горад, сталіца Новай Зеландыі, на Пд Паўночнага в-ва. Размешчаны на схілах гор, якія акаймоўваюць зал. Порт-Нікалсан Ціхага ак. 327 тыс.ж. з прыгарадамі (1998). Марскі порт. Чыг. станцыя. Міжнар. аэрапорт Ронгатаі. Гал.эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: харч., у т. л. малочная, мясная, тэкст. (пераважна шарсцяная), маш.-буд. (трансп., эл.-тэхн.), папяровая, дрэваапрацоўчая. Ун-т Вікторыя, ін-ты. Картэраўскае т-ва Новай Зеландыі, Новазеландская акадэмія выяўл. мастацтва і музыкі, Картэраўская абсерваторыя. Нац.маст. галерэя. Нац. музей. Тэатры. Бат. сад.
У 1-й пал. 19 ст. на месцы У. жылі плямёны маоры і некалькі белых пасяленцаў — маракоў і кітабояў. У 1840 англ. каланісты засн. паселішча на беразе заліва Порт-Нікалсан; з 1853 горад. У 1865 сюды перанесены з Окленда сядзіба брыт. ген.-губернатара і цэнтр. ўрад. У 1880 названы ў гонар брыт. палкаводца і дзярж. дзеяча А.Уэлінгтана.