БАБРО́ВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 4 км на ПдУ ад Валожына, 71 км ад Мінска, 22 км ад чыг. ст. Валожын. 388 ж., 136 двароў (1995). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 2, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАНДАРЭ́НКА (Зінаіда Аляксандраўна) (н. 28.4.1939, Мінск),

дыктар бел. тэлебачання. Нар. арт. Беларусі (1985). Скончыла БДУ (1968). З 1959 дыктар Гомельскай абл. студыі тэлебачання, з 1962 працуе на Бел. рэсп. студыі тэлебачання (з 1976 кіраўнік групы дыктараў). Яе творчую дзейнасць вызначаюць артыстызм, абаяльнасць, нац. характар.

т. 2, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРА́Н Івашка, майстар разьбярнай і сталярнай справы ў 2-й пал. 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1684 у складзе арцелі бел. цесляроў і разьбяроў рабіў крэслы, куфэркі, паднасныя сталы і інш. па-мастацку аздобленыя рэчы для царскіх харомаў.

т. 2, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНАРТАКЛА́З (ад ан... + артаклаз),

мінерал з групы палявых шпатаў, (K, Na)[AlSi3O8]. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі, пры награванні — у манакліннай. Крышталі здвоеныя, таблітчастыя. Бясколерны ці белы. Шчыльн. 2,6 г/см³. Трапляецца ў вулканічных пародах і гіпабісальных інтрузіўных целах; на Беларусі — у кіслых эфузіўных пародах дакембрыю.

т. 1, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТО́НАВА,

вёска ў Беларусі, у Валынецкім с/с Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 25 км на У ад Верхнядзвінска, 156 км ад Віцебска, 1,5 км ад чыг. раз’езда Беніслаўскага. 458 ж., 167 двароў (1995). Дапаможная школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.

т. 1, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПАНА́СЕНКА (Марыя Акімаўна) (н. 16.3.1926, г. Днепрапятроўск),

бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1964). З 1945 працавала ў розных маст. калектывах Украіны, у 1959—68 салістка Дзярж. ансамбля танца БССР. Выконвала адказныя сола ў пастаноўках калектыву «Беларуская рапсодыя», «Беларуская сюіта», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Чардаш» і інш.

т. 1, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРДАШЫ́,

вёска ў Беларусі, у Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на Пд ад Смаргоні, 224 ад Гродна, 14 км ад чыг. ст. Багданаў. 263 ж., 99 двароў (1994). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання.

т. 1, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРО́ДЫ,

возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача (цячэ праз возера), за 15 км на Пн ад г.п. Ушачы. Пл. 0,38 км², даўж. 1,1 км, найб. шыр. 600 м, найб. глыб. 7 м. Берагі спадзістыя, месцамі стромкія, пясчаныя і гліністыя.

т. 2, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРСЕ́ЕВА,

вёска ў Беларусі, у Горбаўскім с/с Лёзненскага р-на Віцебскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 25 км на Пд ад Лёзна, 65 км ад Віцебска, 22 км ад чыг. ст. Лёзна. 683 ж., 313 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 2, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРШЧО́ЎКА,

вёска ў Беларусі, у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 41 км на ПдУ ад г. Добруш, 41 км ад Гомеля, 11 км ад чыг. ст. Церахоўка. 889 ж., 356 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання.

т. 2, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)