род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі, Міжземнамор’і і Паўд. Афрыцы. Растуць ў лясах і на субальпійскіх лугах, большасць эфемероіды. На Беларусі ў культуры П. двухлістая (S. bifolia) і сібірская (S. sibirica). Часта П. называюць пералеску.
Шматгадовыя травяністыя цыбульныя расліны выш 10—30 см. Сцябло бязлістае. Лісце шырокалінейнае, прыкаранёвае. Кветкі ў рыхлай гронцы або адзіночныя, сінія, белыя, блакітныя, ружовыя, пурпуровыя. Плод — каробачка. Дэкар., ранневеснавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак., каго-што.
1. Пакарыць, захапіць узброенай сілай. Прыйшлі белыя, заваявалі гэту зямлю, зрабілі неграў рабамі.Шамякін.
2.перан. Дамагчыся чаго‑н., здабыць што‑н. настойлівасцю, барацьбой і пад. Заваяваць свабоду. Заваяваць аўтарытэт. Заваяваць званне брыгады камуністычнай працы.// Прывабіць, прыцягнуць да сябе. Заваяваць сэрца дзяўчыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падве́й1, ‑ю, м.
Шматгадовая балотная травяністая расліна сямейства асаковых, насенне якой мае доўгія бліскучыя белыя валасні.
падве́й2, ‑ю, м.
1. У старажытнай міфалогіі беларусаў — злы дух, які круціцца ў віхры, прыносіць разбурэнні і незвычайныя хваробы.
2.Уст. Хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком; параліч. У хворай падвей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Заслона з тонкага матэрыялу або з карунак на вокны, дзверы і пад. У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах.Хадкевіч.І фіранкі Валя павесіла новыя: з марлі, падсіненыя і таксама злёгку падкрухмаленыя.Васілевіч.
[Польск. firanka з ням. Fürhang.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарапі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да чарапіцы; прызначаны для вырабу чарапіцы. Чарапічная вытворчасць. Чарапічны завод.
2. Зроблены з чарапіцы. Белыя аканіцы і ярка-чырвоны чарапічны дах, веранда і чысценькія, пасыпаныя жоўтым пяском сцяжынкі між сапраўднага гушчару [глогу] і вінаграднай лазы — усё сведчыла аб руплівасці гаспадыні дома.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАРЭ́ЧКІ (Ribes),
род кветкавых раслін сям. агрэставых. Каля 150 відаў. Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Еўразіі, Амерыкі і ў Афрыцы (Атласкія горы). На Беларусі 6 дзікарослых і культурных відаў П.: альпійскія (R. aiplinum), залацістыя (R. aureum), пушыстыя (R. spicatum), светлыя (R. lucidum), чорныя (R. nigrum), чырвоныя (R. rubrum). Трапляюцца ў вільготных лясах, сярод хмызнякоў, ускрай балот і па берагах рэк; культывуюцца ў прамысл. і аматарскім садаводстве. 14 відаў інтрадукавана ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі.
Лістападныя, радзей вечназялёныя кусты выш. да 2 м. Парасткі гладкія, часам шыпаватыя. Лісце простае, чаргаванае, голае або апушанае, бывае з залозкамі. Кветкі ў гронках, двух- ці аднаполыя. Плод — ягада. Віды П. аб’ядноўваюць у 3 групы. Для П. чорных характэрны спецыфічны пах з-за наяўнасці залозак на ніжняй паверхні лісця. Вядомыя сарты: Беларускія салодкія, Галубка, Мінай Шмыроў, Кантата-50, Паўлінка. Група П. чырвоных як лек. расліна вядомая з 14 ст., як ягадная — з 16 ст. Сарты: Галандскія чырвоныя, Вялікія белыя, Ненаглядныя. Група П. залацістых эндэмічная для Паўн. Амерыкі. Харч., лек., дэкар. расліны.
Літ.:
Волузнев А.Г. Ягодный сад. Мн., 1970;
Валягина-Малютина Е.Т. Деревья и кустарники Средней полосы Европейской части России. СПб., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛІГАЛО́Ў (Conium),
род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. 4 віды. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі зрэдку трапляецца балігалоў плямісты (Conium maculatum). Расце на сметніках каля жылля, дарог і па берагах рэк.
Двухгадовыя травяністыя расліны з непрыемным мышыным пахам. Сцябло голае, галінастае, тонкабаразнаватае, часта з пурпуровымі плямамі. Лісце звычайна тройчыперыстае, з похвамі. Кветкі дробныя, белыя, у складаных шчыткападобных парасоніках. Плод — віслаплоднік. Лек. (болепатольны, заспакаяльны і проціракавы сродак), дубільныя, інсектыцыдныя і ядавітыя (маюць алкалоіды каніін, халін, канідрын і інш.) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІК (Дзмітрый Іванавіч) (н. 11.5.1929, г. Беразіно),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1954), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1960, вучыўся ў В.Волкава, У.Сухаверхава, В.Цвіркі). Працуе ў галіне станковага і манум. жывапісу. Аўтар тэматычных карцін, пейзажаў: «Вясна. Порт» (1963), «Вечная памяць» (1965), «Лясное возера» (1969), «Белыя коні» (1972), «Асеннія далячыні» (1978), «Дзявочы гай» (1979); мазаічных пано «Карагод» (1968) і «Каруначніцы» (1974, абодва з М.Казакевічам) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГА́ТКІ (Antennaria),
род шматгадовых травяністых або паўкусцікавых раслін сям. складанакветных. Больш за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў арктычных і высакагорных раёнах (акрамя Афрыкі). На Беларусі трапляюцца агаткі двухдомныя (агаткі dioica), нар. назвы: сухотнік палявы, кацалапкі, сухапут, аўдулькі, коткі, пух. Растуць у хваёвых лясах, на сухіх лугах і схілах.
Расліны выш. 5—30 см, двухдомныя, густа апушаныя. Кветкі белыя (двухполыя) або ружовыя (песцікавыя). Суквецце — кошык шыр. 5—6 мм. Плод — сямянка з чубком. Выкарыстоўваецца ў лек. і дэкар. мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́РАЧКА (Clinopodium),
род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца вырачка звычайная (Clinopodium vulgare), расце ў хмызняках, гаях, светлых пераважна лісцевых лясах.
Шматгадовыя апушаныя травяністыя расліны з прамастойным сцяблом. Лісце супраціўнае, дробнае, сядзячае, падоўжана-яйцападобнае, па краі пілаватае або гародчатае, на кароткіх чаранках. Кветкі двухполыя, ружовыя, пурпуровыя або белыя, двухгубыя, духмяныя, у густых канцавых несапраўдных кальчаках. Плод — чатырохарэшак. Лек. (процізапаленчы сродак), вострапрыпраўныя, меданосныя, фарбавальныя, эфіраалейныя і дэкар. расліны.