ТУРЧА́К Стэфан Васілевіч (28.2.1938, с. Мацкавічы, каля г. Пшэмысль Падкарпацкага ваяв., Польшча — 23.10.1988),

украінскі дырыжор, педагог. Нар. арт. СССР (1977). Герой Сац. Працы (1988). Скончыў Львоўскую кансерваторыю (1962). У 1963—67 і 1973—77 гал. дырыжор Дзярж. сімф. аркестра Украіны, з 1967—73 і з 1977 — Кіеўскага т-ра оперы і балета. З 1966 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1985 праф.). Сярод пастановак: оперы «Гібель эскадры» (1967) і «Мамаі» (1970) В.​Губарэнкі, «Яраслаў Мудры» Г.​Майбарады (1975); балеты «Каменны ўладар» Губарэнкі (1969), «Вольга» (1982) і «Праметэй» (1986) Я.​Станковіча. Дзярж. прэмія Грузіі 1972. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.​Шаўчэнкі 1980.

С.В.Турчак.

т. 16, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)