гузы́р, ‑а, м.
Абл. Ніжняя частка (снапа, ствала і пад.); камель. На гузыры той сухастоіны Наросты чорныя адны. Вітка. Кабеты пазатыкалі сярпы ў гузыры снапоў. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарбу́зік, ‑а, м.
1. Памянш. да гарбуз (у 2 знач.); невялікі гарбуз. Адзін сынок Юзік і той — як гарбузік. З нар.
2. Гарбузовае семечка. Лушчыць гарбузікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віначэ́рп, ‑а, м.
У старажытнасці — службовая асоба, якая загадвала пітвом, разлівала і разносіла яго на бяседзе. // Жарт. Той, хто налівае віно за сталом у чаркі, бакалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ако́пнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто знаходзіцца ў акопах; салдат, франтавік. Гранатны бой-агонь Акопнікі ўзнялі. Пушча. Але пачуў я нешта новае ад салдат-акопнікаў. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпіва́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑вацы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той, хто любіць выпіць; п’яніца. Суседзі [Лабановіча] былі добрыя выпівакі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абшарпа́нец, ‑нца, м.
Разм. Той, хто ходзіць у падраным, абшарпаным адзенні. Рэшта былі нейкія незнаёмыя і падазроныя абшарпанцы з тварамі настолькі ж смешнымі, наколькі сур’ёзнымі. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зака́зчык, ‑а, м.
Той, хто дае заказ 1 (у 1 знач.). Шаўцу заказчык боты заказаў. Корбан. У атэлье ёсць мастак-кансультант, які заўсёды дапамагае заказчыку. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заніка́ць, ‑ае; незак.
Разм. Нікнуць, знікаць. Стараста, падпіўшы, гаварыў Пра нейкую палонную, а дзе І хто яна — прамоўцаў, затаіў. Ды хутка слых той занікаць пачаў. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захрыбе́тнік, ‑а, м.
Разм. пагард. Той, хто жыве на чужы кошт; дармаед. У .. вобразе [Хурса] раскрыты тыповыя рысы капіталістычнага драпежніка, захрыбетніка, які багацеў на крыві людзей. Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мана́шак, ‑шка, м.
Разм. Тое, што і манах. [Бабка:] — Гляджу я на вас і дзіўлюся: сядзіць сабе, як той манашак, і ўсё ў гэтыя кніжкі пазірае. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)