а) кало́да f. (дрэ́ва), цу́рка f. (мэта́лу), глы́ба f. (каме́нная), блёк -у m. (бэто́ну)
б) ку́бік -а m. (дзе́цям для гульні́)
2) перашко́да f., зато́р -у m.
a traffic block — зато́р у ру́ху
3) кварта́л у го́радзе
one block east — адзі́н кварта́л на ўсхо́д
4)
а) жыльлёвы ко́рпус
б) гандлёвыя рады́
5) блёк -а m. (біле́таў)
6) пераго́н -у m. (на чыгу́нцы)
7) Sl. даўбе́шка m. & f., до́ўбня m.& f. (галава́)
8) пла́ха f. (для пакара́ньня сьме́рцю)
9) Tech. блёк -у m., лябёдка f.
10) Figur. перашко́да f., ця́жкасьці
to have a mental block about spelling — мець асаблі́выя ця́жкасьці ў вывучэ́ньні пра́вапісу
2.
v.t.
1) блякава́ць, зачыня́ць; затры́мваць
to block the access — зачыні́ць до́ступ
to block the progress — затрыма́ць по́ступ
2) перашкаджа́ць
3) фармава́ць
Felt hats are blocked — Фэтравы́я капялю́шы фарму́юць
•
- block out
- block in
- block off
- blocked up
- go to the block
- on the block
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ІМПРЭСІЯНІ́ЗМ (франц. impressionnisme ад impression уражанне),
кірунак у мастацтве апошняй трэці 19 — пач. 20 ст. Склаўся ў франц. жывапісе канца 1860 — пач. 1870-х г. Назву атрымаў ад карціны К.Манэ «Уражанне. Узыход сонца» («Impression. Soleil Levant», 1872), якая экспанавалася на парыжскай выстаўцы групы маладых франц. жывапісцаў у 1874. У групу таксама ўваходзілі А.Рэнуар, К.Лісаро, А.Сіслей. Э.Дэга, П.Сезан, П.Банар, Б.Марызо і інш. мастакі, што аб’ядналіся для барацьбы за абнаўленне мастацтва і пераадолення афіц. салоннага акадэмізму. У 1874—86 праведзена 8 выставак, пасля чаго імпрэсіяністы страцілі былое адзінства і працягвалі свае творчыя пошукі паасобку (гл.Неаімпрэсіянізм, Постімпрэсіянізм, Пуантылізм). Адным з заснавальнікаў І. быў таксама Э.Манэ (не ўваходзіў у гэтую групу, але яшчэ ў 1860—70-х г. прадвызначыў яго накіраванасць).
Імпрэсіяністы імкнуліся знайсці форму выражэння, максімальна блізкую да першаснага ўражання, гал. ролю жывапісу бачылі не ў адлюстраванні рэчаіснасці, а ў яе пачуццёвым успрыняцці. Спробы перадаць зіхаценне святла, вібрацыю паветра, зафіксаваць імгненне як бы выпадковай сітуацыі ці руху прывялі да ўзнікнення своеасаблівай тэхнікі жывапісу. Праз накладанне фарбаў асобнымі мазкамі, невыразнасць абрысаў прадметаў, вылучэнне толькі некалькіх іх гал. рысаў імпрэсіяністы здолелі ажывіць карціну, перадаць адчуванне рухомасці, хісткасці і няўстойлівасці імгнення. Такі метад дазваляў лёгка ўводзіць адну фарбу ў зону іншай без страты яе моцы, за кошт чаго ўзбагачаўся каларыт. Асобныя мазкі, якія не супадаюць з абрысамі прадмета, аптычна змешваюцца зрокам гледача, што выклікае пачуццё незвычайна светлага, трапяткога жывапісу. Яны выпрацавалі паслядоўную сістэму пленэра, скарыстаўшы пошукі Дж.Констэбла, К.Каро, мастакоў барбізонскай школы, упершыню стварылі шматгранную карціну паўсядзённага жыцця сучаснага горада. Для І. характэрна змяшэнне быт. жанру з партрэтам, тэндэнцыя да знішчэння дакладных граней паміж жанрамі.
Зварот да І. і вывучэнне яго прынцыпаў у значнай ступені паўплывалі на развіццё шэрагу нац.еўрап.маст. школ і творчасці мастакоў (М.Ліберман, Л.Карынт у Германіі; К.Каровін, В.Сяроў, І.Грабар у Расіі; М.Касат у ЗША; Л.Вычулкоўскі ў Польшчы і інш.), хоць за межамі Францыі развіваліся толькі асобныя тэндэнцыі І. Тэрмін «І.» ужываецца таксама ў дачыненні да скульптуры 1880—1910-х г., якая мае некаторыя сходныя з жывапісам І. рысы: імкненне да перадачы імгненнасці руху, цякучасць і мяккасць форм, пластычная незавершанасць (творы А.Радэна і Дэга ў Францыі, П.Трубяцкога і Г.Галубкінай у Расіі, і інш.). У бел. мастацтве рысы І. ўласцівы творчасці Я.Драздовіча, У.Кудрэвіча, В.Бялыніцкага-Бірулі.
У літаратуры — метад, які грунтуецца на дынамічнай раўнавазе суб’ектыўнага і аб’ектыўнага пачаткаў, на фіксацыі няўлоўных і амаль непадуладных рацыянальнаму асэнсаванню ўражанняў аўтара або героя, станаў яго душы, на імгненнай асацыятыўнасці. Для І. характэрны эскізнасць, фрагментарнасць, эмацыянальны прынцып арганізацыі тэксту (адсюль — пошукі складаных асацыятыўных метафар, увага да гучання слова, асаблівая семантызацыя рытму і мелодыкі), замена разгорнутых лагічных канструкцый незавершанымі фразамі, якія накладваюцца як мазкі на палатне мастака-імпрэсіяніста. Яскравая прыкмета І. — «пейзаж душы», зліццё ў адзіны непадзельны вобраз унутр. стану чалавека і стану навакольнай прыроды.
Складваўся як адзін з кірункаў літ.дэкадэнцтва ў 1860—70-я г. ў Францыі (проза бр. Ж. і Э.Ганкураў) і дасягнуў апагею ў сталай творчасці П.Верлена, праграмны верш якога «Мастацтва паэзіі» быў маніфестам літ. І. Буйнейшай з’явай І. стала спадчына «школы венскіх імпрэсіяністаў» (А.Шніцлер, П.Альтэнберг, Г. фон Гофмансталь). Пакінуў бліскучы след у творчасці пісьменнікаў розных кірункаў, у т. л. Э.Заля (раман «Старонка кахання»), у ранняй навелістыцы Т.Мана, С.Цвэйга; у творчасці М.Пруста даў імпульс станаўленню плыні свядомасці. У рус. л-ры рысы І. ў паэзіі А.Фета, у прозе А.Чэхава, І.Буніна, у ранняй паэзіі А.Блока, А.Белага, М.Валошына, Б.Пастарнака і інш., у бел. л-ры — у паэзіі М.Багдановіча.
У музыцы І. склаўся ў 1890—1910-я г. Для яго характэрна імкненне да ўвасаблення мімалётных уражанняў, да адухоўленай пейзажнасці. Навакольны свет раскрываецца праз прызму тонкіх псіхал. рэфлексаў, ледзь прыкметных адчуванняў, народжаных сузіраннем, што збліжае яго з літ. сімвалізмам: творы П.Верлена, С.Малармэ, П.Луіса, М.Метэрлінка ўвасоблены ў музыцы К.Дэбюсі — заснавальніка муз. І., і яго паслядоўнікаў. У сферы фантастыкі і экзотыкі (цікавасць да Іспаніі, краін Усходу) імпрэсіяністы прадоўжылі традыцыі рамантызму, адмовіўшыся ад вострых драм. калізій, сац. тэм.
Кампазітары-імпрэсіяністы пакінулі вытанчаныя і ясныя па выразных сродках, эмац. стрыманыя і строгія па стылі творы (пераважна праграмныя сімф. і фп. мініяцюры, сюітныя цыклы). Узбагацілася гарманічнае і тэмбравае мысленне (М.Равель, П.Дзюка і інш.). Элементы І. развіліся таксама ў інш. кампазітарскіх школах (М. дэ Фалья ў Іспаніі, А.Рэспігі, часткова А.Казела і Дж.Ф.Маліп’ера ў Італіі, Ф.Дыліус і С.Скот у Вялікабрытаніі, К.Шыманоўскі ў Польшчы, І.Стравінскі, М.Чарапнін у Расіі і інш.).
У тэатры ў канцы 19 — пач. 20 ст. ўзмацнілася ўвага рэжысёраў і выканаўцаў да перадачы атмасферы дзеяння, раскрыцця яе падтэксту. Эфект дасягаўся з дапамогай наўмысна беглых характарыстык у спалучэнні з асобнымі выразнымі дэталямі, што раскрывалі патаемныя перажыванні герояў, іх думкі, імпульсы ўчынкаў. Рэжысурай выкарыстоўваліся гукі, жывапісна-колеравыя плямы, раптоўныя змены рытмаў для стварэння эмацыянальнай насычанасці і ўнур. нарастання драматызму спектакля. Рысамі І. вызначалася творчасць рэжысёраў і акцёраў А.Антуана, Г.Рэжан (Францыя), М.Райнгарта, О.Брама (Германія), Э.Дузе (Італія), У.Меерхольда, В.Камісаржэўскай, П.Арленева (Расія), пастаноўкі МХАТа і інш.
Літ.:
Андреев Л.Г. Импрессионизм. М., 1980;
Денвир Б. Импрессионизм: Художники и картины: Пер. с англ.М., 1994;
Велтон Д. Пейзажи импрессионистов: [Перевод]. М., 1995;
Яроциньский С. Дебюсси, импрессионизм и символизм: Пер. с пол. М., 1978.
далёкая даро́гаéine wéite Réise; ein wéiter Weg;
вы́правіцца ў даро́гу sich auf den Weg máchen [begében*]
4. (напрамак руху) Weg m -(e)s, -e;
◊
вы́йсці на даро́гу den Weg beschréiten*;
вы́весці на шыро́кую даро́гу auf éine bréite Bahn führen;
прабі́ць сабе́ даро́гу sich (D) den [éinen] Weg báhnen [frei máchen];
ісці́ сваёй даро́гай séinen (éigenen) Weg géhen*;
стаць упо́перак даро́гіj-m im Wége stehen*, j-m in die Quére kómmen*;
туды́ яму́ і даро́га!разм. das geschíeht ihm recht!; das hat er (auch) verdíent!;
пракла́дваць сабе́ даро́гу sich (D) éinen Weg báhnen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ве́цер, ветру; мн. вятры, ‑оў; м.
Паветраная плынь гарызантальнага напрамку. Моцны вецер. Паўднёвы вецер. Подых ветру. Узняўся вецер. Энергія ветру. □ Пахілага дрэва вецер не ломіць.Прыказка.
•••
Ад (з) ветру валіццагл. валіцца.
Ветрам падшыты (падбіты)гл. падшыты.
Ветрам пайсцігл. пайсці.
Вецер гуляе (у кішэні, гумне і пад.) — нічога няма.
Вецер знёс — пра таго, хто невядома дзе дзеўся, каму не сядзіцца дома.
Вецер носіць (ганяе) — пра таго, хто невядома дзе ходзіць.
Вецер (гуляе) у галаве; гуляй-вецер у галаве — пра легкадумнага, несур’ёзнага чалавека.
Вецер у спінукаму — тое, што і з лёгкім ветрам.
Вецер ходзіцьдзе — пра адчуванне руху паветра ў пакоі, памяшканні.
Выкінуць (грошы) на вецергл. выкінуць.
Вятры яго ведаюць — нікому невядома.
Да ветру (пайсці) — пайсці па сваёй патрэбе.
З ветру вяроўку віцьгл. віць.
З лёгкім ветрам — гавораць таму, хто хоча пайсці, каб сказаць, што яго не стануць затрымліваць, што ён нікому не патрэбен.
Кідаць на вецерштогл. кідаць.
Кідаць (пускаць) словы на вецергл. кідаць.
Куды вецер дзьме (хіліць) — не мець самастойнасці ў поглядах, прытрымлівацца поглядаў большасці.
На ўзвей вецер (пусціць) — а) тое, што і пусціць на вецер; б) дарэмна, непрадумана.
Пусціць (пайсці) на вецер (з ветрам)гл. пусціць.
Трымаць нос па ветрыгл. трымаць.
У ветры на калу — пра што‑н., што стаіць адзінока наводшыбе.
Хоць з ветрам пусцігл. пусціць.
Шукаць ветру (лавіць вецер) у полігл. шукаць.
Як ветрам змялогл. змесці.
Як у полі вецер — легкадумны, пусты, ветраны.
Якім ветрам (прыгнала, занесла, прынесла) — форма выражэння здзіўлення пры сустрэчы з кім‑н. у нечаканым месцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак.
1.каго-што. Варочаючы, змяніць становішча каго‑, чаго‑н. Павярнуць ключ. Павярнуць дзіця на другі бок. □ На лёгкі скрып дзвярэй .. [хворы] паволі павярнуў галаву, і ў поглядзе яго адбіліся сполах і недавер’е.Васілевіч.//чым. Зрабіць рэзкі, моцны рух. Разгарнуўся дзед Талаш, павярнуў сваімі шырокімі плячамі, крутнуўся, і жа[ў]неры паадляталі ад яго, як шчэпкі.Колас.//што. Накіраваць у процілеглым напрамку. Павярнуць зброю супроць ворага.
2.Разм. Рушыць у якім‑н. напрамку. Крушынскі саскочыў з ганка і павярнуў да чорнага ходу з боку кухні.Бядуля.
3. Змяніць свой напрамак (пра дарогу, сцежку, лінію і пад.). Ад Нёмана дарога павярнула ў лес.Брыль.
4.каго-што і без дап. Змяніць напрамак свайго або чыйго‑н. руху; пачаць або прымусіць рухацца ў іншым напрамку. Павярнуць каня назад. Павярнуць з вуліцы ў завулак. □ [Антось] павярнуў веласіпед і паімчаўся назад у мястэчка.Чарнышэвіч.Мы павернем воды Енісея З поўначы ў спякотны край пустынь.Панчанка.
5.перан.; што. Змяніць ход; даць іншы напрамак чаму‑н. Павярнуць жыццё. Павярнуць гаворку на іншы лад. □ Павінен стаць быў Леніным Ульянаў, Каб увабраць любоў і гнеў народа, Паклікаць самых дужых і адважных І павярнуць усёй планеты лёс.Грахоўскі.Таленавіты паэт Валянцін Таўлай гарэў жаданнем павярнуць усю заходнебеларускую літаратуру да жыцця, адрадзіць грамадзянскі пафас.У. Калеснік.
6.што. Разм. Скарыстаць, выкарыстаць. — Скончана, — сказаў .. [Гушка], — грошы ў кішэні. Заўтра адно трэба будзе Сурвілу іх перадаць, а ён ужо там паверне іх, куды трэба.Чорны.
•••
Павярнуць (завярнуць) аглоблі — пайсці, паехаць назад, не дасягнуўшы мэты.
Павярнуць кола гісторыі назад — прыпыніць заканамерны ход гістарычнага развіцця, вярнуцца да мінулага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадаро́жнік, ‑а, м.
1. Чалавек, які ідзе або едзе разам з кім‑н., знаходзіцца разам у дарозе. За кінатэатрам Ніна Міхайлаўна сустрэла суседа. — Ну, цяпер у мяне ўжо ёсць спадарожнік да самага дома.Капусцін.У будзень .. спадарожнікаў не было і, вяртаючыся, Лёня стаяў у кузаве трохтонкі адзін.Брыль.Прахожыя азіраюцца на майго вельмі гаваркога спадарожніка і ўсміхаюцца.Каршукоў.// Той, хто разам з кім‑н. ідзе жыццёвай дарогай. А тыдзень назад .. [будаўнікі] не ведалі, што недзе жывуць такія цудоўныя іх равеснікі, што яны стануць неразлучнымі сябрамі, а можа і спадарожнікамі на ўсё жыццё.Грахоўскі.Прызнацца гэтаму чалавеку, які добра ведаў Юзіка, што яна [Люба] ўжо знайшла сабе новага спадарожніка, у яе не хапіла мужнасці.Васілевіч.// Тое, што пастаянна неабходна каму‑н. Кніга! Яна ўваходзіць у жыццё чалавека яшчэ ў маленстве і назаўсёды становіцца яго верным сябрам і надзейным спадарожнікам.Рунец.
2. Тое, што неразрыўна звязана з чым‑н., спадарожнічае чаму‑н. Баявая, бунтарская песня стала пастаянным спадарожнікам Ільіча.«ЛіМ».Рашучасць і валявая вытрымка заўсёды былі спадарожнікамі гераізму.Кулакоўскі.Імя, імя па бацьку, прозвішча — гэта сталыя спадарожнікі чалавека на працягу ўсяго жыцця.Бірыла.// Тое, што расце разам з чым‑н., знаходзіцца каля чаго‑н., сустракаецца разам з нечым. Кукуруза — спадарожнік іншых збожжавых у севазвароце. Спадарожнік нафты — прыродны газ.
3.перан. Той, хто часова і толькі знешне далучаецца да якога‑н. грамадска-палітычнага руху.
4. Нябеснае цела, якое рухаецца вакол планеты, зоркі. Спадарожнік Зямлі — Месяц.
•••
Карабель-спадарожнікгл. карабель.
Штучны спадарожнік — аўтаматычная касмічная станцыя або касмічны карабель, ці якое‑н. іншае штучнае касмічнае цела, якое круціцца вакол нябесных цел Сонечнай сістэмы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэ́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Вузкая і тонкая пласцінка з завостраным канцом, якая паварочваецца на восі і паказвае час, напрамак і пад. у розных вымяральных прыборах. Гадзіннікавая стрэлка. Стрэлкі компаса. □ Стрэлка манометра пасоўвалаа ўправа, набліжаючыся да чырвонай рыскі.Васілёнак.Стрэлкі прыбораў іскрыліся, паказвалі зададзеную вышыню, а хуткасць перайшла лічбу, якую назваў капітан.Алешка.
2. Знак для ўказання напрамку ў выглядзе лініі, ад канца якой пад вострым вуглом адходзяць дзве кароценькія рыскі. Стрэлкі руху ветру. □ На ўсё былі таблічкі, адмысловыя стрэлкі з надпісамі: да кіпятку трыццаць... дваццаць... дзесяць метраў.Лынькоў.// Узор, рысунак такой формы. Панчохі са стрэлкамі./ Пра бровы, вусы і пад. Стрэлкі густых, прыгожых брывоў [жанчыны] ўзлятаюць угору.Навуменка.
3. Прыстасаванне на рэйкавых пуцях для пераводу рухомага саставу з аднаго пуці на другі. Цягнік выкіраваўся за стрэлкі і пачаў набіраць хуткасць.С. Александровіч.Міколка прыслухоўваўся, як прабягаў з шумам і грукатам.. пастукваючы на стрэлках, цягнік.Лынькоў.
4. Вузкі і доўгі выступ сушы; пясчаная каса. Дзве доўгія стрэлкі прычалаў уразаліся далёка ў заліў.Шамякін.
5. Бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе. Бульба прарастала з-пад падрубы пограба, гнала на двор бледна-ружовыя кволыя стрэлкі.М. Стральцоў.Калі з’явіцца кветкавая стрэлка, зямлю багата наліваюць.«Беларусь».// Вузкі, доўгі парастак, ліст расліны. Стрэлкі цыбулі.
6.толькімн. (стрэ́лкі, ‑лак). Травяністая расліна сямейства крыжакветных з маленькімі белымі кветачкамі і стручкамі ў форме сумачкі.
7.Абл. Страказа. У паветры купаліся блакітныя са слюдзянымі крыльцамі стрэлкі.Сачанка.
•••
Магнітная стрэлка — тонкі магніт у выглядзе выцягнутага ромба, які рухаецца вакол вертыкальнай восі компаса і заўсёды павернуты адным канцом на поўнач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шум1, ‑у, м.
1. Разнастайныя гукі ад якога‑н. дзеяння, руху, галасоў і пад., якія зліваюцца ў аднастайнае гучанне. Шум прыбою. Шум матораў. Шум дажджу. Шум галасоў. □ [Надзя] любіла цішыню і шыр палявых прастораў, густы шум лесу і павольную плынь вясковага жыцця.Машара.Аўтобус. Шум. Вясёлы гоман. Матор напружана раве.Дайнека.У зале стаяў роўны шум, чуліся вясёлыя галасы і смех.Сіняўскі.
2.перан. Рух, мітусня, ажыўленне. Далей ад шуму гарадскога, Ад рэдакцыйнай мітусні!Барадулін.[Сцёпку] цягнуў вір сельскага шуму.Колас.
3. Сварка, крыкі, лаянка; гучнае вырашэнне незадавальнення. Падняўся такі шум, такі гармідар, ажно з ваколічных блізкіх вёсак прыбягалі сюды, як на пажар.Бядуля.Па натоўпу прайшоўся шум.Мележ.
4.перан.Разм. Размовы, жывое абмяркоўванне і пад., выкліканыя вялікай зацікаўленасцю каго‑, чаго‑н. [Славіку] ўсё-такі шкада пакідаць завод. Гэта яго стрымлівала ад нечага такога, што магло сапраўды нарабіць вялікага шуму.Шамякін.// Шырокае апавяшчэнне чаго‑н. тайнага, вядомага нямногім. Пагаварыць з кім‑н. адзін на адзін, без шуму.
5.Спец. Гук з няяснай танальнасцю, які ўзнікае пры рабоце няспраўнага агрэгата, апарата, прыбора і пад. Шум у радыёпрыёмніку.// У медыцыне — характэрны гук, які праслухваецца ў некаторых унутраных органах пры іх паталогіі. Шумы клапанаў сэрца. Лёгачныя шумы.
6. У мовазнаўстве — гук мовы, які ўтвараецца ў поласці рота без удзелу голасу, пры праходжанні струменя паветра праз перашкоды ў моўным апараце.
•••
І не шум баравы — хоць бы што, і ўвагі не звяртаць.
шум2, ‑у, м.
Разм. Брудны, пеністы налёт на паверхні супу і пад. пры кіпенні. // Пена (на сырадоі). Пакуль сырадой дзюрчыць у даёнку і ўздымаецца белым, салодкім шумам, .. пан стаіць за парогам.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насі́ць, нашу́, но́сіш, но́сіць; но́шаны; незак.
1.каго-што. Тое, што і несці¹ (у 1 знач.), але абазначае дзеянне, якое пастаянна паўтараецца, адбываецца ў розных напрамках і ў розны час.
Н. бульбу ў склеп.
Н. дзіця на руках.
2.што. Адзявацца пэўным чынам, надзяваць на сябе, а таксама мець на сабе.
Н. светлыя сукенкі.
Н. акуляры.
Н. бараду.
3.што. Трымаць, мець заўсёды пры сабе.
Н. пашпарт у кішэні.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Перамяшчаць з месца на месца сілай свайго руху (пра вецер, ваду і пад.).
Вецер носіць лісце.
5.што. Мець якое-н. імя, прозвішча, званне, тытул і пад.
Н. прозвішча мужа.
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Мець адзнакі чаго-н., характарызавацца чым-н.
Спрэчка насіла востры характар.
7.перан., што. Утрымліваць у сабе; адчуваць што-н., думаць пра што-н.
Н. надзею на выздараўленне.
8. (звычайна ў спалучэнні са словамі «пад сэрцам»), каго (што). Быць цяжарнай.
Н. дзіця пад сэрцам.
9.што. Трымаць у нейкім становішчы.
Н. руку на павязцы.
10. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Збіраць на кветках і дастаўляць у вулей (пра пчол).
Жывуць пчолкі і мядок носяць.
11.перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Мець адзнакі, характэрныя рысы чаго-н., якога-н. часу.
Будынак носіць сляды грэчаскай архітэктуры.
12. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Мець якую-н. прысвоеную назву, імя якога-н. дзеяча.
Мінскі педуніверсітэт носіць імя Максіма Танка.
13.што. Адлюстроўваць пэўны ўнутраны стан.
Бледны твар яго заўсёды насіў выраз разгубленасці.
◊
Да пары збан ваду носіць (разм.) — усё мае свой час.
Дзе цябе (вас) бог носіць? (разм., жарт.) — здзіўленне пры сустрэчы, калі доўга не бачыліся.
За плячамі не насіць (разм.) — аб чым-н. такім, што не абцяжарвае.
Насіць на рукахкаго (разм.) — надта песціць каго-н.; балаваць.
|| наз.нашэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) іно́ска, -і, ДМ но́сцы, ж. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
час, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Бесперапынная і пастаянная змена мінут, гадзін, дзён і пад.
Ішоў ч., і наступіла лета.
Ч. не стаіць на месцы.
2. Прамежак пэўнай працягласці ў паслядоўнай змене гадзін, дзён, гадоў і пад., у які што-н. адбываецца.
Скараціць ч. вучобы.
Вольны ч.
Ч. падрыхтоўкі да спаборніцтваў.
3. Нейкі пэўны момант, у які што-н. адбываецца.
Ч. абеду.
Ч. адпраўлення цягніка.
Вызначыць ч. сходу.
4. Пара года, дня і пад.
Вячэрні ч.
Летні ч.
5. Перыяд, эпоха ў гісторыі або жыцці чалавека, народа, дзяржавы.
Даваенны ч. 3 незапамятных часоў.
6. Зручны момант, спрыяльная пара для чаго-н.
Упусціць ч. уборкі.
Самы ч. пайсці ў адпачынак.
Ч. сеяць.
7. У філасофіі: адна з асноўных аб’ектыўных (разам з прасторай) форм існавання матэрыі.
Паза часам і прасторай няма руху матэрыі.
8. У граматыцы: катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны дзеяння або стану да моманту гаворкі або да якога-н. іншага моманту.
Цяперашні ч.
Прошлы ч.
Будучы ч.
○Каменданцкі час — забарона без асобага дазволу з’яўляцца на вуліцах населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.
Мясцовы час — час, які ўстанаўліваецца для пэўнага геаграфічнага пояса, раёна, для пэўнай мясцовасці.
◊
Адзін час — на працягу нейкага часу; некалі, даўней.
Ад часу да часу; час ад часу — калі-нікалі, зрэдку.
Без часу — заўчасна, не пражыўшы адведзены час.
Да часу —
1) часова;
2) раней тэрміну.
З часам — у будучым, некалі.
На скорым часе — неўзабаве, хутка.
На часах — на апошнім месяцы цяжарнасці (пра жанчыну).
Па часе — пасля таго, як ужо што-н. здарылася.
Тым часам — адначасова з гэтым, у той самы момант.
У добры час — пажаданне поспеху, удачы каму-н.
У свой час —
1) некалі, калісьці, раней, у мінулым;
2) своечасова, калі ў чым-н. будзе патрэба, неабходнасць.
У час — своечасова, у патрэбны момант.
Час не чакае — нельга далей адкладваць, трэба спяшацца з выкананнем чаго-н.
Час прабіў — прыйшла, настала пара для чаго-н.
|| прым.ча́савы, -ая, -ае (да 1, 2, 4 і 8 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)