў майстэрні В.Матэ (1891—92), у Рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастакоў (з 1893) у Пецярбургу. З 1907 выкладаў У Строганаўскім маст.-прамысл. вучылішчы, з 1915 у Маст. школе пры тыпалітаграфіі т-ва І.Сыціна, у 1917—22 у Дзярж. вольных маст. майстэрнях — Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях у Маскве. Працаваў у часопісах Пецярбурга, друкарнях А.Ступіна і Сыціна ў Маскве. Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Майстар станковай тонавай гравюры. Сярод твораў: дрэварыты «У карчме», «Крах банка» (абедзве з карцін У.Макоўскага), «Сяброўкі» (з карціны А.Архіпава, усе 1891), «Запарожац» (з эцюда І.Рэпіна, 1895), лінагравюры «Кніжная палата» (1925), серыі «Адыходзячая Русь» (1914), «Адыходзячая Масква» (1915 і 1916), «Маскоўскія дворыкі» (1916), «Астанкіна» (1917), «Правінцыя» (1925), «Старая Масква» (1944—47) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Техника гравюры на дереве и линолеуме. 2 изд. М., 1952 (разам з М.У.Маторыным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Скры́пель, скры́пень ‘гу́ба’ (мазыр., Жыв. сл.), скрыпе́ль ‘тс’ (ТС, Пятк. 2, Ян.; мазыр., Жыв. сл.), скры́пель ‘тс’ (бярэз., Сл. ПЗБ), скры́пень ‘губка для высякання агню’ (бабр., ЛА, 4). Карскі (Труды, 479) заўважае “толькі палескае”, аднак гл. скры́пель, скрыпе́ль ‘грыб-трутавік’ (асіп., бярэз., бых., саліг., стол., лельч., ельск., ЛА, 1), скрыпе́нь ‘тс’ (добр., ганц., барыс., ЛА, 1). Да скрыпець (гл.). Параўн. балг.скрипе́ц ‘від ядомага грыба, які расце на дрэве’; дэрываты ад гэтага дзеяслова існуюць таксама ў іншых славянскіх мовах. Гл. БЕР, 6, 798.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Старча́к ‘палка, тонкі кол, уваткнуты ў зямлю’, ‘прадмет, які стаіць старчма’ (ТСБМ), ‘дрэва са зламанай вершалінай (сукамі)’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), ‘галоўны корань у дрэве’ (Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), ‘плот-штакетнік’ (Нар. сл.), старшя́к ‘тоўсты канец бервяна’ (Сл. Брэс.), starczanik albo dzied ‘вертыкальны корань у сасне’ (Пятк. 2), прысл. старчака́ ‘вертыкальна; уніз галавой’ (Сл. ПЗБ, Ян., Янк. 2), старчакэ́ ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), даць сторчака́ ‘ўпасці галавой уніз’ (ТС), старчако́м ‘старчма’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Янк. 2), старч ‘стырчак’ (ТС). Да сторч (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
tree
[tri:]1.
n.
1) дрэ́ва -а n.
2) радаво́днае дрэ́ва
2.
v.t. treed, treeing
1) расьця́гваць (чараві́к) на кало́дцы
2) заганя́ць на дрэ́ва
The cat was treed by a dog — Саба́ка загна́ў ката́ на дрэ́ва
3.
v.i.
хава́цца на дрэ́ве, уцяка́ць на дрэ́ва
•
- up a tree
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГРАВІРАВА́ННЕ (ад ням. gravieren франц. graver выразаць на чым-небудзь),
выразанне арнаменту, выявы, надпісу і інш. на паверхні цвёрдых матэрыялаў (метал, косць, камень, дрэва, шкло і інш.) разцамі ці інш.спец. інструментамі. Вядома са стараж. часоў у многіх народаў: гравіраванне на метале кубачынскіх майстроў (Дагестан), чукоцкае гравіраванне па косці і інш. Пры гравіраванні на метале і шкле ўжываецца траўленне кіслотамі. Гравіраваны малюнак бывае пукаты або заглыблены. Гравіраванне выкарыстоўваюць у вытворчасці друкарскіх формаў у гравюры, ювелірным мастацтве, аздабленні шклянога і хрусталёвага посуду, зброі. Можа спалучацца з чаканкай, ліццём, залачэннем, чарненнем, эмалямі.
На Беларусі вядома з каменнага веку (ювелірныя вырабы з геам. гравіраваным арнаментам). У 11—13 ст. пашырана гравіраванне геам. і сюжэтнага характару па метале, косці, дрэве, камені. У 15—18 ст. гравіраванне арнаментальнага і сюжэтнага характару аздаблялі царк. начынне, кніжныя абклады і інш. У 17—18 ст. гравіраванымі гербамі, партрэтамі, пейзажамі, надпісамі ўпрыгожвалі ўзоры ўрэцка-налібоцкага шкла. Металічныя вырабы 19 ст. вызначаюцца чаргаваннем дробнаўзорыстага гравіраванага дэкору з вял. ўчасткамі чыстай паверхні. У наш час у тэхніцы гравіравання працуюць некаторыя майстры-ювеліры.
Я.М.Сахута.
Да арт.Гравіраванне. Фрагмент алтарнага крыжа. Канец 16 — пач. 17 ст. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.Якуцкае гравіраванне па косці. Е.Янку. Хітры крумкач. 1969. Фрагмент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́ЙСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры пач. 17—18 ст. Пабудаваны ў 1603—06 у в. Камаі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. У стылявой трактоўцы касцёла спалучаны прыёмы і формы абарончага дойлідства, готыкі і рэнесансу.
Напачатку меў падоўжна-восевую кампазіцыю, быў 3-нефавы, 4 слуповы, перакрыты крыжовымі і зорчатымі скляпеннямі (захаваліся ў апсідзе). Пасля пажару ў сярэдзіне 17 ст. слупы разабраны, асн. памяшканне перакрыта драўляным люстраным скляпеннем. У 1778 да паўд. сцяны прыбудавана вял. прамавугольная ў плане капліца з крыптай, перакрытай цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі.
Мураваны 2-вежавы квадратны ў плане храм з вял. паўцыркульнай апсідай, сакрысціяй і хорамі над бабінцам. Гал. фасад асн. аб’ёму завершаны трохвугольным шчытом, раскрапаваны ў верхняй частцы 4 плоскімі арачнымі нішамі з байніцамі, фланкіраваны 2 магутнымі цыліндрычнымі вежамі (выш. 16 м, дыям. 6 м) з байніцамі. Усе скляпенні касцёла размаляваны арнаментамі ў тэхніцы грызайль. Захаваліся арган 18 ст., аздоблены разнымі па дрэве гірляндамі кветак, скульпт. выявамі анёлаў і муз. інструментаў, 4 разныя драўляныя алтары. Дэкаратыўна аформлены цэнтр. 2-ярусны алтар 2-й пал. 18 ст., у аснове якога 4 калоны карынфскага ордэра. Захаваўся алтарны абраз «Маці Божая з дзіцем» (17 ст.) у сярэбраным чаканным абкладзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ГАРАДСКІ́ ТЭА́ТР Будынак т-ра пастаўлены ў 1886—88 паводле праекта арх. П.Камбурава і інж. У.Мільяноўскага. Сваёй трупы не меў. У 19 — пач. 20 ст. ў ім выступалі рус. трупы Пецярбургскага літ.-маст.т-ра і кабарэ «Лятучая мыш», Малога т-ра пад кіраўніцтвам А.Яблачкінай, трупы Г.Волгіна, Ф.Карскага, П.Максімава, С.Няволінай, Р.Неўскага, Ф.Корша, Ф.Хмары; польск. трупы В.Ашпергера, К.Фядзецкага, Ю.Кондрата, Я.Хелмікоўскага. Гастраліравалі буйныя майстры сцэны В.Камісаржэўская, П.Арленеў, бр. Адэльгеймы, В.Далматаў, Ю.Жукоўская, М.Занькавецкая, М.Петыпа. М.Садоўскі, Г.Фядотава, Ю.Юр’еў і інш. У 1910—16 выступала трупа рус. акцёраў пад кіраўніцтвам У.Кумельскага. Канцэрты і спектаклі наладжвалі аматарскія калектывы. З 1954 у будынку т-ра дзейнічае Магілёўскі абласны драматычны тэатр.
Будынак т-ра мае складаную кампазіцыю аб’ёмаў. Цэнтр. месца займае прамавугольная ў плане глядзельная зала з закругленай задняй сцяной. На гал. фасадзе выступаюць 2 вежападобныя чацверыковыя аб’ёмы і тамбур з тэрасай над ім пры ўваходзе, да якога вядзе 2-баковая крывалінейная ў плане лесвіца. Вакол глядзельнай залы згрупаваны вестыбюль, фае, кулуары, калідоры, службовыя памяшканні. У арх. вырашэнні фасадаў выкарыстана спалучэнне адкрытай чырвонай муроўкі і белых атынкаваных дэталей псеўдарускага стылю (зубчыкі, сухарыкі, абрамленні аконных праёмаў разнастайных форм). Інтэр’ер аздоблены разьбой па дрэве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Насу́гавата, насу́говато ’пахмурна, змрочна, туманна’ (ТС). Несумненна, звязана з укр.осу́га ’слой тлушчу на паверхні вадкасці, налёт на вадзе, іржа на вадзе’, восу́га ’пара на шыбах, тлушчавыя пляміў на вадзе’; чэш.osuhly ’пахмурны, хмарны, імглісты’, славац.osuhel ’густая імжа зімой; галалёд на дрэве; сухі мароз’ < *o‑sęg‑tъ ад прасл.*sęgti, гл. сягаць (Зубаты, Studie, 167–170). Сюды ж рус.дыял.осягиться, осяжить(ся) Асядаць’, гл. Варбат, Этимология–1970, 380. Інакш з польск.osęgly < osędly ад szady ’сівы, пакрыты шэранню’ выводзіць чэшскае і славацкае словы Махэк₂ (421), што здаецца малапераканальным.