ПЁТР З ГАНЁНДЗА (Пётр Гезка з Ганёндза; паміж 1525—30, мяст. Гонёндз Падляскага ваяв., Польшча — 15.9.1573),
ідэолаг левай, сялянска-плебейскай плыні Рэфармацыі на Беларусі і ў Літве, антытрынітарый. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1551), удасканальваў веды ў Італіі, Швейцарыі. У 1554 праф. сафістыкі ў Падуанскім ун-це. Паслядоўнік рэліг.-філас. вучэння ісп. вучонага М.Сервета і сац.-паліт. ідэй мараўскіх антыбаптыстаў. Адмаўляў царк.-тэалагічную і філас. схаластычную традыцыі; выступаў супраць прыватнай уласнасці, сац. няроўнасці, войнаў, феад. права, свецкай улады, пакарання смерцю. Удзельнічаў у антытрынітарскіх сінодах, палемізаваў з С.Будным. Выдаў на лац. мове творы «Супраць боскасці Ісуса Хрыста» (1557), «Аб першахрысціянскай царкве» (1563?; не зберагліся), на польскай мове «Пра трох», «Пра сына Божага» і «Пра хрысціянскае хрышчэнне» (усе каля 1570). Яго паслядоўнікі Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі, М.Чаховіц.
Літ.:
Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы. Мн., 1970;
Падокшын С.А., Сокал С.Ф. Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVII стст. 2 выд.Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
князь, ‑я; мн. князі, ‑ёў; м.
1. Правадыр войска і правіцель вобласці ў феадальнай Русі. Маскоўскі князь. Полацкі князь.
2. Тытул, які перадаваўся ў спадчыну патомкам такіх людзей або прысвойваўся ўказам цара як ўзнагарода. // Асоба, якая мела гэты тытул.
•••
Вялікі князь — а) старшы з удзельных князёў у Старажытнай Русі; б) тытул сына, брата або ўнука рускіх цароў; асоба, якая мела гэты тытул.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запэ́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго, учым і сазлучн. «што».
Пераканаць у правільнасці чаго‑н.; паручыцца за што‑н. — Дазвольце запэўніць вас, таварышы, што наша справа калектыўнай гаспадаркі ёсць справа жыццёвая, правільная, а таму ёй належыць будучыня.Колас.— Прывязу лыжы, прывязу абавязкова, — запэўніў бацька, беражліва апускаючы сына на падлогу.Хадкевіч.Дзядзька Карней запэўніў, што асеннімі пасадкамі займацца яшчэ не позна.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Захапіць, схапіць многа чаго‑н. [Сынклета Лукічна:] — Не давай [коней]! Амелька будзе па начах сваю сядзібу апрацоўваць... Нахапаўся [зямлі] і на дачку і на сына...Шамякін.
2.перан.Неадабр. Павярхоўна, выпадкова засвоіць што‑н. Нахапацца новых слоў. □ За шмат гадоў работы Бялоцкі нахапаўся сяго-таго з сельскагаспадарчых ведаў. Але ж гэта былі абрыўкі, лахманы, адарваныя часам ад.. навукі.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Паволі, з цяжкасцю прыйсці куды‑н. [Сцяпан] неяк перасіліў знямогласць і прывалокся на работу.Гроднеў.— Апошнія два дні дома не была [Мар’янка]. Сёння толькі прывалаклася.Колас.//Зневаж. Прыйсці, з’явіцца (звычайна пра каго‑н. непажаданага). — Распранайся, — пачула маці голас сына і з непрыязнасцю падумала: «Напэўна, зноў прывалокся гэты Жора».Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уто́млены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад утаміць.
2.узнач.прым. Абяссілены, змораны цяжкай працай ці якім‑н. іншым заняткам. Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае ўбогай, К табе я ў думках залятаю І там душою спачываю.Колас.// Які выражае зморанасць. Куды старая выбралася з дому? Праведаць сына? Ці паклікаў зяць?.. Пагляд утомлены не мог сказаць.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чуллі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан чуллівага. І толькі дома, за сталом, калі выпіў другую чарку і стаў да слёзнасці добрым — чуллівасць да сына ўжо не ўмесцілася ў ім, — і Даніла не вытрымаў, устаў з месца і працягнуў цераз стол Сцяпану руку: — Здароў яшчэ раз, сын!Капыловіч.Беларускай песеннай творчасцю некаторыя захапляліся шчыра, адчуваючы яе хараство, далікатную чуллівасць, паэтычнасць.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Найсці́, найці́ ’найсці’, ’знайсці’, ’нарадзіць’ (Бяльк., Яруш., Кліх, Пятк., Сл. ПЗБ, ТС), найсці́ся, найці́цца ’знайсціся’, ’нарадзіцца’ (Жд. 1, Сцяшк. Сл., Мат. Гом., Юрч., Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. рус.найти́, укр.найти́, польск.najść, чэш.najít, славац.nájsť, в.-луж.nańć, nadeńc, н.-луж.najś, славен.nájti, серб.-харв.наћи, балг.на́йда, макед.найде, што дае падставы для рэканструкцыі *na‑iti (гл. ісці), звычайна са значэннем ’найсці, напасці, натрапіць’ і ’знайсці’ (параўн. Копечны, Zákl. zásoba, 65). Значэнне ’нарадзіць’, ’нарадзіцца’, якое адлюстроўвае эўфемізм, што мае засцерагальную (ахоўную) функцыю (паводле Машыннага, «ma na celu wprowadzenie w błąd złych mocy», Kultura, II, 1, 277), таксама вядома большасці славянскім мовам, параўн. рус.найти сына і прынятыя формулы, што «тлумачаць» дзецям іх з’яўленне: найти в крапиве, найти за углом, серб.-харв.нашло се дијете (Вук) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
linear
[ˈlɪniər]
adj.
1) ліне́йны; зь лі́ніяў
2) па лі́ніі
a linear succession from father to son — спа́дчыннасьць па лі́ніі ад ба́цькі да сы́на
3) як лі́нія, даўгі́ й ву́зкі
4) прапарцы́йны, сувыме́рны
a linear relationship — прапарцы́йная су́вязь, зале́жнасьць
linear equation Math. — раўна́ньне пе́ршае ступе́ні
•
- linear measure
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
per
[pɜ:r]
prep.
1) на ко́жнага; за
a pound of candy per child — фунт цуке́рак на ко́жнае дзіця́
ten cents per pound — дзе́сяць цэ́нтаў за фунт
2) праз каго́
I’ll send it per my son — Я пашлю́ гэ́та праз сы́на
as per — зго́дна з чым, паво́дле чаго́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)