Лазоўнік ’зараснік лазы’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лаза (гл.) з характэрным для аг.-бел. тэрыторыі суф. ‑оўнік (‑эў‑нік). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 206.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лашча́віна ’лагчына’ (Касп.; брасл., Сл. паўн.-зах.). Укр. лощовино ’тс’. Утворана ад лажок (< лог) і суф. ‑авін‑а (як кругловіна, чыставік). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лашчо́нец, лашчоніц ’падхалім, падліза’ (Бяльк.). Утворана ад лашчыць (гл.). Дзеяслоў лашчоніцца ’лашчыцца (пра падхаліма)’ мае адыменнае ўтварэнне. Аб суфіксе ‑онец гл. Сцяцко, Афікс. наз., 26–27.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Луба́к ’стары, худы конь’ (Юрч.), лубі́на ’тс’ (ветк., Мат. Гом.). Да луб 1 (гл.). Аб суфіксе ‑ак гл. Сцяцко (Афікс. наз., 146); экспрэсіўнасць, як у здыхля́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́пала, лу́пало ’маргун’ (ТС). Утворана ад палес. лупа́ты ’які плюскае вачыма’. Аб суфіксе ‑ал‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 93–94). Сюды ж лу́палка ’тс’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ржа́ніца ’іржаная салома’ (расон., Шатал.). Да іржа 2 (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑іц‑а ад (а)ржаны, як аўся́ніца, прася́ніца, я́чніца (Сцяцко, Афікс. наз., 110).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рызыка́нт ’смелы чалавек’ (ТСБМ, Некр., 232), ’адчайны, рызыкоўны чалавек, задзіра, забіяка’ (ТС). Ад рызыкава́ць (гл.) з дапамогай суф. ‑ант як шпікуля́нт, маскіра́нт (Сцяцко, Афікс. наз., 29).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се́чава ‘від карыта’ (Касп.). Ад сячы (гл.) з суф. ‑ава, г. зн. ‘тое, у чым сякуць’. Аб суф. і л. Сцяцко, Афікс. наз., 34; параўн. наступнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страшко́ ‘страхапуд’ (Сл. Брэс.), ‘палахлівец’ (Клім.). Вытворнае ад страшыць (гл.) з суф. ‑к‑, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46. Сюды ж стра́шко ‘страшна’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мню́шка ’звараная тоўчаная бульба’ (малар., Сл. Брэс.). Да мяць (гл.), якое ў Зах. Палессі мае форму мне́тэ, мня́ты. Аб суфіксе ‑ʼуха > ‑ʼушка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 73.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)