АРГАНІЗА́ЦЫЯ АФРЫКА́НСКАГА АДЗІ́НСТВА (Organization of African Unity; ААА),
рэгіянальная міжурадавая арг-цыя незалежных дзяржаў Афрыкі. Засн. ў 1963 у Адыс-Абебе (Эфіопія). Уваходзіць 51 дзяржава (1991). Мэты — барацьба супраць каланіялізму ва ўсіх яго формах і праявах, рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў кантынента, развіццё супрацоўніцтва і каардынацыя дзеянняў у палітыцы, эканоміцы, абароне, навуцы, культуры і інш. Створаны Афр. банк развіцця, Ін-тэканам. планавання. 2-я Асамблея ААА (Кіпр, чэрв. 1964) абвясціла Афрыку бязатамнай зонай. Вышэйшы орган — штогадовая Асамблея кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, выканаўчы орган — Савет Міністраў, пастаянны адм. орган — Сакратарыят, дзейнічаюць пастаянныя камісіі, сакратарыят афр. групы дзяржаў пры ААН. Штаб-кватэра ў Адыс-Абебе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДВЕНТЫ́ЎНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
заносныя расліны, ненаўмысна занесеныя ў пэўны рэгіён чалавекам або прыродным шляхам (вада, вецер, міграцыі жывёл, птушак і інш.) віды раслін, якія ў ім прыжыліся. Заносу садзейнічаюць гандаль с.-г. прадукцыяй (зернем, бавоўнай, воўнай), інтэнсіўны транспартны абмен, перасяленне людзей і інш. Адвентыўныя расліны могуць выцясняць абарыгенныя віды, парушаць структуру біягеацэнозаў, супраць пашырэння асобных з іх (небяспечнае пустазелле) прымаюць меры каранціну. У флоры Беларусі больш за 100 відаў адвентыўных раслін. З Еўропы занесены авёс шчаціністы, палявічка малая, з Амерыкі — купалка аднагадовая, аксамітнік сіняваты, галінзога драбнакветная, аксамітнік адкінуты, з Азіі — грэчка татарская, торбачнік палявы, аксамітнік хвастаты і інш.; з Афрыкі — лебяда пахучая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДО́НІС (Adonis),
род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. казяльцовых. Больш за 20 відаў, пашыраных у стэпавых і лесастэпавых зонах Еўразіі і Паўн.Афрыкі. На Беларусі ў Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі ў 1960-я г. Як дэкар. расліны інтрадукаваны 2 віды: адоніс вясновы, або гарыцвет (adonis vernalis), і адоніс палымяны (adonis flammea).
Сцябло прамое або слабагалінастае выш. ад 5 да 40 (зрэдку да 70) см. Лісце рассечана на вузкія сегменты. Кветкі буйныя, адзіночныя, залаціста-жоўтыя або чырвоныя. Плады — авальныя шматарэшкі з прамым або кручкападобным носікам. Выкарыстоўваюць для групавых пасадак і бардзюраў. Прэпараты з адонісу вясновага ўжываюцца пры сардэчнай недастатковасці, неўрозах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫВА́СТЫ БАРА́Н (Ammotragus lervia),
жвачнае парнакапытнае млекакормячае сям. пустарогіх. Адзіны від роду, 6 падвідаў. Займае прамежкавае становішча паміж казламі і баранамі. Жыве адзін або невял. групамі ў цяжкадаступных камяністых горных пустынях Паўн.Афрыкі.
Даўж. цела да 190 см, выш. ў карку да 100 см, маса да 140 кг. Самкі значна меншыя. Афарбоўка цела рыжавата-жоўтая, бруха светлае або белае. У самцоў рогі даўж. да 80 см, у самак да 40 см. На ніжняй частцы шыі, грудзях і на пярэдніх нагах валасы падоўжаныя і ўтвараюць густую грыву (адсюль назва). Нараджаюць 1—3 дзіцянят. Кормяцца травяністымі раслінамі і парасткамі кустоў. Акліматызаваны ў гарах ЗША (1950). Ахоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ННАЕ ДРЭ́ВА, папайя (Carica papaya),
пладовае дрэва сям. карыкавых. Культывуецца ў трапічных краінах Амерыкі, Афрыкі і Паўд.-Усх. Азіі. Радзіма — Цэнтр. Амерыка. Адно з стараж.культ. раслін. Хуткарослае, недаўгавечнае (у культуры замяняюць праз 3—5 гадоў).
Вечназялёнае дрэва выш. 4—7 м, без галін. На верхавіне разетка з буйнога лісця на доўгіх чаранках. Суквецці вісячыя, кветкі крэмавыя або белыя, часцей аднаполыя. Плод — ягада (даўж. да 30 см, маса 3—6 кг), падобная на дыню (адсюль назва). Спажываюць як дыетычны прадукт. З млечнага соку няспелых пладоў і лісця атрымліваюць фермент папаін, які выкарыстоўваецца ў харч. і лёгкай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮГО́НЬ (Dugong dugon),
воднае млекакормячае сям. дзюгоневых атр. сірэн; адзіны від. Жыве ў Індыйскім і зах.ч. Ціхага ак. каля берагоў Усх.Афрыкі, Паўд. Азіі, а-воў Рукю, Маршалавых і Саламонавых. Зрэдку заходзіць у вусці рэк. Трымаецца па адным або парамі. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела 2,5—3,2 м (да 5,8 у самцоў), маса да 170 кг Тулава верацёнападобнае. Спіна зеленаватая, шаравата-бураватая або чарнаватая, бруха ружаватае або белаватае. Хваставы плаўнік двухлопасцевы, гарызантальны. Галава невял., маларухомая. У кожнай сківіцы 1 пара разцоў і 2 пары карэнных зубоў. У самцоў верхнія разцы ператварыліся ў біўні даўж. 20—25 см. Корміцца воднай расліннасцю. Нараджае 1 дзіцяня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРО́НІКУМ (Doronicum),
род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 35 відаў. Пашыраны ў гарах умераных паясоў Еўропы, Азіі, Паўн.Афрыкі. На Беларусі інтрадукаваны і вырошчваюцца ў садах, парках і на прысядзібных участках 2 віды: Д. усходні (D. orientale) і трыпутнікавы (D. plantagineum).
Шматгадовыя травяністыя расліны з карэнішчам і прамастойнымі простымі або слабагалінастымі сцябламі. Прыкаранёвае лісце яйцападобна-круглаватае, з доўгімі чаранкамі, сцябловае — яйцападобна-эліпсоіднае. Кветкавыя кошыкі дыям. 6—8 см, жоўтыя, адзіночныя або ў шчыткападобных суквеццях. Цвітуць у маі—чэрвені. Плод — сямянка. Дэкар. і лек. расліны, выкарыстоўваюцца для групавых пасадак, у міксбордэрах, на газонах і камяністых горках. Размнажаюць дзяленнем карэнішчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎТУ́ШНІК (Erysimum). род кветкавых раслін сям. капуставых. Больш за 100 відаў. Пашыраны ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі і Паўн.Афрыкі. пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі 5 відаў: Ж. выгрызены (E. repandum), лакфіёлевы (E. cheiranthoides), раскідзісты (E. diffusum), цвёрды (E. durum) і ястрабковалісты (E. hieracifolium). Растуць на лугах. травяных схілах, у ярах, як пустазелле на палях і агародах, таксама як занесеныя каля дарог.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з разгалінаваным прамастойным сцяблом. Лісце чаргаванае, суцэльнае, пераважна падоўжана-ланцэтнае. Кветкі дробныя, жоўтыя. рэдка ліловыя або белыя, у густых гронках. Плод — стручок. Лек., меданосныя і дэкар. расліны. Некаторыя віды ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ТНІК, кала (Calla),
манатыпны род кветкавых раслін сям. ароннікавых. 1 від — К. балотны (C. palustris). Пашыраны ва ўмераным і субарктычным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі расце на балотах, у забалочаных чорна-альховых лясах. Нар. назвы: заечы бабоўнік, пеўнікі, гуска, жытніца. Пад назвай кала ў цяпліцах і аранжарэях вырошчваюць некат. віды блізкага роду Zantedeschia з Паўд.Афрыкі.
Шматгадовая травяністая расліна з кароткім узыходным сцяблом выш. да 30 см і паўзучым карэнішчам. Лісце шырокасэрцападобнае, доўгачаранковае, бліскучае. Кветкі без калякветніка, дробныя, двухполыя, у шчыльных катахах, абгорнутых белым пакрывалам. Плады — чырв. сакаўныя ягады, сабраныя ў суплоддзі. Лек., дэкар. і акварыумная расліна. Ядавіты, асабліва ягады і карэнішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІ́ГАЎКА (Vanellus vanellus),
каня, птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Пералётны від. Пашырана ў Еўразіі, на Беларусі трапляецца ўсюды. Жыве на вільготных лугах, травяністых балотах, забалочаных выганах; з 2-й пал.ліп. збіраецца чародамі. Зімуе ў Зах. Еўропе, на паўн. узбярэжжы Афрыкі. Нар. назвы кігіка, кныга, чайка.
Даўж. да 35 см, маса каля 200 г. Галава, шыя і валлё чорныя, з сіне-зялёным метал. бляскам, спіна аліўкава-зялёная з пурпуровым адлівам, грудзі і брушка белыя. На галаве доўгі вузкі чубок. Крылы шырокія, закругленыя на канцах. Корміцца насякомымі і інш. дробнымі беспазваночнымі, насеннем. Гняздуецца на зямлі невял. калоніямі і парамі. Нясе 4 яйцы.