адгалінаванне рэчышча ракі. Узнікае ў выніку намнажэння наносаў у рэчышчы ў выглядзе асяродка або вострава, а таксама пры прарывах лукавін (гл.Меандры). На горных рэках Р. фарміруюцца звычайна пры выхадзе вадацёкаў на перадгорныя раўніны і ў міжгорных паніжэннях, дзе здольнасць ракі пераносіць наносы паслабляецца; на раўнінных рэках Р. характэрны для дэльт. Другарадныя Р. часта называюць пратокамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗЕРВУА́РНЫЯ ГАСПАДАРЫ́паразітаў,
арганізмы, у якіх паразіт жыве і назапашваецца ў лічынкавым стане; неабавязковае звяно ў цыкле развіцця многіх паразітаў. У арганізме Р.г. лічынкі могуць захоўвацца некалькі гадоў і заставацца здольнымі заражаць канчатковых гаспадароў. Р.г. найб.характэрны для гельмінтаў. Напр., у нематоды фізацэфалус бескалатус (яе канчатковыя гаспадары свінні, прамежкавыя гаспадары — жукі-капрафагі) Р.г. — пацукі, мышы, жабы, паўзуны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЭ́ДЫІ (ад грэч. sōros куча),
органы вегетатыўнага размнажэння некат. лішайнікаў, вегетатыўныя ўтварэнні ў выглядзе зярністай або парашкападобнай масы на іх паверхні. Маюць адну ці некалькі клетак водарасці, абкружаных гіфамі грыба. Лёгка разносяцца ветрам, у спрыяльных умовах разрастаюцца ў новыя слаявіны (таломы). Характэрны для высокаарганізаваных форм ліставатых і кусцістых лішайнікаў (напр., некат. віды з сям. кладоніевых, пармеліевых).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫПУНЫ́ (Saperda),
род жукоў сям. вусачоў. Каля 30 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважаюць у Паўн. паўшар’і. Трапляюцца на лісцевых пародах дрэў (таполях, вербах і інш.). На Беларусі 11 відаў, найб. пашыраны С. малы асінавы (S. populnea).
Даўж. 10—30 мм. Цела цыліндрычнае, зверху — у густых валасках, звычайна рознакаляровых. Пры раздражненні выдаюць гучны характэрны скрып (адсюль назва). Многія — шкоднікі дрэў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫГА́НА (ад грэч. phryganon сухое галлё),
раслінная фармацыя з разрэджаных нізкарослых ксерафітных хмызнякоў, паўкусцікаў і шматгадовых траў, пераважна ў Міжземнамор’і. Характэрны вечназялёныя калючыя і падушкападобныя паўкусцікі, пахучыя расліны з вял. колькасцю эфірных маслаў — чабор, шалфей, размарын, астрагал і інш. Фарміруецца на сухіх камяністых схілах, на якіх адбываецца інтэнсіўны выпас, звычайна на месцы зведзеных маквісу і гарыгі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
альбара́да
(ісп. alborada = ранішняя песня)
1) песня іспанскіх пастухоў у гонар усходу Сонца;
2) характэрны для Іспаніі ранішні канцэрт на адкрытым паветры, аналагічны вячэрняму канцэрту (гл.серэнада 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
human
[ˈhju:mən]1.
adj.
1) людзкі́, чалаве́чы
human race — людзкі́ род
human being — людзка́я істо́та
2) чалаве́чы, уласьці́вы, характэ́рны для чалаве́ка
it’s human to err — чалаве́ку ўласьці́ва памыля́цца
2.
n.
чалаве́чая істо́та; асо́ба f., чалаве́к -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПРУДАНІ́ЗМ,
кірунак грамадска-паліт. думкі, тэарэт. асновай якога з’яўляецца філас.-сацыялагічная канцэпцыя франц. філосафа П.Прудона. Для П. характэрны вульгарная інтэрпрэтацыя гегелеўскай дыялектыкі і звядзенне яе да тэзы аб наяўнасці ў кожным прадмеце ці з’яве добрага і дрэннага; тлумачэнне развіцця грамадства барацьбой ідэй; сцвярджэнне магчымасці вырашэння грамадскіх супярэчнасцей шляхам ураўнаважання дзеючых у грамадстве сац. сіл. Эканам. пасылкі П. ўключаюць; асуджэнне буйной капіталіст. уласнасці, абарону дробнай прыватнай уласнасці, адмаўленне грашовай сістэмы, ідэю аб арганізацыі «справядлівага абмену» паміж асобнымі таваравытворцамі. Для П. характэрны некат. анархісцкія тэндэнцыі: адмаўленне дэмакратыі, нігілістычныя адносіны да паліт. партый, пропаведзь ліквідацыі дзяржавы і замены яе федэрацыяй супольнасцей вытворцаў. Паліт. праграма П. грунтавалася на палажэннях аб ажыццяўленні сацыяліст. рэвалюцыі мірным шляхам і паступовым рэфармаванні грамадства, неабходнасці рэалізацыі ідэі сац. справядлівасці і маральнага ўдасканалення асобы. Прадстаўнікі П. адмоўна ставіліся да ўдзелу жанчын у прамысл. працы і грамадскім жыцці. Некаторыя палажэнні П. выкарыстаны прадстаўнікамі анархізму (М.А.Бакунін), сацыял-дэмакратыі (Э.Бернштэйн), а яго антыдэмакр. ідэі знайшлі адбітак у ідэалогіі фаш. рухаў у Італіі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Лац. Амерыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫШНАГО́РСКАЕ ЎЗВЫ́ШШАПышнагоры,
частка Ушацка-Лепельскага ўзвышша, на Пн Беларусі, у паўд.ч. Віцебскай вобл.Выш. 175—200 м, найб. 228 м; над суседнімі нізінамі П.ў. прыўзнята на 50—60 м, над Лепельскім воз. больш чым на 80 м.
У тэктанічных адносінах прымеркавана да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Крышт. фундамент перакрыты асадкамі верхнявендска-ніжнекембрыйскага, сярэднедэвонскага і антрапагенавага комплексаў. Для антрапагенавай тоўшчы, магутнасцю каля 100 м, характэрны адклады нараўскага, бярэзінскага, дняпроўскага, сожскага і паазерскага зледзяненняў. Сучасны ледавікова-акумулятыўны рэльеф створаны паазерскім зледзяненнем.
Паверхня П.ў. дробнаўзгорыстая, участкамі сярэднеўзгорыстая і платопадобная. Марэнныя ўзгоркі (выш. 5—7, радзей 10 м і больш) часта трапляюцца разам з камамі. Характэрны лагчыны сцёку. Узвышша складзена з валунных суглінкаў, месцамі з пясчана-галечнага матэрыялу, на асобных участках укрыта маламагутным покрывам з лёсападобных суглінкаў. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя сярэдне і слабаападзоленыя глебы, трапляюцца дзярнова-палева-падзолістыя на лёсападобных суглінках. Невял. ўчасткамі на марэнных узгорках захаваліся яловыя, на камах — хваёвыя лясы. Слабадрэнажаваныя платопадобныя ўчасткі заняты злакавымі сухадольнымі лугамі. Урадлівыя глебы разараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫШЧА,
найбольш паніжаная частка рачной даліны, па якой адбываецца сцёк вады ў міжпаводкавыя перыяды. Шырыня Р. буйных рэк ад дзесяткаў і сотняў метраў да некалькіх кіламетраў. Па даўжыні Р. плёсы чаргуюцца з перакатамі. Для Р. раўнінных рэк характэрнырукавы, меандры і рэчышчавыя ўтварэнні (астравы, асяродкі, косы, мелі, пляжы і інш.). Р. горных рэк парожыстыя, часта скалістыя. Пры разводдзях і паводках вада не ўмяшчаецца ў Р. і выходзіць на пойму. У гэтыя перыяды фарміруюцца прырэчышчавыя валы, адбываецца найб. эразійная работа рэк, што можа выклікаць істотныя змены ў мікрарэльефе і форме Р. У засушлівых раёнах Р. многіх рэк б.ч. года застаюцца сухімі. Для рэк Беларусі характэрны Р. раўнінных і нізінных рэк — звілістыя, месцамі падзеленыя на рукавы, часта суправаджаюцца пратокамі, старыцамі. Шыр. Р. пераважна 10—20 м, у ніжніх цячэннях 30—50 м. Шыр. Р. буйных рэк звычайна 80—120 м, месцамі да 300—500 м. Глыбіні большасці Р. 0,3—1 м, на плёсах 1—4 м, месцамі да 6—8 м.