САЙФЕ́РЦІС (Леанід) (Веньямін) Уладзіміравіч (14.11.1911, г. Ільінцы Вінніцкай вобл., Украіна — студз. 1996),
расійскі графік. Нар.маст. Расіі (1982). Нар. маст СССР (1996). Чл.-кар.АМСССР (1966). Вучыўся ў Харкаўскім маст. ін-це (1928—30). З 1930 у Маскве. Супрацоўнічаў з газ. «Комсомольская правда», час. «Смена», «Огонек» і інш., з 1934 у час. «Крокодил». Станковыя творы вызначаюцца абагульненай лаканічнасцю лінейнага штрыха, мяккай празрыстасцю колеравых плям, вастрынёй кампазіцыйных ракурсаў, карыкатуры — мяккім гумарам. Аўтар серый «Старая Масква» (1938), «Абарона Севастопаля» (1941), «Берлін» (1945), «Метро» (1957), «Маскоўскія жанры» (1966—67), «Спорт» (1967—70), «Новыя раёны Масквы» (1970-я г.) і інш.
Літ.:
Семенова Т. Л.В.Сойфертис. М., 1962;
Гурьева Т.Г. Л.В.Сойфертис. Графика: [Альбом]. М., 1973.
Л.Сайферціс. Некалі! 3 серыі «Абарона Севастопаля». 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДА́РАЎ (Армен Сяргеевіч) (н. 3.6.1948, г. Адэса, Украіна),
бел. вучоны ў галіне архітэктуры, дызайну і гісторыі дарог. Канд. архітэктуры (1974). Скончыў БПІ (1970). З 1974 у дарожных установах, з 1990 у рэсп. унітарным прадпрыемстве «Белдарцэнтр» (з 1995 гал. архітэктар, з 2000 нам.ген. дырэктара — гал. архітэктар). У 1992—98 чл.к-та па ландшафтнай архітэктуры аўтамаб. дарог Транспартнага даследчага савета Нац.АН ЗША. Навук. працы па тэарэт. асновах дарожнай архітэктуры. Стварыў арх.-дызайнерскую службу аўтамаб. дарог Беларусі. Аўтарарх. праекта знака «Нулявы кіламетр», устаноўленага на Кастрычніцкай плошчы Мінска (1998).
Тв.:
История и архитектура дорог Белоруссии. Мн., 1978;
Архитектура автомобильных дорог. М., 1986;
Книга о дорогах: Дороги в человеческой цивилизации и культуре. Мн., 2000.
А.С.Сардараў. Знак «Нулявы кіламетр» (Мінск, 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́РДЖЭНТ ((Sargent) Джон Сінгер) (12.1.1856, г. Фларэнцыя, Італія — 15.4.1925),
жывапісец. Вучыўся ў АМ у Фларэнцыі (1870—73), у Э.А.Каралюс-Дзюрана ў Парыжы (1874—79). Зазнаў уплывы Г.Курбэ, Э.Манэ і К.Манэ. З 1885 жыў у Лондане, наведваў ЗША. Найб. вядомы як майстар віртуозных свецкіх партрэтаў: «Мадам X» (1884), «Лорд Рыблсдэйл у паляўнічым касцюме» (1902) і інш. Шэрагу партрэтаў уласцівы вострая назіральнасць і цікавасць да псіхалогіі партрэтаваных [партрэты Р.Л.Стывенсана, 1884—87; мадам Поль Пуарсон (Сеймурыка Кютбер), 1885], Пісаў эфектныя жанравыя карціны («Кітайскія ліхтарыкі», 1885—86), эцюдысцэнкі парыжскага жыцця ў манеры, блізкай да імпрэсіяністаў («Халео», 1882; «Пол Хелью з жонкай на эцюдах», 1889). З 1890-х г. ствараў імпрэсіяністычныя акварэльныя пейзажы. Аўтарманум. размалёвак у Публічнай б-цы ў Бостане (1890—1919).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФО́НАЎ (Васіль Ільіч) (25.1.1852, станіца Іцюрская Стаўрапольскага краю, Расія — 27.11.1918),
рускі піяніст, педагог, дырыжор, муз.-грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю. З 1880 выкладаў у Пецярбургскай, з 1885 у Маскоўскай (праф., у 1889—1905 дырэктар) кансерваторыях. З 1889 дырыжор сімф. аркестра Маскоўскага аддз.муз.т-ва. У 1906—09 гал. дырыжор Нью-Йоркскага філарманічнага аркестра і дырэктар Нац. кансерваторыі ў Нью-Йорку. Як піяніст вылучаўся высокай культурай, выразнай тэхнікай і тонкасцю маст. інтэрпрэтацыі. У пед. практыцы звярнуў увагу на развіццё муз. мыслення, майстэрства гукаатрымання, удасканаленне фп. тэхнікі. Аўтар метадычнай працы «Новая формула» (1915). Значны ўклад яго ў развіццё рус. піяністычнай школы. Сярод вучняў А.Скрабін, М.Метнер, А.Гнесіна, А.Гедыке, бел. піяністка-педагог В.Сямашка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛА ((Cela) Каміла Хасэ) (н. 11.5.1916, г. Падрон, Іспанія),
іспанскі пісьменнік. Чл.Ісп.АН (з 1957). Вывучаў права ў Мадрыдзе і Англіі. Першыя вершы напісаў пад уплывам Р.Альберці і П.Нэруды. Паклаў пачатак т.зв. л-ры трэмендызму (ад ісп. tremendo — жахлівы, страшны). У раманах «Сям’я Паскуаля Дуартэ» (1942), «Вулей» (1951) матывы бязвыхаднасці і абсурднасці жыцця. Яго творчай манеры ўласцівы гратэск і іронія, імкненне да прастаты і прымітывізму. Аўтар раманаў «Служба цемры 5» (1973), «Спіс раганосцаў» (1976), «Мазурка для памерлых» (1983), кніг нарысаў, апавяданняў, дарожных нататак. Нобелеўская прэмія 1989.
Тв.:
Рус.пер. — Апельсины — зимние плоды. М., 1965;
Семья Паскуаля Дуарте. Улей;
Повести и рассказы. М., 1980.
Літ.:
Тертерян И. Современный испанский роман (1939—1969). М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНТО́ЎСКІ (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч
(1821, Палтаўшчына, Украіна — 1893),
бел. і рас. этнограф, археолаг, краязнавец. У 1860—90-я г. сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага к-та, рэдактар неафіц. часткі «Витебских губернских ведомостей», пазней рэдактар «Памятнай кніжкі Віцебскай губерні». Аўтар прац па археалогіі, статыстыцы, побыту і культуры насельніцтва Віцебшчыны: «Статыстычнае апісанне Віцебскай губерні ў лясных адносінах» (1862), «Сінільна-набойная вытворчасць у Віцебску» (1864), «Пра кірмашы Віцебскай губерні» (1867), «Этнаграфічны агляд Віцебскай губерні» (1872), «Аб мерах і вазе, якія ўжываюцца ў Віцебскай губерні» (1874), «Беглы статыстычны нарыс прыроды і насельніцтва Віцебскай губерні» (1880), «Беларускія старажытнасці» (вып. 1, 1890). С. запісваў фальклорныя і ананімныя творы літ. паходжання («Рабункі мужыкоў»), звычаі, абрады. У пытаннях этнагенезу беларусаў прытрымліваўся вялікадзярж. поглядаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РБІН (Васіль Феадосьевіч) (н. 24.2.1918, г. Харкаў, Украіна),
бел. і рас. дырыжор, хормайстар. Засл. арт. Беларусі (1954). Засл. дз. маст. Беларусі (1961). Нар.арт. Расіі (1970). Вучыўся ў Харкаўскай кансерваторыі (1937—41). З 1945 маст. кіраўнік і гал. дырыжор ансамбляў песні і танца Уральскай ваен. акругі, Паўд. групы войск, Бел.ваен. акругі, Групы сав. войск у ГДР. З 1973 маст. кіраўнік, з 1983 дырыжор бюро спец. мерапрыемстваў Бел. філармоніі. Аўтар песень «Да спаткання, сталіца», «Марш мінскіх сувораўцаў», «У Беларусі мы служым» і інш. на вершы бел. паэтаў А.Астрэйкі, А.Бачылы, П.Броўкі, М.Танка, П.Харкова, М.Ясеня, апрацовак бел. і рус.нар. песень для мужч. хору. Дзярж. прэміі мастацтваў ГДР 1968, 1972.
расійскі рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст. Вучыўся ў Аляксандраўскім ліцэі (1847—53). З 1853 працаваў у Дзярж. канцылярыі, з 1858 у адстаўцы. З 1860 супрацоўнічаў у выданнях А.І.Герцэна і М.П.Агарова, у час. «Современник». Паплечнік М.Г.Чарнышэўскага. Адзін з заснавальнікаў тайнай рэв. арг-цыі «Зямля і воля» 1860-х г. Адмоўна ставіўся і да прыгонніцтва, і да капіталіст. ладу, падзяляў ідэі рус. абшчыннага сацыялізму. У 1862 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, у 1865 сасланы навечна ў Сібір. Па дарозе ў ссылку наладзіў кантакты з удзельнікамі паўстання 1863—64. Загінуў у час падрыхтоўкі паўстання ссыльных у Сібіры. Аўтар прац па філасофіі, эканоміцы, сацыялогіі, праве, шэрагу літ.-мастацкіх твораў.
венгерскі скрыпач, педагог. Чл.Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» (Італія). Скончыў Акадэмію музыкі ў Будапешце (1905); вучань Е.Хубаі. У 1917—24 выкладаў у Жэнеўскай кансерваторыі. З 1925 у Францыі, ЗША, з канца 1950-х г. у Швейцарыі. Канцэртаваў у 1905—63, у т. л. ў СССР у 1924—37. Стварыў асабісты высокамастацкі стыль, які вызначаўся глыбінёй і натуральнасцю інтэрпрэтацый, спалучэннем стрыманай эмацыянальнасці і дэкламацыйнасці з тонкім пачуццём формы, высокага майстэрства, адухоўленасцю. Першы выканаўца твораў Б.Бартака, Э.Блоха, Э.Ізаі, П.Кадашы, А.Казелы, Г.Каўэла, С.Пракоф’ева, у т. л. прысвечаных яму. Выдаў транскрыпцыі для скрыпкі і фп., у т. л. А.Скрабіна. Аўтар кніг па скрыпічным выканальніцтве («Нататкі скрыпача», 1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМФАНЬЕ́ТА (італьян. sinfonietta памяншальнае ад sinfonia),
шматчасткавы музычны твор, блізкі да сімфоніі. Ад апошняй адрозніваецца меншымі памерамі, абмежаваным складам выканаўцаў (пераважна малы сімф. ці камерны аркестр або інстр. ансамбль), прастатой муз. зместу (часта жанрава-быт. характару), змякчэннем канфліктнасці сімф. драматургіі.
Сфарміравалася ў 2-й пал. 19 ст. (І.Раф., М.Рымскі-Корсакаў). Найб. пашырылася ў 20 ст. ў творчасці М.Рэгера, П.Хіндэміта, Б.Брытэна, Ф.Пуленка, М.Мяскоўскага, С.Пракоф’ева, А.Хачатурана, Б.Чайкоўскага, М.Вайнберга, Г.Уствольскай і інш.
У бел. музыцы да С. ўпершыню звярнуўся М.Чуркін, аўтар 3 С. («Беларускія карцінкі», 1925; 1949,1955). Сярод інш. аўтараў С.; М.Аладаў, Г.Ермачэнкаў, П.Падкавыраў, Р.Сурус, К.Цесакоў і інш.