Пукш ’выклічнік, што перадае гук, калі нешта раптоўна дамасціў, рвецца, б’ецца’ (полац., Нар. лекс.). Запазычана з гукапераймальнага літ. pūkš!, параўн. папярэдняе слова; паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 126), пра гэта сведчыць характэрнае для літоўскіх выклічнікаў спалучэнне ‑kš(t).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́рхлы ’наздраваты, порысты’: пурхлы хлеп, увесь у дзюрках (швянч., Сл. ПЗБ; Цых.), а таксама пра хваравітага, вялага, пухлага (ушач., Пан. дыс.); пу́рхны ’пухкі’ (Сл. ПЗБ) параўноўваецца з літ. purknus ’тс’ (там жа). Звязана з пу́рха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́ўка ’ёрш, Acerina cemua L.’ (леп., ЛА, 2). Няясна, відаць, гукапераймальная назва, параўн. літ. pūkis, pūkys ’тс’, ням. прус. Реіке ’тс’, укр. пу́кавка ’альхоўка, Rhodeus sericeus amarus’, польск. pukawka ’тс’ і пад. Матывацыю гл. пад пукас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́пліцца ’марудна працаваць’ (ваўк., брасл., шальч., Сл. ПЗБ), піpianiacciaпніцца ’тс’ (шальч., тамсама). Параўноўваюць з літ. pìplioii ’тс’ (Грынавяцкене, тамсама), гл., аднак, пы́пліць ’тс’ і адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах, што ставіць пад сумненне балтыйскае паходжанне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбе́рыць ’адрозніць’ (лудз., Сл. ПЗБ), ’разблытаць’: круцялі разберым (паст., там жа), ’высветліць’: разберыш ты сам (в.-дзв., там жа). Хутчэй за ўсё ад разабра́ць, разбіра́ць (гл.), але прычыны трансфармацыі слова незразумелыя (уплыў літ. ber̃ti ’веяць; сеяць’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рале́шнік ’валачобнік’ (Сцяшк. Сл.). Ад выклічніка ралё!, што спяваюць валачобнікі, параўн. літ. ralio!, характэрных для “ралявання” (велічання), гл. Грэймас, Этн., 143. Менш верагодная сувязь з рус. раёшник ад раёк ’батлейка’, іншая назва — ку́кольник. Параўн. лалоўнікі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́ма ‘постаць, фігура’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, з літ. stuomuõ ‘тс’, але параўн. з польск. styma, estyma ‘павага, гонар, шанаванне’, якія, паводле Варш. сл., узыходзяць да раманскай першакрыніцы: італ. stima, франц. estime ‘паважанне, пашана, шанаванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́варата ’балота, зарослае кустамі’ (уздз., Сл. ПЗБ), ’алешнік’ (уздз., ЛА, 1), сувараты ’хмызняк’ (Сержп. Казкі). Паводле аўтараў Сл. ПЗБ, — з літ. sùvarta ’тс’, аднак нельга выключыць і магчымасць семантычнага развіцця (’канец поля’ — ’зараслі’) наступнага слова, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́хлы ‘трухлявы’ (Мат. Гом.). Мажліва, кантамінацыя тру́хлы і дра́хлы (гл.), параўн. рус.-ц.-слав. друхлый ‘прыгнечаны’, звязанае чаргаваннем з дряхлый ‘стары, трухлявы’ (Фасмер, 1, 544). Магчыма аддаленая сувязь з літ. trèšti ‘псавацца, гніць, трухлявець, рабіцца мяккім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАБРУ́ЙСКІ ПЛАН ДЗЕКАБРЫ́СТАЎ 1823,

першая ў гісторыі дзекабрысцкага руху спроба ўзняць узбр. паўстанне з мэтай зрабіць дзярж. пераварот. Распрацаваны ў маі 1823 кіраўнікамі Васількаўскай управы Паўд. т-ва падпалк. Чарнігаўскага пях. палка С.І.Мураўёвым-Апосталам, прапаршчыкам Палтаўскага пях. палка М.П.Бястужавым-Руміным, палк. Аляксопальскага пях. палка І.​С.​Павала-Швяйкоўскім і капітанам 18-га егерскага палка В.​С.​Норавым. Паўстанне меркавалася пачаць у Бабруйску, дзе была раскватаравана 9-я пях. дывізія (Чарнігаўскі і Палтаўскі палкі) 3-га пях. корпуса 1-й арміі, скарыстаўшы прыезд у горад для агляду войскаў імператара Аляксандра I (прымусіць яго падпісаць адрачэнне і прыняць канстытуцыю). Выступленне ў Бабруйску павінна было стаць сігналам для паўстанняў у Маскве, Пецярбургу, 2-й арміі. Арганізатары спрабавалі заручыцца згодай і падтрымкай Паўд. і Паўн. т-ваў дзекабрыстаў, але атрымалі адмову. У вер. 1823 Бястужаў-Румін вёў перагаворы ў Вільні аб узгадненні дзеянняў з прадстаўніком Літ. правінцыяльнага савета польскага Патрыятычнага т-ва К.​Радзівілам і віленскай рэв. моладдзю (у т. л., магчыма, з А.​Міцкевічам), але дамоўленасці не былі рэалізаваны з-за праведзеных у Вільні арыштаў. Без падтрымкі інш. рэв. арг-цый выступленне ў Бабруйску не мела сэнсу. Няўдача з ажыццяўленнем гэтага плана прымусіла ўсвядоміць неабходнасць сувязі паўстання на перыферыі з цэнтрам, аб’яднання сіл Паўн. і Паўд. т-ваў, выпрацоўкі агульнага плана дзеянняў.

Літ.:

Гл. пры арт. Дзекабрысты.

В.​В.​Швед.

т. 2, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)