ФАМІ́Н Мікіта Аляксандравіч (н. 21.10.1950, г. Вял. Ноўгарад, Расія),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1986), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1973). З 1973 у Ін-це тэарэт. і прыкладной механікі Сібірскага аддз. АН СССР. З 1976 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.​В.​Лыкава» Нац. АН Беларусі (з 1981 заг. лабараторыі). Навук. працы па высокаскарасных метадах спектральнай дыягностыкі ў цеплафізіцы і газадынаміцы, распрацоўцы магутных газадынамічных лазераў, лічбавай спекл-фатаграфіі і спекл-інтэрфераметрыі.

Тв.:

Газодинамические лазеры на смешении. Мн., 1984 (разам з Р.​І.​Салаухіным);

Спекл-интерферометрия газовых потоков. Мн., 1989;

Speckle photography for fluid mechanics measurements. Berlin, 1998.

т. 16, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)