будыйская абшчына, членамі якой з’яўляюцца манахі (біккху) ці манашкі (біккхуні; гл.Будызм). С. ўзніклі ў 5—4 ст. да н.э. ў Стараж. Індыі. Існуюць мужчынскія (найб.пашыраны) і жаночыя. Членам С. можа стаць кожная асоба па дасягненні 20-гадовага ўзросту незалежна ад расы, нацыянальнасці, касты, сац. становішча; выключэнне складаюць ваеннаслужачыя, даўжнікі, заразныя ці псіхічна хворыя. Тэрмін знаходжання ў С. вызначаецца асобай, якая жадае манастваваць (звычайна не менш як месяц). Манахі С. не з’яўляюцца свяшчэннаслужыцелямі; свой час прысвячаюць чытанню і літар. запамінанню свяшчэнных тэкстаў, вывучэнню санскрыту, медытацыі, размовам з вернікамі. Члены С. падпарадкоўваюцца адзіным правілам (Віная-пітакі), але кожнаму будыйскаму рэгіёну ўласцівы асаблівасці ў практыцы і ладзе жыцця С. Тэрмінам «С.» таксама абазначаюць усіх будыйскіх манахаў свету ці пэўнай будыйскай школы, краіны, манастыра, храма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРА́ЎДНЫЯ ВО́СЫ, грамадскія восы,
складкаватакрылыя восы (Vespoidea ці Vespidae),
надсямейства ці сям. насякомых атр. перапончатакрылых. Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках. На Беларусі больш за 25 відаў адзіночных, грамадскіх. восаў і шэршняў. Апыляльнікі раслін, знішчаюць шкодных насякомых, шэршні шкодзяць пчалярству.
Цела даўж. 8—30 мм, прадаўгаватае, голае або ўкрыта валаскамі. На брушку чорныя і жоўтыя палосы. Пярэднія крылы складваюцца ўдоўж. Вусікі ніткападобныя, у самцоў 13-, у самак 12-членікавыя. Пярэднягрудзі маюць дугападобную выразку, якая дасягае асновы крылаў. Жывуць у гнёздах (паўсфера з ячэйкамі ў адзін паверх, сфера з шматпавярховымі ячэйкамі ці інш.). Соты будуюць з «паперы», якую атрымліваюць з перажаваных і апрацаваных ферментамі расл. рэшткаў. Лічынак кормяць інш. насякомымі, пераважна вусенямі. Развіццё з поўным ператварэннем. Зімуюць аплодненыя маткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДЗІ́НА (Swida),
род кветкавых раслін сям. кізілавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы, радзей у Еўропе. На Беларусі 1 від — С. крывава-чырвоная (S. sanquinea). Трапляецца на схілах у лісцевых і мяшаных лясах. Больш за 10 відаў прайшлі інтрадукцыйную праверку ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі: С. Амома (S. amomum), белая (S. alba), шаўкавістая (S. sericea) і інш. Выведзена шмат садовых форм.
Лістападныя кусты або дрэвы выш. 1,5—6 м. Лісце супраціўнае, суцэльнае, чаранковае. Кветкі белыя, у шчытка- ці парасонападобных галоўчатых суквеццях. Плод — сакаўная, чорная або белая касцянка. З насення атрымліваюць тэхн. алей, чырванаватая драўніна ідзе на такарныя вырабы, з галін плятуць кошыкі і маты. Выкарыстоўваюць С. для замацавання пяскоў і схілаў. Дэкар., тэхн., меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПАРА́ТАР (лац. separator аддзяляльнік),
1) апарат (машына, прыстасаванне) для раздзялення (сепарацыі) цвёрдых або вадкіх сумесей, аддзялення ад іх дамешкаў, выдалення цвёрдых ці вадкіх часцінак з газу. Дзеянне заснавана на адрозненні фіз. уласцівасцей кампанентаў сумесі: формы часцінак, масы, шчыльнасці рэчыва, магн., эл. і інш.
Найб. пашыраны С. цэнтрабежныя, магнітныя, электрастатычныя, пнеўматычныя, адстойныя (гравітацыйныя). Для раздзялення эмульсій і асвятлення вадкасцей выкарыстоўваюцца звычайна С. цэнтрабежнага тыпу — цэнтрыфугі: для мех. ачысткі газаў — газавыя С. і цыклоны; для аддзялення ад якога-н. прадукту больш лёгкіх дамешкаў — пнеўматычныя С., у якіх ачыстка робіцца з дапамогай паветр. струменю. Выкарыстоўваюцца для абагачэння карысных выкапняў, ачысткі газавых свідравін ад вільгаці, сепарацыі малака, асвятлення піва і інш. 2) Метал. або пластмасавая абойма падшыпнікаў качэння, выразы (ячэйкі) якой утрымліваюць целы качэння (шарыкі, ролікі) на пэўнай адлегласці адно ад аднаго.
Крышт. рэчывы; AgCl бясколерны, астатнія С.г. жоўтага колеру. Практычна нерастваральныя ў вадзе (за выключэннем AgF). Раствараюцца ў водным аміяку з утварэннем комплексных аміякатаў. Святлоадчувальныя; пад уздзеяннем святла раскладаюцца з вылучэннем метал. серабра. Атрымліваюць узаемадзеяннем серабра з галагенамі або з канцэнтраванымі растворамі галагенавадародных кіслот, нерастваральныя — абменным узаемадзеяннем серабра нітрату з адпаведнымі растваральнымі галагенідамі. Хларыд, брамід і ёдыд выкарыстоўваюць для вытв-сці святлоадчувальных матэрыялаў (папера фатаграфічная, плёнка кіна- і фатаграфічная); хларыд як дэтэктар касм. выпрамяненняў, для вырабу элементаў аптычнай часткі інфрачырв. спектрометраў; брамід як каталізатар у арган. сінтэзе; ёдыд пры гальванічным серабрэнні, як крыніцу цэнтраў крышталізацыі вады ў воблаках пры барацьбе з градам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІГІ́ (Coregonus),
род рыб сям. сіговых атр. ласосепадобных. Самы шматлікі з сямейства. Пашыраны ў бас. Ледавітага, Ціхага і Атл. акіянаў. Прахадныя, азёрныя і рачныя рыбы. Найб. вядомыя: С. звычайны, рапушкі, омуль, пелядзь, муксун, чыр і інш. У азёрах Беларусі водзіцца рапушка еўрапейская, або сялява, у 1925 у азёры Браслаўскай, Нарачанскай груп і воз. Лукомскае з Чудска-Пскоўскага воз. завезены для акліматызацыі сіг чудскі (C. lavaretus maraenoides). У азёрах Лукомскае і Нарач меў прамысл. значэнне. Пелядзь на Беларусь завезена ў 1957.
Даўж. да 75 см, маса да 8 кг (зрэдку 16 кг). Цела серабрыстае, спіна цёмная, луска буйная. Рот невял., ніжні, канцавы або верхні. Нераст звычайна восенню. Ікра дробная, жоўтая. Кормяцца планктонам, бентасам і дробнай рыбай. Аб’екты промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЭРАФІ́ЛЬНЫЯ ЭЛЕМЕ́НТЫ (ад грэч. sidēros жалеза + phileō люблю),
група хім. элементаў з іонамі пераходнага тыпу. Да іх належаць элементы (пераважна VIII групы перыядычнай сістэмы), жалеза, кобальт, нікель, рутэній, родый, паладый, осмій, ірыдый, тытан, малібдэн, рэній. Вылучаны В.М.Гольдшмітам у 1924 як група элементаў, што складаюць ядры планет. Пры звычайных умовах С.э. ферамагнітныя або парамагнітныя. У прыродзе трапляюцца ў самародным выглядзе (плаціна самародная, осмісты ірыдый), утвараюць злучэнні з серай і мыш’яком (напр., сульфіды і арсеніды жалеза, кобальту, нікелю), з кіслародам (напр., магнетыт, гематыт, ліманіт) і інш. элементамі. У зямной кары найб.пашыраны жалеза (4,65%), менш — кобальт (1,8∙10−3%) і нікель (5,8∙10−3%). Багатыя С.э. і жалезныя метэарыты (да 80—90% жалеза, 6—18% нікелю, 0,5—1% кобальту і інш.), у меншай колькасці каменныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРПІЁНЫ (Scorpiones),
атрад членістаногіх кл. павукападобных. 6 сям., да 70 родаў, каля 750 відаў. Вядомы з сілуру. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных паясах, на Пд умеранага пояса. Жывуць у камяністых мясцінах, у гарах, пустынях, вільготных лясах, на марскіх узбярэжжах. Звычайны С. роду Buthus, у т. л. жоўты, або стракаты, С. (B. eupeus). Найб. буйны трапічны С. Pandinus.
Даўж. звычайна 5—10 см, трапічнага пандынуса да 20 см. Галавагрудзі ўкрыты суцэльным панцырам з парай сярэдзінных і некалькімі парамі бакавых вачэй. Членістая гібкая метасома («хвост») мае на апошнім членіку брушка парную ядавітую залозу, якая адкрываецца на канцы выгнутага джала. Хеліцэры невял., клюшнепадобныя. Клюшні масіўныя. Дыхаюць лёгкімі. Апладненне сперматафорамі, вонкава-ўнутранае. Жывародныя, некат. адкладваюць яйцы. Начныя драпежнікі. Укол балючы для чалавека, а некат. трапічных — смяротны.
Скарпіёны: 1 — жоўты або стракаты; 2 — трапічны пандынус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́Я (Glycine),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў вільготных тропіках і субтропіках Афрыкі і Паўд.-Усх. Азіі. Радзіма — Кітай.
У Еўропе — з канца 18 ст. С. культурная (G. max). У многіх земляробчых рэгіёнах свету (асабліва ў Паўн. Амерыцы і Усх. Азіі) — адна з асн. зернебабовых, кармавых і тэхн. культур. На Беларусі культывуюць яе ранняспелыя сарты.
Аднагадовыя прамастойныя, павойныя ці паўзучыя травяністыя расліны выш. 20—100 см. Сцёблы звычайна апушаныя цвёрдымі валаскамі. Трайчастае лісце чаргаванае, з прылісткамі. Кветкі дробныя, фіялетавыя, ліловыя, белыя ці чырванаватыя ў пазушных гронках. Плод — струк. У зярнятах С. культурнай 35—50% бялку, блізкага па амінакіслотным саставе да жывёльнага, і 13—24% алею. Іх выкарыстоўваюць у хлебапякарнай, кандытарскай, маргарынавай, мясной і інш. галінах прам-сці. Харч., кармавыя і тэхн. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПА́РЖА, аспарагус (Asparagus),
род кветкавых раслін сям. спаржавых. Каля 300 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўропы і Азіі. Як агароднінную расліну культывуюць С. лекавую (A. officinalis), вядомую ў стараж. Егіпце і Рыме. На Беларусі 1 дзікарослы від — С. лекавая, расце на берагавых схілах, узлесках, лугах, часам трапляюцца інш. здзічэлыя віды. У садах, аранжарэях і пакоях пад назвай «аспарагус» культывуюць С.: перыстую (A. plumosus), серпападобную (A. falcatus), Шпрэнгера (A. sprengeri) і інш.
Шматгадовыя моцна галінастыя травы, паўкусты і ліяны выш. 50—300 см. Відазмененыя парасткі (кладодыі) іголкападобныя або вузкалінейныя, у пучках ці адзіночныя. Лісце відазменена ў лускавінкі. Раздзельнаполыя кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя. Плод — шарападобная чырв. ягада. Маладыя сакаўныя парасткі, якія яшчэ не выйшлі з зямлі, спажываюць у ежу. Харч., дэкар., меданосныя расліны.