УРА́НГЕЛЬ Пётр Мікалаевіч (15.8.1878, г. Зарасай, Літва — 25.4.1928),
барон, адзін з кіраўнікоў белага руху ў грамадз. вайну 1918—20 на Пд Расіі. Ген.-лейт. (1917 або 1918). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1901), Акадэмію Генштаба (1910). Удзельнік рус.-яп. 1904—05 і 1-йсусв. войнаў. У 1906 служыў у вайсковых фарміраваннях у Прыбалтыцы. Пасля кастр.рэв. 1917 з’ехаў у Крым. У 1918 у Добраахвотніцкай арміі і ўзбр. сілах Пд Расіі: камандаваў коннай дывізіяй, корпусам, з вясны 1919 — Каўк. арміяй. У пач. 1920 пасля канфлікту з А.І.Дзянікіным высланы за мяжу. У крас. 1920 на ваен. савеце выбраны галоўнакамандуючым Рус. арміяй у Крыме, дзе таксама стварыў свой урад. У выніку паражэння ў Паўн. Таўрыі і Крыме 14.11.1920 з арміі эвакуіраваўся за мяжу (Турцыя, Югаславія, Германія). У 1924 стварыў Рус. агульнавайсковы саюз (РАВС) і быў яго старшынёй. Аўтар мемуараў (1928).
Літ.:
Врангель А. Генерал Врангель: Доверие воспоминаний. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛІНГТАН, Велінгтан (Wellington),
горад, сталіца Новай Зеландыі, на Пд Паўночнага в-ва. Размешчаны на схілах гор, якія акаймоўваюць зал. Порт-Нікалсан Ціхага ак. 327 тыс.ж. з прыгарадамі (1998). Марскі порт. Чыг. станцыя. Міжнар. аэрапорт Ронгатаі. Гал.эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: харч., у т. л. малочная, мясная, тэкст. (пераважна шарсцяная), маш.-буд. (трансп., эл.-тэхн.), папяровая, дрэваапрацоўчая. Ун-т Вікторыя, ін-ты. Картэраўскае т-ва Новай Зеландыі, Новазеландская акадэмія выяўл. мастацтва і музыкі, Картэраўская абсерваторыя. Нац.маст. галерэя. Нац. музей. Тэатры. Бат. сад.
У 1-йпал. 19 ст. на месцы У. жылі плямёны маоры і некалькі белых пасяленцаў — маракоў і кітабояў. У 1840 англ. каланісты засн. паселішча на беразе заліва Порт-Нікалсан; з 1853 горад. У 1865 сюды перанесены з Окленда сядзіба брыт. ген.-губернатара і цэнтр. ўрад. У 1880 названы ў гонар брыт. палкаводца і дзярж. дзеяча А.Уэлінгтана.
агульнааўстралійскі бел. прадстаўнічы орган. Створана ў снеж. 1976 на 1-й сустрэчы беларусаў Аўстраліі ў Мельбурне. Дзейнічае паводле статута. Кіруючы орган — Выканаўчы к-т, старшынямі якога былі К.Станкевіч (1980), М.Шэк (1982), А.Груша (з 1985). У 2002 рада аб’ядноўвала ў якасці калектыўных членаў 8 бел. арг-цый, у т. л.Бел. аб’яднанне ў Зах. Аўстраліі, Бел.цэнтр.к-т у Вікторыі, Бел. аб’яднанне ў Паўн. Аўстраліі, Бел.культ.-грамадскі клуб у Феерфілдзе і інш. Стварэнне рады мела на мэце дасягненне адзінства і згоды бел. супольнасці ў Аўстраліі. Асн. кірункі дзейнасці — арганізацыя нац., культ. і грамадскіх мерапрыемстваў, аказанне дапамогі ахвярам Чарнобыльскай катастрофы 1986, выкананне прадстаўнічых функцый і інш. У 1990 рада заснавала К-т дапамогі ахвярам Чарнобыля, у 1991 звярнулася да ўрада і парламента Аўстраліі з прапановай вызначыць квоты для эмігрантаў з раёнаў Беларусі, найб. забруджаных радыяцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕ́МІНГ (Fleming) Паўль (5.10.1609, Гартэнштайн, Германія — 2.4.1640),
нямецкі паэт; прадстаўнік 1-й сілезскай школы паэтаў. З 1626 вывучаў філасофію і медыцыну ў Лейпцыгскім ун-це. Пры жыцці друкаваліся толькі вершы на лац. мове (зборнік 1631) — пераважна любоўная лірыка ў форме санета, дзе за эталон узяты Ф.Петрарка, але з узмоцненай пачуццёвасцю і геданізмам. Лепшыя творы напісаны на ням. мове (зб. «Нямецкія вершы», выд. 1641) і прысвечаны лёсу айчыны ў час 30-гадовай вайны, праблеме часу і адказнасці чалавека перад часам і сабой. Стыль Ф. адметны лапідарнасцю слова, філас. глыбінёй і эмацыянальнасцю, пластычнасцю і эмблематычнасцю. Уражанні ад падарожжа ў Расію ў 1633—39 у шэрагу санетаў (перакладзены і апубл. А.Сумарокавым у 18 ст.), а таксама ў ідыліі з жыцця наўгародскага селяніна.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Немецкая поэзия XVII в. в переводах Л.Гинзбурга. М., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОРД (Ford) Джэральд Рудольф (н. 14.7.1913, г. Омаха, ЗША),
палітычны і дзярж.дзеяч ЗША. Скончыў Мічыганскі (1935) і Іельскі (1941) ун-ты. У 1942—46 служыў у ВМФ (удзельнік 2-йсусв. вайны на Ціхім ак.), потым займаўся юрыд. практыкай. У 1948—73 чл. палаты прадстаўнікоў ад Рэсп. партыі, з 1965 лідэр фракцыі рэспубліканцаў у палаце. У час паліт. крызісу 1973—74 (гл.«Уотэргейт») прызначаны віцэ-прэзідэнтам краіны (зацверджаны на пасадзе кангрэсам 6.12.1973), а пасля вымушанай адстаўкі Р.Ніксана 9.8.1974 стаў прэзідэнтам ЗША. Працягваў паліт. курс папярэдняй адміністрацыі, у т. л. на разрадку міжнар. напружанасці (ад імя ЗША падпісаў 1.8.1975 Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, пры ім у крас. 1975 з Паўд. В’етнама выведзены апошнія вайск. кантынгенты ЗША).
Літ.:
Американские президенты: 41 ист. портрет от Джорджа Вашингтона до Билла Клинтона: Пер. с нем. Ростов н/Д;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДАСАВІЧЫ,
група археал. помнікаў (неалітычнае паселішча, курганныя могільнікі, селішча ранняга сярэдневякоўя) каля в. Ходасавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.Паселішча часоў неаліту (3-е — пач. 2-га тыс. да н.э.) даследавана ў 1959—63. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, сякеры, разцы, скрабкі, рэшткі грабеньчата-ямачнай керамікі і інш. На тэр. паселішча размешчаны 2 курганы сярэднедняпроўскай культуры. Курганныя могільнікі 8—12 ст. даследаваны ў 1951—69. Пахавальны абрад трупаспаленне і трупапалажэнне. Пры іх даследаванні знойдзены бронзавы наканечнік кап’я, акулярападобныя падвескі, наканечнік стралы, скроневыя кольцы, падвеска-амулет (конік), крыжападобныя і змеегаловападобныя падвескі, шкляныя і золаташкляныя пацеркі, шкляныя і медныя пярсцёнкі, фрагменты керамікі і інш.Селішча даследавана ў 1969. Выяўлены рэшткі З прамавугольных у плане паўзямлянак, у 2 жытлах — печы-каменкі, ляпная кераміка 2-йпал. 1-га тыс.н.э. Ва ўсх. частцы селішча размяшчалася Ходасавіцкае свяцілішча.
А.Г.Калечыц, А.А.Макушнікаў.
Да арт.Ходасавічы. Гліняная пасудзіна сярэднедняпроўскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМЧУ́К Іван Мацвеевіч (14.2.1901, с. Грушка Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 16.10.1982),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, дзярж. дзеяч Беларусі. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Смаленскае ваенна-паліт. вучылішча (1924), Харкаўскі камуніст.ун-т імя Арцёма (1929), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1956). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Паўд. фронце, пасля на гасп. рабоце. У Вял.Айч. вайну з 1941 вёў падп. дзейнасць у Лагойскім р-не, у лют. 1942 — лют. 1943 камісар партыз. атрада «Мсцівец», адначасова з ліст. 1942 сакратар Лагойскага падп. райкома КП(б)Б, з вер. 1943 камісар, у маі—ліп. 1944 камандзір 1-й антыфаш. партыз. брыгады ў Мінскай вобл. У 1944—59 нам. старшыні Дзяржплана БССР, у 1960—68 старшыня Дзярж.к-таСМБССР па ахове прыроды. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРКА́САВА Лідзія Сямёнаўна (20.11.1909, г.п. Мікалаеўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 3.8.1999),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1955), праф. (1957). Засл. дз. нав. (1975). Скончыла Адэскі медыка-аналіт.ін-т (1931). Працавала ў Пермскім і Казанскім стаматалагічных ін-тах. У 1950—81 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі (заг. лабараторыі), адначасова ў БДУ (1957—72). Навук. працы па вывучэнні ўздзеяння розных відаў іанізавальнай радыяцыі на абмен бялкоў і вугляродаў у ц. н. с., зрухаў у нейраэндакрыннай сістэме пад уздзеяннем малых доз іанізавальных выпрамяненняў. Дэлегат 15-й сесіі Ген. асамблеі ААН ад Беларусі (1960, Нью-Йорк).
Тв.:
Выкарыстанне радыеактыўных ізатопаў у біялогіі і медыцыне. Мн., 1957;
Основы клинической биохимии. М., 1965 (разам з М.Ф.Меражынскім);
Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот. Мн., 1977 (разам з А.Ц.Пікулевым, М.Ю.Тайцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ХАЎ Міхаіл Аляксандравіч (28.8.1891, С.-Пецярбург — 30.9.1955),
расійскі акцёр, рэжысёр, педагог. Засл. арт. Рэспублікі (1924). Пляменнік А.П.Чэхава. Скончыў Тэатр. школу А.Суворына ў Пецярбургу. Працаваў у т-ры Суворына. З 1913 акцёр Маскоўскага маст.т-ра, 1-й Студыі гэтага т-ра, пазней Маскоўскага маст.акад.т-ра 2-га (у 1924—27 маст. кіраўнік). З 1928 за мяжой (Германія, Латвія, Вялікабрытанія, ЗША): іграў у т-ры, здымаўся ў кіно, кіраваў тэатр. студыямі. Акцёр, надзелены вынаходлівасцю, абвостраным адчуваннем драматызму жыцця, схільны да экспрэсіяністычнага гратэску: Эрык XIV («Эрык XIV» А.Стрындберга), Гамлет, Мальволіо («Гамлет», «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Аблявухаў («Пецярбург» А.Белага) і інш. Даследаваў праблемы акцёрскай псіхатэхнікі; пераасэнсаваўшы законы тэатр. творчасці, адкрытыя К.Станіслаўскім, распрацаваў «тэорыю імітацыі» (магчымасці поўнага пераўвасаблення акцёра). Аўтар. кн. «Шлях акцёра» (1928), «Пра тэхніку акцёра» (1953).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІТА́ЛЬ (ням. Spital ад лац. hospitalis гасцінны),
1) медыцынская ўстанова для стацыянарнага лячэння ваеннаслужачых (іх сем’яў), таксама для рабочых і служачых сілавых ведамстваў. Вылучаюць Ш. ваен., ваен.-марскія, авіяц., МУС, КДБ, пагранічных войск; рэсп., гал., гарнізонныя і інш. Ёсць Ш. для інвалідаў вайны. Адрозніваюць адна- і шматпрофільныя, стацыянарныя і рухомыя (у дзеючых войсках, напр., хірург. палявы рухомыя Ш.). Мае клінічныя аддзяленні (тэрапеўт., хірург. і інш.), у некат. — паліклінікі, лабараторыі і інш. У Ш. праводзіцца ўрачэбная экспертыза, навук. даследаванні і інш. 2) Установа для апекі над састарэлымі, бяздомнымі, беднымі і хворымі на Беларусі ў 15—18 ст.Засн. ў Брэсце (1495), Зэльве (1508), Мінску (1513) на ахвяраванні свецкіх феадалаў, каталіцкіх і пратэстанцкіх храмаў, кляштараў і інш. У 1-йпал. 17 ст. ў гарадах Беларусі было па некалькі Ш. (напр., у Мінску 5); у канцы 18 ст. на Беларусі было каля 370 шпіталяў.