◎ Пу́ўка ’ёрш, Acerina cemua L.’ (леп., ЛА, 2). Няясна, відаць, гукапераймальная назва, параўн. літ. pūkis, pūkys ’тс’, ням. прус. Реіке ’тс’, укр. пу́кавка ’альхоўка, Rhodeus sericeus amarus’, польск. pukawka ’тс’ і пад. Матывацыю гл. пад пукас.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)