ЛАХУЦІ́ (Абулькасім Ахмедзадэ) (31.12.1887, г. Керманшах, Іран — 16.3.1957),
таджыкскі паэт; адзін з заснавальнікаў тадж. паэзіі. Па паходжанні перс. З 1922 y СССР. Друкаваўся з 1907. Развіваў традыцыі перс. і тадж. прытчы-алегорыі (масал), уводзіў у паэзію новыя страфічныя формы, памеры, пабудаваныя на фалькл. аснове. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Дыван Лахуці» (кн. 1—2, 1938—40), «Таджыкістанскія вершы» (1940), «Узброеныя песні» (1942), «Падарунак фронту» (1944), «Покліч жыцця» (1956). Для яго паэзіі характэрна ўмоўна-алегарычная манера пісьма, спалучэнне лірызму з грамадз. і публіцыстычным пафасам. Быў знаёмы з Я.Купалам, прысвяціў яму верш і арт. «Памяці Купалы» (1942). На бел. мову паасобныя вершы Л. пераклалі П.Броўка, К.Кірэенка, Т.Кляшторны, Ю.Лявонны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАПА́РДЗІ ((Léopardi) Джакома) (29.6. 1798, г. Рэканаці, Італія — 14.6.1837),
італьянскі пісьменнік. З маленства пакутаваў ад невылечнай хваробы, што паўплывала на рамант. настраёвасць лірыкі. Песімізм яго паэзіі сугучны матывам «сусветнага жалю» Дж.Байрана. Асн. матывы — трагізм жыцця, ілюзорнасць шчасця і славы, палкая абарона свабоды. Лепшы твор — зб.філас., паліт. і інтымнай лірыкі «Песні» (1831). У патрыят. канцонах («Да Італіі», «На помнік Дантэ», абедзве 1818), філас. ідыліях («Бясконцасць», 1819) услаўляў мінулае Італіі, самаахвярнасць у імя радзімы. Аўтарсатыр. паэмы «Параліпамены Вайны мышэй і жаб» (выд. 1842), філас.-эстэт. і філал. прац («Творы на тэмы маралі», 1827; «Думкі», 1845). Перакладаў Гамера, Сіманіда, Вергілія і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Баршчэўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Мікалай Аляксеевіч) (24.10.1897, г. Папасная Луганскай вобл., Украіна — 24.6.1978),
расійскі кіназнавец і педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1969). Д-р мастацтвазнаўства (1963). Скончыў Ін-тчырв. прафесуры (1933). У кіно з 1921. Адзін з заснавальнікаў Асацыяцыі рэв. кінематаграфіі (1924—35). З 1925 сцэнарыст і рэжысёр кінафабрыкі Культурфільм. З 1931 выкладаў ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (з 1940 праф., у 1934—36 і 1955—56 дырэктар). У 1937—30 дырэктар Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Аўтар «Нарыса гісторыі кіно СССР» (т. 1 — «Нямое кіно», 1947), сааўт. «Нарысаў гісторыі савецкага кіно» ў 3 т. (т. 1—2, 1956—59) і «Кароткай гісторыі савецкага кіно» (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НАЎ (Lenau) Нікалаўс [сапр.Німбш Эдлер фон Штрэленаў
(Niembsch Edler von Strehlenau) Франц; 13.8.1802, г. Ленаўхейм, Румынія — 22.8.1850], аўстрыйскі паэт-рамантык. Вучыўся ў Венскім і Гайдэльбергскім ун-тах. Паводле сац.-філас. накіраванасці яго паэзія сугучная матывам «сусветнага жалю» Дж.Байрана і Г.Гейнэ. Паэт.зб-кі «Вершы» (1832),
«Новыя вершы» (1838) і інш. адметныя яркай метафарычнасцю, рамант. сімволікай, блізкасцю да ням. і венг.нар. паэзіі. Аўтар паэм «Фауст» (1836), «Саванарола» (1837), «Дон Жуан» (выд. 1851). У паэмах «Ян Жыжка» (1837—42), «Альбігойцы» (1842) прадчуванне непазбежнасці рэв. змен. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Баршчэўскі.
Тв.:
Бел.пер. — Зірні ў паток: Вершы, паэмы. Мн., 1991;
Рус.пер. — Стихотворения. Ян Жижка: Поэма. М., 1956;
У кн.: Золотое сечение: Австрийская поэзия XIX—XX вв. в рус. переводах. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕР-СПЛАВІ́НСКІ ((Lehr-Spławiński) Тадэвуш) (20.9.1891, г. Кракаў, Польшча — 17.2.1965),
польскі мовазнавец-славіст. Акад.АН у Кракаве (1928), Польскай АН (1952), многіх замежных АН. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1913). З 1919 праф. Пазнанскага, з 1922 Львоўскага, у 1929—62 Ягелонскага ун-таў. Заснавальнік, першы кіраўнік Аддзялення славяназнаўства і старшыня к-та славяназнаўства Польскай АН. Даследаваў дыялектнае расчляненне праславянскай мовы, адносіны сваяцтва слав. моў, слав. акцэнталогію і анамастыку, праблемы этнагенезу і прарадзімы славян. Асн. працы: «З даследаванняў над славянскім акцэнтам» (1917), «Аб праславянскай метатоніі» (1918), «Палабская граматыка» (1929), «Пра паходжанне і прарадзіму славян» (1946), «Польская мова. Паходжанне, узнікненне, развіццё» (1947), «Праблемы групавання славянскіх моў», «Адносіны роднасці рускіх моў» (абедзве 1957) і інш.Аўтар падручнікаў па пытаннях паланістыкі, багемістыкі, царк.-слав. мовы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАНСО́Н (Гілель Майсеевіч) (літ.псеўд.Перакаці-Поле; 1868, г. Магілёў — 1937),
дзеяч. рэв. руху, пісьменнік. Бацька Г.Лялевіча. У 1884 у Кіеве уступіў у рэв. гурток, жыў у Чарнігаве, Адэсе, з 1895 у Магілёве, ствараў с.-д. гурткі. З 1903 чл.РСДРП, падтрымліваў сувязі з І.М.Баранкевічам, А.Ц.Вазілам. Аўтарзб. «Песні басяка» (1907). Некат. вершы К. ўвайшлі ў складзены У.Дз.Бонч-Бруевічам зб. «Выбраныя творы рускай паэзіі» (3-е выд., 1908). У 1917—22 на парт. і ваен. рабоце ў Магілёве, Самары, Гомелі. З 1922 жыў у Маскве. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.:
Свобода: Элегия в прозе. Киев, 1915;
Плакучая акация: Сказка-притча Киев, 1915;
Красная Армия: Стихи. Самара, 1919;
Первые шаги: (Из воспоминаний) // Известия Гомельского губернского комитета РКП(б). 1921. № 7—8.
бел. і расійскі военачальнік, дзярж. дзеяч БНР. Ген. ад інфантэрыі (1910). Скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генштаба. У час рус.японскай вайны 1904—05 нач. 9-й Усх.-Сібірскай дывізіі. З 1906 камандзір 2-га арм. корпуса, з 1907 пам. туркестанскага ген.-губернатара і камандуючага войскамі, з 1910 камандзір 1-га Каўказскага арм. корпуса. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1884—1900 супрацоўнічаў у газ. «Московские ведомости». Аўтар працы «Плеўна і грэнадзёры 28 лістапада 1877 г.». У 1917 далучыўся да бел.нац. руху, уваходзіў у Цэнтр.бел. вайсковую раду, у маі—чэрв. 1918 чл.Нар. сакратарыята БНР. У снеж. 1918 разам з В.Ластоўскім узначальваў Савет дзярж. бяспекі БНР. У 1919 уваходзіў у дэлегацыю БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі. Застаўся жыць у Парыжы, далейшы лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЫБО́ВІЧ (Кабыш) Сымон Сымонавіч
(1891, в. Старыца Салігорскага р-на — ?),
бел.дзярж. дзеяч, гісторык. Меў вышэйшую адукацыю, працаваў настаўнікам. У 1932—37 кіраўнік справамі і ўпаўнаважаны к-та нарыхтовак СНКБССР. У 1940 арыштаваны. У Вял.Айч. вайну супрацоўнічаў з ням.фаш. акупац. ўладамі, уваходзіў у склад Бел.цэнтр. рады, са студз. 1944 кіраўнік яе фін. аддзела, удзельнік 2-га Усебел. кангрэса (чэрв. 1944, Мінск). З лета 1944 у Германіі. Прымаў удзел у працы Бел.нац.к-та. З 1954 у Мюнхене: супрацоўнік Ін-та па вывучэнні СССР, у бел. аддзеле радыёстанцыі «Свабода». Аўтар артыкулаў у навук. часопісе бел. эміграцыі «Запісы», выданнях Ін-та па вывучэнні СССР па бел.нац. пытанні, у якіх рабіў высновы, што нац. развіццю бел. народа не спрыяюць ні Польшча, ні Сав. Расія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЕ́ЦІ ((Canetti) Эліяс) (25.7.1905, г. Русе, Балгарыя — 14.8.1994),
аўстрыйскі пісьменнік. Скончыў Венскі ун-т (1929). З 1938 у эміграцыі. Вядомасць прынёс раман «Асляпленне» (1935). Майстэрствам псіхал. аналізу адметныя п’есы «Вяселле» (1932), «Камедыя пыхлівасці» (1934), «Асуджаныя» (1956), зб. «Той, які чуў сваімі вушамі» (1974). У філасофска-сацыялагічным трактаце «Maca і ўлада» (1960) даследаваў прыроду аўтарытарнай улады. Асн. тэмы прозы К. — чалавек і натоўп, індывідуальнасць і ўлада, яна вызначаецца філасафічнасцю і псіхалагізмам, спалучэннем абсурду і парадоксу, гратэску і ўмоўнасці. Аўтаркн. дзённікаў і афарызмаў «Правінцыя чалавека» (1973), мемуараў (т. 1. — «Выратаваная мова», 1977; т. 2. — «Факел у вуху», 1980; т. 3. — «Гульня вачэй. Гісторыя жыцця 1931—1937», 1985). Нобелеўская прэмія 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІ́НАЎ (Фёдар Трафімавіч) (5.4.1915, в. Зялёны Прудок Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 13.10.1991),
бел. філосаф, публіцыст. Д-рфілас.н. (1965), праф. (1967). Засл. дз. нав. РСФСР (1975). Скончыў БДУ (1940). Да вайны працаваў у Бел.дзярж. выд-ве, газ. «Звязда», «Сталинская молодежь», час. «Іскры Ільіча». З 1941 у Маскве на камсамольскай і парт. рабоце, рэдактар час. «Славяне». З 1953 у Ін-це філасофіі АНСССР. Аўтарбел.сав. календара (1934), брашур «Герой Савецкага Саюза Х.А.Смалячкоў» (1943), «Аб паходжанні беларускага народа» (1946). На бел. мову пераклаў раман І.Ільфа і Я.Пятрова «Аднапавярховая Амерыка» (1938).
Тв.:
Георгий Димитров — выдающийся деятель международного рабочего движения. М., 1950;
О народной демократии в странах Европы: Сб. статей. М., 1956;
Диалектика интернационального и национального в социалистическом обществе. М., 1981.