Дуле́ць ’пыліць (у час красавання збажыны); гарэць без полымя, тлець’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ.dulė́ti ’трухлець, тлець’. Але параўн. рус.дыял.смал.дуле́ть ’гарэць, тлець, гнісці’ (Трубачоў, Эт. сл., 5, 154, зыходзіць з прасл.*dulěti, а Фасмер, 1, 551, рус.дуле́ть ’гніць’ звязвае з рус.дуль ’дупло’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Закаса́ць ’загнуўшы, узняць адзенне ўверх’. Рус.паўд.-зах.зака́сывать, укр.закаса́ти з польск.zakasać ’тс’ (Слаўскі, 2, 92); у польск. слове вылучаецца прэфікс za‑; корань kas‑/kos‑ не захаваўся ў бел., але шырока прадстаўлены ў рус. (касаться, коснуться) і ўкр. (дыял.). Фасмер, 2, 206, 346. Такі ж характар мае падкасаць. Гл. часаць, кахаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысы́пшчык ’чалавек, што няпрошаным умешваецца ў размову, справу’ (Бяльк.). Да прысы́паць (гл.). Параўн. рус.дыял.присы́пщик ’той, хто прыняты ў чыю-небудзь сям’ю, прыбіўся да чужога двара; спекулянт, ірвач’, присыпа́ться ’ўмешвацца ў чужую справу, размову’. Слова, з улікам семантыкі паралелей, можна лічыць пранікненнем з рускай, але не выключана і сумеснае арэальнае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскарані́цца ’абзавесціся сям’ёй’ (Сл. ПЗБ). Відаць, ад карані́цца ’разрастацца, укараняцца’, параўн. ст.-бел.корень, якое акрамя значэння ’корань’, мела таксама значэнне ’племя, род’ (Ст.-бел. лексікон). Важна адзначыць, што роднасная форма літ.*keróti значыць не толькі ’пускаць карані’, але і ’разрастацца ўшыркі’, ’выпускаць новыя галіны (пра наземную частку дрэва, куста)’. Гл. ко́рань.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэпе́й абрад, ’галінка (хвоі, упрыгожаная кветкамі)’ (Мат. Гом.). Магчыма, пад уплывам рус.репе́й адбыўся семантычны перанос ’калючы дзядоўнік’ > ’калючая галінка хвоі’. Але калі гаворка пра вясельны абрад, у час якога каравай упрыгожвалі “шышкамі” — абкручанымі цестам і запечанымі галінкамі з двума і трыма парасткамі, тады можна суаднесці з в.-луж.repuch ’развілістая галіна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́ртар ’у старажытнагрэчаскай міфалогіі — падземнае царства мёртвых’, ’пекла’ (Некр. і Байк.). Укр., рус.та́ртар ’тс’. Стараж.-рус.тарта́ръ, тарътаръ праз ц.-слав.тарътаръ з грэч.Τάρταρος, мн. л. Τάρταρα ’падземная бездань, падземнае царства’. Паходжанне грэчаскага слова невядомае (Фасмер, 4, 25; ЕСУМ, 5, 524–525), алеШантрэн (1095) мяркуе пра ўсходнюю крыніцу запазычання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́-та ’то́-та ж’, ’у тым вось і справа’, ’вось іменна’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), то́та ’так, але’ (Бяльк.), то́‑то ’то’ (маст., Хромчанка, дыс.), ’так’: от то‑то й ёсь (Сержп. Прык.). Параўн. рус.то́‑то (же) ’вось так’. Адзайменнікавая часціца, утвораная ад той (гл.) шляхам рэдуплікацыі формы н. р. займенніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РУ́СКА-ШВЕ́ДСКІЯ ВО́ЙНЫ 16—19 ст. войны паміж Расіяй і Швецыяй за Прыбалтыку, Фінляндыю і панаванне на Балтыйскім м.Узбр. сутычкі паміж гэтымі краінамі вядомы з 13 ст., але маштабныя ваен. дзеянні разгарнуліся з 16 ст.Вайна 1554—57 выклікана нежаданнем шведскага караля Густава I весці знешнія зносіны з Расіяй праз Ноўгарад. Баявыя дзеянні прычынілі абодвум бакам урон у гандлі, і Густаў прапанаваў мір; гэта адпавядала інтарэсам Івана IV (ён рыхтаваўся да вайны з Лівонскім ордэнам). Наўгародскі мір 1557 захаваў даваен. сістэму ўзаемаадносін і размежавання зямель. Вайна 1558—83, гл.Лівонская вайна 1558—83. Паводле Плюскага перамір’я 1583 шведы завалодалі паўн.ч. Эстоніі. Нявырашанасць пытання аб межах выклікала вайну 1590—93. Аблога рас. войскамі крэпасці Нарва зацягнулася. Толькі нечаканы рэйд. рас. атрадаў да Гельсінгфорса і Аба прымусіў шведаў заключыць Цяўзінскі дагавор 1595. Швецыя захавала Нарву, Рэвель, Везенберг і інш.эст. гарады, але вяртала Расіі Кексгольм (Карэлу), Івангорад, Ям, Капор’е, Нотэбург (Арэшак), Ладагу. За ваен. дапамогу ў гады «Смуты» Васіль Іванавіч Шуйскі перадаў Швецыі паводле Выбаргскага дагавора 1609 Карэльскі павет. Скарыстаўшы слабасць Расіі, шведы ў 1610—11 занялі ўсю Наўгародскую зямлю. Паводле Сталбоўскага міру 1617 Расіі вернуты Ноўгарад, Кексгольм, Івангорад, Ям, Капор’е, Нотэбург. Вайна 1656—58 выклікана імкненнем Расіі вярнуць і інш. страчаныя землі. Выкарыстаўшы аслабленасць Рэчы Паспалітай (гл.Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67), Расія заключыла з ёю Віленскае перамір’е 1656. Рус. войскі разгарнулі наступленне на швед. землі і дайшлі да Рыгі. Але контрнаступленне шведаў і аднаўленне вайны з Рэччу Паспалітай прывялі да заключэння са Швецыяй напачатку Валіесарскага дагавора 1658 аб перамір’і на 3 гады, а потым — Кардыскага мірнага дагавора 1661, які фактычна замацаваў даваен. размежаванне зямель. Вайна 1700—21, гл.Паўночная вайна 1700—21. Вайна 1741—43 была спробай Швецыі вярнуць тэр., страчаныя пасля Паўн. вайны (гл.Ніштацкі мірны дагавор 1721). Рас. войскі атрымалі шэраг перамог і вясной 1743 падышлі да тэр. Швецыі, узнікла пагроза высадкі рас. дэсантаў. У гэтых умовах швед. ўрад падпісаў Абаскі мірны трактат 1743, які ўмацаваў становішча Расіі на Балт.м. і ў Прыбалтыцы; да Расіі далучана ч. Фінляндыі да р. Кюмене. Вайна 1788—90 пачата Швецыяй, калі асн. сілы Расіі вялі вайну з Турцыяй (гл.Руска-турэцкія войны 17—19 ст.). Швецыя запатрабавала вярнуць тэр., што перайшла да Расіі паводле мірных дагавораў 1721 і 1743. Шведскі флот падыходзіў да Пецярбурга. Аднак Рас. флот перамог у Гагландскай (1788) і Выбаргскай (1790) бітвах; не мела поспеху і швед. наступленне ў Фінляндыі. Вярэльскі мірны дагавор 1790 заключаны ва ўмовах захавання ранейшых граніц (гл. таксама Аньяльскі саюз). Вайна 1808—09 вялася Расіяй у саюзе з Даніяй супраць Швецыі і Вялікабрытаніі (гл.Руска-англійская вайна на моры 1807—12) за ўстанаўленне поўнага кантролю над Батнічным і Фінскім залівамі з мэтай умацавання бяспекі Пецярбурга. Рас. войскі захапілі ўсю Фінляндыю, Аландскія а-вы і высадзілі дэсант на ўзбярэжжы Швецыі. Скончылася Фрыдрыхсгамскім мірным дагаворам 1809 (да Расіі адышлі Фінляндыя і Аландскія астравы).
Літ.:
История внешней политики России, конец XV—XVII вв. М., 1999;
История внешней политики России XVIII в. М., 1998;
Коваленко Г.М. Кандидат на престол: Из истории полит. и культурных связей России и Швеции XI—XX вв. СПб., 1999;
Похлебкин В.В. Внешняя политика Руси, России и СССР за 1000 лет в именах, датах, фактах: Справ. Вып. 2. Войны и мирные договоры. М., 1998.
С.Л.Лугаўцова.
Да арт.Руска-шведскія войны 16—19 ст. Пераход расійскіх войск цераз Батнічны заліў у сакавіку 1809. Гравюра пач. 19 ст.