СЯМЁНАЎ Георгій Віталевіч (12.1.1931, Масква — 30.4.1992),
рускі пісьменнік. Скончыў Літ.ін-тімя М.Горкага ў Маскве (1960). Друкаваўся з 1961. У зб-ках «Сорак чатыры начы» (1964), «Лебедзі і снег» (1964), «Поўня звініць» (1968), «Увечары, пасля Дажджу» (1969), «Блакітны дым» (1979, Дзярж. прэмія Расіі 1981), «Розум лісіцы» (1986) і інш. лірычныя апавяданні і аповесці пра сучаснасць. Аўтар рамана «Вольная вывучка» (1976) і інш. Некат. яго апавяданні на бел. мову пераклалі А.Жук, А.Звонак, Т.Мартыненка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМІЗО́РАВА Ніна Львоўна (н. 15.10.1956, г. Крывы Рог, Украіна),
расійская балерына. Засл. арт. Украіны (1977). Нар.арт. Расіі (1985). Скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (1975). З 1975 у Кіеўскім т-ры оперы і балета імя Шаўчэнкі, з 1978 — у Вял. т-ры ў Маскве. Танец С. вылучаецца чысцінёй ліній, дакладнасцю малюнка, маштабнасцю рухаў. Першая выканаўца партый Феі («Драўляны прынц» Б.Бартака), Розы («Маленькі прынц» Я.Глебава), Дульцынеі, Альдонсы («Рыцар журботнага вобраза» Р.Штрауса). Сярод інш.: Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Фрыгія, Эгіна («Спартак» А.Хачатурана). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета (1977, Масква).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЧА́К Стэфан Васілевіч (28.2.1938, с. Мацкавічы, каля г. Пшэмысль Падкарпацкага ваяв., Польшча — 23.10.1988),
украінскі дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1977). Герой Сац. Працы (1988). Скончыў Львоўскую кансерваторыю (1962). У 1963—67 і 1973—77 гал. дырыжор Дзярж.сімф. аркестра Украіны, з 1967—73 і з 1977 — Кіеўскага т-ра оперы і балета. З 1966 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1985 праф.). Сярод пастановак: оперы «Гібель эскадры» (1967) і «Мамаі» (1970) В.Губарэнкі, «Яраслаў Мудры» Г.Майбарады (1975); балеты «Каменны ўладар» Губарэнкі (1969), «Вольга» (1982) і «Праметэй» (1986) Я.Станковіча. Дзярж. прэмія Грузіі 1972. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ЦІС (ад імястараж.грэч. багіні мора Фетыды, Thetis),
старажытны акіян (сістэма вял.стараж. марскіх басейнаў) шыротнага распасцірання ад Атлантычнага да Ціхага ак. на месцы сучаснага мацерыка Еўразія. Акаймаваны на Пн і Пд участкамі стараж. платформ (Усх.-Еўрапейскай, Сібірскай, Індастанскай, Афрыкана-Аравійскай і інш.). Утвораны ў канцы дакембрыю — пач. палеазою (Палеатэціс). Асабліва быў выражаны ў мезазоі (уласна Т.) і пач. кайназою (Паратэціс) у межах Міжземнаморскага геасінклінальнага пояса. У неагене на месцы Т. ўзняліся высокія хрыбты Альпійска-Гімалайскага горнага пояса. Рэліктамі Т. з’яўляюцца Міжземнае, Чорнае, Каспійскае моры, Персідскі зал. і моры Малайскага архіпелага. Тэрмін прапанаваў аўстр. геолаг Э.Зюс у канцы 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІР (?—1216),
князь полацкі. Яго дзейнасць апісана ў «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага, дзе ён названы каралём Полацка (Woldemaro de Ploceke; на думку М.І.Ермаловіча, яд імя было Валадар). Вёў барацьбу супраць ням. крыжакоў, якія ўварваліся ві Усх. Прыбалтыку, папярэдне дазволіўшы немцам-католікам прапаведніцкую дзейнасць у землях ліваў. У пач. 13 ст. атрымліваў даніну ад ліваў і латгалаў. У 1203 і 1206 у саюзе з лівамі рабіў паходы на Рыгу, асаджаў ням. крэпасці Ікскюль і Гольм. У 1210 і 1212 вымушаны заключыць дагаворы з крыжакамі, паводле якіх Полацк страціў Ніжняе Падзвінне. Падрыхтаваў сумесны паход палачан і літоўцаў на Рыгу, у дзень выступлення нечакана памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Юрый Пятровіч (н. 5.12.1935, г. Макееўка Данецкай вобл., Украіна),
расійскі спартсмен (цяжкая атлетыка), пісьменнік, публіцыст, паліт. дзеяч. Засл. майстар спорту СССР (1960). Нар.дэп.СССР (1989), Расіі (1993). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1959). Чэмпіён XVII Алімп. гульняў (1960, Рым) у цяжкай вазе; сярэбраны прызёр XVIII Алімп. гульняў (1964, Токіо). Чэмпіён свету (1959, 1961, 1962, 1963), Еўропы (1959—64), СССР (1959—63). 29-разовы рэкардсмен свету (1959—69).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІМА́ (UNIMA; скарочана ад франц. Union Internationale de la Marionette),
міжнародны саюз дзеячаў т-ра лялек пры ЮНЕСКА. Засн. ў 1929 у Празе, штаб-кватэра знаходзіцца (2002) у г. Шарлевіль Мезьер (Францыя). У 1996 засн. аддзяленне У. — Бел. цэнтр У. са штаб-кватэрай у Брэсцкім абл. т-ры лялек. Прэзідэнт — М.Шавель. Пры цэнтры працуюць камісіі: музейна-выставачная, інфарм.-выдавецкая, па павышэнні прафес. адукацыі і кваліфікацыі, крытыцы, абароне прафес. і сац. інтарэсаў, міжнар. дзейнасці. У 1998 цэнтрам засн. грашовая прэмія імя Ан.Ляляўскага «За яркія дасягненні ў галіне тэатра лялек». Сярод лаўрэатаў мастакі Л.Быкаў, А.Фаміна, артысты Т.Гарачава, В.Пражэева, У.Уласаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРБАНО́ВІЧ Віктар Казіміравіч (2.6.1898, Рыга, Латвія — 3.6.1977),
генерал-лейтэнант (1944). Беларус. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну 1918—20 змагаўся з фарміраваннямі Н.Махно, С.Пятлюры, А.Дзянікіна, А.Антонава. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., Зах., Калінінскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м, 2-м і 3-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, Курскам, вызвалення Беларусі, Польшчы, Усх.-Прускай і Берлінскай аперацый. Пасля вайны да 1960 на адказных пасадах у БВА і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМІ́Н Мікіта Аляксандравіч (н. 21.10.1950, г.Вял. Ноўгарад, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1973). З 1973 у Ін-це тэарэт. і прыкладной механікі Сібірскага аддз.АНСССР. З 1976 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» Нац.АН Беларусі (з 1981 заг. лабараторыі). Навук. працы па высокаскарасных метадах спектральнай дыягностыкі ў цеплафізіцы і газадынаміцы, распрацоўцы магутных газадынамічных лазераў, лічбавай спекл-фатаграфіі і спекл-інтэрфераметрыі.
Тв.:
Газодинамические лазеры на смешении. Мн., 1984 (разам з Р.І.Салаухіным);
Спекл-интерферометрия газовых потоков. Мн., 1989;
Speckle photography for fluid mechanics measurements. Berlin, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНАТЭ́КА (ад фана... + грэч. thēkē сховішча),
збор гуказапісаў (муз., літ., дакумент., спец., навуч. і інш.), арганізаваны ў пэўнай сістэме; установа (ці яе падраздзяленне), якая ажыццяўляе збор, спец. апрацоўку, захоўванне і выдачу гуказапісаў; існуюць дзярж., грамадскія і прыватныя Ф., універсальныя і спецыялізаваныя. Значнае пашырэнне набылі навуч. Ф. — у агульнаадук. школах, вышэйшых, сярэдніх спец.навуч. установах, асабліва муз., тэатр., пед., культурна-асветных. Найбуйнейшыя Ф. свету: у Расіі — Цэнтр.дзярж. архіва гуказапісаў (засн. ў 1967), Дзярж. Дома радыёвяшчання, Нац. б-кі Расіі ў Маскве і інш.; Берлінскай АН, Брытанскага музея, франц. Акадэміі імя Ш.Кро і інш. У Рэспубліцы Беларусь матэрыялы Ф. захоўваюцца ў Бел.дзярж. архіве кінафотафонадакументаў.