СЯМЁНАЎ Георгій Віталевіч (12.1.1931, Масква — 30.4.1992),
рускі пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1960). Друкаваўся з 1961. У зб-ках «Сорак чатыры начы» (1964), «Лебедзі і снег» (1964), «Поўня звініць» (1968), «Увечары, пасля Дажджу» (1969), «Блакітны дым» (1979, Дзярж. прэмія Расіі 1981), «Розум лісіцы» (1986) і інш. лірычныя апавяданні і аповесці пра сучаснасць. Аўтар рамана «Вольная вывучка» (1976) і інш. Некат. яго апавяданні на бел. мову пераклалі А.Жук, А.Звонак, Т.Мартыненка.
Тв.:
Избранное: Рассказы (1962—1982). М., 1983;
Фригийские васильки, новеллы и повесть. М., 1980;
Городской пейзаж: Повесть и рассказы. М., 1985;
Чертово колесо: Роман, рассказы. М., 1989.
т. 15, с. 345
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)