Сувіра́цца ’сварыцца, лаяцца’ (лаг., Гіл.), сувяра́цца ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), сюды ж савіра́цца ’са злосці прыцішана пакрыкваць на некага’ (Варл.). Дзеясловы з прэфіксамі су‑/са‑ ад прасл. *‑virati/*‑věrati, якія звычайна ў славянскіх мовах выступаюць у прыставачных утварэннях (Варбат, ОЛА, Исследов., 1972, 230), параўн. польск. poniewierać się ’дрэнна адносіцца да каго-небудзь’. Гл. яшчэ повірак, аўраць, вірутнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумо́даць ’сумець, змагчы’ (дзярж., Нар. сл.), ’здолець, ухітрыцца’ (Кал.), сумо́наць (< *сумоднаць?) ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, прэфіксальны (з су-) дэрыват ад мадзець (гл.) з пераходам дзеяслова ў катэгорыю форм на ‑аць. Дзеяслоў сумо́наць Цыхун (Зб. Мальдзісу, 402) суадносіць з літ. sumanýti ’задумаць, узяцца за справу’, што таксама сустракаецца з пэўнымі семантычнымі цяжкасцямі. Параўн. яшчэ намо́наць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́пат ‘тупанне, тупаніна’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.; ашм., Стан.), ту́пот ‘тс’ (Вруб.). Параўн. укр. ту́піт, ту́пот, польск., в.-луж. tupot, серб. тупот, макед. тупот ‘тс’. Відаць, яшчэ праславянскае ўтварэнне ад *tupati > *tupotъ, паралельнае да *topotъ або *tъpъtъ (Арол, 4, 84), гл. наступнае слова. Паводле Борыся (654), утварэнню назоўніка папярэднічаў дзеяслоў інтэнсіўнага дзеяння з элементам *‑t‑, гл. туптаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізю́бр ’млекакормячая жывёліна сямейства аленевых; разнавіднасць марала’ (ТСБМ). Рус. изю́бр, укр. ізю́бр. Ст.-рус. изубръ, изубрь вядома з XVII ст., вытворнае изубрина ’мяса ізюбра’ — з 1495 г. Слова не мае пэўнай этымалогіі. Фасмер (2, 124) лічыць роднасным зубр (параўн. асабліва ст.-рус. изубръ), але гэтае тлумачэнне выклікае цяжкасці фанетычнага і семантычнага характару. Гл. яшчэ Шанскі, 2, I, 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бунто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які па-бунтарску настроены, схільны да бунту. Бунтоўны чалавек.

2. Неспакойны, трывожны. [Дзяўчыне] і самой захацелася раптам сустрэць і пакахаць бунтоўнае, мяцежнае сэрца. Мехаў. І ў дні блакітна-роўныя, Калі гудуць станкі, Яшчэ жывуць бунтоўныя У сэрцы аганькі! Лявонны.

3. Які заклікае да бунту. Ёсць такое жаданне: калі загрыміць Непадкупнай расправы бунтоўная песня, Каб вы так жа ўпарта, як некалі мы, Роўны сонцу штандар рэвалюцыі неслі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бядня́к, бедняка. м.

Небагаты, незаможны, бедны чалавек. [Элія Бакучава:] — Багаты раз на жыцці памірае — бядняк штодзень. Самуйлёнак. Распрадавалі.. [такароўцы] апошнія здабыткі, каб плаціць адвакатам, зрабіліся беднякамі. Бядуля. // Бедны селянін, якога эксплуатавалі багачы. Атрымаўшы зямлю, дапамогу, яны [Цітаўна з сям’ёй] выбіліся з беднякоў у сераднякі. Шамякін. Спачатку ўся Гусевіца пайшла ў калгас, адны беднякі арганізаваліся. Асіпенка. Перш за ўсё вельмі падазрона, што на сход закліканы адны толькі беднякі і, што яшчэ больш дзіўна, Мікіта! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́шны, ‑ая, ‑ае; ‑шан, ‑шна.

1. Які зрабіў многа грахоў (у 1 знач.). [Цельшынцы] неслі свае грахі яшчэ больш грэшнаму а[йцу] Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п’яніца. Колас. // Поўны грэху, грахоў (у 1 знач.); нячысты. Грэшная душа. Грэшныя думкі. Грэшнае жыццё.

2. у знач. вык. Разм. Вінаваты. — Я не за сябе кажу, за людзей, хоць і сам я нічым так ужо не грэшны перад савецкай уладай. Галавач.

•••

Грэшным чынам гл. чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ткнуцца, ‑ткнуся, ‑ткнешся, ‑ткнецца; зак.

Разм.

1. Паказацца, вылезці, высунуцца. Выткнуцца з-за вугла. Выткнуцца з двара на вуліцу. □ З-за хмары выткнуўся рог месяца. Сачанка. Сядзеў толькі адзін пасажыр-селянін, абапёршыся локцем на свой клунак, з якога выткнулася сякера. Пестрак.

2. перан. Недарэчна ўмяшацца ў якую‑н. справу. А тут яшчэ заўсёды ў такіх выпадках і Волька выткнецца. Васілевіч.

•••

Выткнуцца з языком — сказаць што‑н. не да месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяскры́ўдны, ‑ая, ‑ае.

Які не робіць крыўды, не прыносіць непрыемнасцей; мірны, нявінны. Але да яе [Машы] непакою за пасевы азімых аднесліся з бяскрыўднай сялянскай іроніяй. Шамякін. // Няздольны пакрыўдзіць; няшкодны. Разам з другімі рагатаў і «князь». Смяяўся шчыра, да слёз, і на хвіліну здаўся бяскрыўдным дзіцем, якому яшчэ патрэбна нянька. Карпюк. // Няздольны пакрыўдзіцца, някрыўдны; вельмі дабрадушны. [Павел] быў настолькі бяскрыўдны і бездапаможны, што з ахвотай адклікаўся, калі мы яго клікалі барабаншчыкам. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкла́сціся, ‑кладзецца; зак.

1. Назбірацца, назапасіцца, асесці ў якім‑н. месцы. Змытая з гор гразь адклалася на ніжніх схілах, утварыўшы ўрадлівыя наносныя глебы.

2. перан. Адлюстравацца, захавацца; запасці (у памяць, душу і пад.). А гэтая [падзея], і асабліва тое, як.. [Ларывончык] даваў гасцінца дзяўчынцы, адклалася ў памяці, як той адбітак, якога нічым не сатрэш. Сабаленка.

3. Перанесціся на больш позні час; адтэрмінавацца. А я яшчэ спадзяваўся: а можа, часам, адкладзецца [паездка]. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)