сукупнасць апрацоўчых і інш. машын, прамысловых робатаў, транспартнага і дапаможнага абсталявання, прызначаных для аўтам. выканання тэхнал. аперацый. Звычайна мае сістэму праграмнага кіравання на базе ЭВМ ці мікрапрацэсара, што дае магчымасць яго хуткай пераналадкі на апрацоўку інш. вырабу заменай інструменту або праграмы.
У склад найпрасцейшага Р.к. ўваходзяць адзінка вытв. абсталявання (тэхнал., кантрольна-вымяральнага, выпрабавальнага і інш.), прамысл. робат (робіць загрузку-выгрузку вырабаў) і кіроўная сістэма. Адзін робат звычайна абслугоўвае 2—3 і больш адзінак вытв. абсталявання. Складаныя Р.к. ўключаюць некалькі простых, аўтаматыз. склад загатовак і трансп. сістэму сувязі паміж комплексамі і складам. Яны могуць адначасова апрацоўваць некалькі розных вырабаў або выконваць некалькі розных аперацый на адным вырабе. Кампаноўка Р.к. ў залежнасці ад размяшчэння тэхнал. абсталявання бывае лінейная, кругавая, лінейна-кругавая; кіраванне — цэнтралізаванае (ад ЭВМ або спец. прыстасавання), дэцэнтралізаванае (ад мясц. прыстасаванняў кіравання, звязаных паміж сабой для ўзаемнай каардынацыі) і камбінаванае. Р.к. з’яўляецца першаснай ячэйкай гібкай аўтаматызаванай вытворчасці, апрацоўчым або зборачным гібкім вытворчым модулем. Дазваляе значна павысіць каэф. загрузкі і зменнасці абсталявання. Гл. таксама Рабатызаваны тэхналагічны комплекс.
Літ.:
Роботизированные производственные комплексы. М., 1987;
Черпаков Б.И., Великович В.Б. Робототехнические комплексы. М., 1989;
Попов Е.П. Робототехника и гибкие производственные системы. М., 1987.
Г.І.Хуцкі.
Робататэхнічны комплекс для свідравання і фасоннага фрэзеравання вырабаў: 1 — гідрафікаваны механізм; 2 — паваротнае прыстасаванне; 3 — панэль, якая апрацоўваецца; 4 — прамысловы робат; 5 — сістэма кіравання; 6 — гідрастанцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ву́ха Глухое, зацішнае, непраходнае месца, звычайна мокрае, лясістае (Слаўг.). Тое ж ву́шка (Краснап.).
□ ур. Ву́хава (балота) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Мядзве́жжае Вушка (глухое месца, лес) каля в. Калінаўка Краснап.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
сце́лішча Месца, дзе звычайна сцелюць лён, каноплі, пасконні (БРС). Тое ж слі́шча (Барыс.Валож.Пух.Стаўбц.МДС, Краснап.Бяльк., Сал., Смален.Дабр., Стаўбц., Стол.), сці́льшча (Віл.МДС), сла́нне, слаццё (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
абра́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абраць.
2.узнач.прым. Які мае законныя паўнамоцтвы, правы. І вось вам яны, партызаны, І тайны хаўрус, І ён, камандзір ваш абраны, Кандрат Белавус.Колас.
3.узнач.прым. Які да спадобы, пад густ; любімы. Было адно такое абранае месца, куды.. [Лабановіч] звычайна і хадзіў, калі хацелася пабыць аднаму.Колас.
4.узнач.наз.абра́ны, ‑ага, м. Той, хто карыстаецца ўсімі правамі і дабротамі жыцця; прадстаўнік эксплуататарскага класа. Была тут [на Балканах] воля для абраных, Для неабраных — ланцугі.Калачынскі.
5.узнач.наз.абра́ны, ‑ага, м. Той, каго выбіраюць для душы; каханы. Звычайна не ведаюць усе закаханыя, за што кахаюць сваіх абраных.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разважа́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. разважаць 1.
2. Думкі, меркаванні, вывады, якія з’явіліся ў выніку роздуму над чым‑н. — Справа Карпавіча закончана, нават суд адбыўся. Звычайна яны падсаджваюць правакатараў да такіх палітвязняў, над якімі яшчэ ідзе следства. — Наіўнае разважанне! Хто ім забароніць узнавіць справу, калі з’явяцца новыя матэрыялы?Машара.
3.звычайнамн. (разважа́нні, ‑яў). Выказванні, размовы. Прося ў сваіх разважаннях ніколі не вызначалася лагічнай паслядоўнасцю — так было і на гэты раз.Васілевіч.— Верас! А-а-а!.. — здзівілася Юзя, але траціць часу на разважанні не стала.Бажко.Цяпер нярэдка можна пачуць разважанні аб тым, што байка, нібыта, аджыла ўжо свой век.Казека.
•••
Без разважання — адразу, доўга не думаючы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(звычайначым або сасловам «як»). Мець славу, шырокую вядомасць у якіх‑н. адносінах. Стары Даніла славіўся на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзілі з яго рук моцныя, гладкія.Бядуля.Міхайлаў славіўся як аматар смелых рашэнняў і шырокіх маштабаў.Карпаў.Цяпер гэты калгас [«Рассвет»] славіцца на ўвесь Савецкі Саюз.Паслядовіч.// Вызначацца чым‑н. (звычайнаадмоўным). Палагея .. мела не зусім чыстую рэпутацыю і, апрача таго, славілася сваёй сварлівасцю.Шамякін.
2. Усхваляцца, праслаўляцца, ушаноўвацца. Слаўся, радзіма мая, за пачын Цяжкага шляху на Марс!Смагаровіч.Паслухай, Як соладка Славіцца шчасце У кожнай Аргана трубе!Кірэенка.
3.Зал.да славіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́нчур
(ад англ. venture = адважвацца, рызыкаваць)
заснаваны на рызыцы разлік, намер, накіраваны на выкарыстанне якіх-н. магчымасцей у пэўных карыслівых мэтах;
в. бізнес — дробнае прадпрыемства доследнага тыпу, якому ўласціва большая, чым звычайна, ступень рызыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рато́нда
(іт. rotonda = круглая)
1) круглая пабудова (храм, маўзалей, павільён, зала) звычайна з купалам і калонамі;
2) верхняе жаночае цёплае адзенне ў выглядзе доўгай накідкі без рукавоў, распаўсюджанае ў канцы 19 — пач. 20 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
андэрра́йтынг
(англ. underwriting)
1) размяшчэнне каштоўных папер па публічнай падпісцы праз пасрэднікаў, функцыі якіх звычайна выконваюць інвестыцыйныя банкі;
2) падпіска на акцыі;
3) прыём нерухомасці на страхаванне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)