ГРУ́БЭ Аляксандр Васілевіч (31.8.1894, в. Грыгор’еўка Белябееўскага р-на, Башкортастан — 3.8.1980),
бел.скульптар. Нар. мастак Беларусі (1944). Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1941—16). З 1918 настаўнічаў у мяст. Краснаполле (Магілёўская вобл.). З 1924 жыў у Мінску, з 1941 у Маскве. Адзін з арганізатараў і старшыня Усебеларускага аб’яднання мастакоў. У творчасці адчувальны ўплыў традыцый бел.нар. драўлянай скульптуры («Лірнік», «Кастусь Каліноўскі», абедзве 1926). Сярод работ з рысамі стылізацыі, але лаканічных па трактоўцы, поўных унутр. напружання: «Раб», «Тачачнік» («Паднявольная праца», абедзве 1928), «Танкіст» (1943), «Першая баразна» (1949) і інш. Працаваў у жанры партрэта (М.Багдановіч, 1927, Л.М.Даватар, 1944), станковай і манум. пластыкі («Трактарыстка», 1935), дэкар. скульптуры («Беларус-касец», 1940) і інш. Творы адметныя арыгінальнасцю і выразнасцю пластычнай формы, эмацыянальнасцю.
Літ.:
Петерсон Э.А. Портретная скульптура Советской Белоруссии. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАМБАЛО́НЬЯ (Giambologna), Джавані Балонья (Giovanni Bologna; сапр.Жан дэ Булонь; Jean de Boulogne; 1529, г. Дуэ, Францыя — 13.8.1608),
італьянскі скульптар, прадстаўнік маньерызму. У 1554 або 1555 прыехаў у Рым, дзе, верагодна, вучыўся ў Мікеланджэла. Працаваў у Фларэнцыі пры двары Медычы, а таксама ў Балонні, Генуі. Выконваў багата дэкарыраваныя фантаны, скульпт. групы і статуі, статычныя конныя помнікі («Нептун», Балоння; «Козіма I Медычы», 1593, Фларэнцыя). Развіваючы ідэі Б.Чэліні, імкнуўся да стварэння «ідэальна круглай» скульптуры з уласцівай ёй прасторавай свабодай і магчымасцю ўсебаковага агляду (спіралепадобная па кампазіцыі група «Выкраданне сабінянак», 1583, Фларэнцыя), да арган. сувязі з прыродным асяроддзем («Алегорыя Апенін», Праталіна). Манерная вытанчанасць прапорцый і рухаў, дынамічнасць кампазіцыі, віртуозная дакладнасць апрацоўкі матэрыялу («Меркурый», 1564, Балоння, і 1580, Фларэнцыя) спалучаюцца ў Дж. з натуралістычнымі эфектамі (статуі птушак для грота вілы ў Кастэла, Фларэнцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУ́БКІНА Ганна Сямёнаўна (28.1.1864, г. Зарайск, Расія — 7.9.1927),
расійскі скульптар. Вучылася ў Маскве ў С.Валнухіна (1889—90) і ў вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1891—94), Пецярбургскай АМ (1894), Парыжскай акадэміі Каларосі (1895—96). Зазнала ўплыў А.Радэна. Выкладала на Прачысценскіх рабочых курсах (1913—16) і ў Вышэйшым дзярж.маст.-тэхн. ін-це (1918—22) у Маскве. Стварыла першы ў рус. мастацтве скульпт. партрэт Карла Маркса (1905). Імпрэсіяністычная цякучасць формы, багацце святлоценявых кантрастаў, характэрныя для ранніх твораў, суіснуюць з пошукамі канструктыўнасці і пластычнай выразнасці. Аўтар кампазіцый «Жалезны» (1897), «Чалавек ідзе» (1903), «Рабочы» (1909), партрэтаў А.Белага (1907), Л.Талстога (1927), а таксама твораў, звернутых да сімволікі ў духу стылю мадэрн [гарэльеф «Плывец» («Хваля») на фасадзе МХАТа, 1901, «Бярозка», 1927].
Літ.:
Лукьянов С. Жизнь А.С. Голубкиной. [2 изд.]. М., 1975;
Каменский А.А. Рыцарский подвиг. Кн. о скульпторе Анне Голубкиной. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́МУТ-МАЛІНО́ЎСКІ Васіль Іванавіч (13.3.1779, С.-Пецярбург — 28.7.1846),
рускі скульптар-манументаліст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1785—1800) у М.І.Казлоўскага, выкладаў там у 1808—36; праф. з 1813, рэктар па аддзеле скульптуры з 1836. Пенсіянер АМ у Рыме (1803—06). Выканаў разам з С.С.Піменавым аздабленне ў стылі ампір шэрагу арх. збудаванняў. Аўтар манум.-дэкар. скульптурнай групы «Выкраданне Празерпіны» перад гал. фасадам Горнага ін-та (1809—11), барэльефаў Міхайлаўскага палаца (цяпер Рускі музей, 1823—25), скульпт. групы на атыку Гал. штаба на Дварцовай пл. (1827—28, усе ў Пецярбургу) і інш. Творам уласцівы гераічны лад вобразаў, урачысты рытм і яснасць кампазіцыйных вырашэнняў, арган. адзінства з архітэктурай. Працаваў у станковай (у т. л. партрэтнай) і надмагільнай пластыцы (надмагіллі М.І.Казлоўскага, 1802—03; М.Б.Барклая дэ Толі, 1823, і інш.).
латышскі скульптар. Нар. мастак СССР (1957), сапраўдны чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў Пецярбургу (1893—99), уваходзіў у гурток «Рукіс» («Працаўнік»); у 1899—1901 у Парыжы ў майстэрні А.Радэна, вучань Э.А.Бурдэля і інш. У 1903—07 выкладаў у маст.-прамысл. школе ў Екацярынбургу, настаўнік І.Дз.Шадра. З 1910 у Пецярбургу. У 1918—19 удзельнічаў у плане манум. прапаганды (помнікі М.Г.Чарнышэўскаму, Л.А.Бланкі ў Петраградзе, не захаваліся). З 1920 у Рызе; у 1944—58 праф.АМ Латвіі. Сярод твораў: партрэты (А.Кірхенштэйна, 1946; Ф.Блумбаха, 1956; К.Барона, 1967, і інш.), 20 надмагілляў (Я.Порука, 1930; О.Лацыса, 1945, і інш.), помнікі Р.Блаўманісу ў Рызе (1929) і А.Кронвалдсу ў Сігулдзе (1938), творы анімалістычнага жанру, медалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСПІ́ЦКІ Андрэй Міхайлавіч (н. 16.2.1924, г. Мазовец, Польшча),
бел.скульптар. Засл. дз. маст. Беларусі (1977). Вучыўся ў Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1940—41). Стварыў партрэты Цёткі (А.Пашкевіч; 1957), Ф.Шапэна (1960); бюст А.Міцкевіча (1995); станковыя творы «У полі» (1958), «Гімнасткі» (1971), кампазіцыі «Партызан-падрыўнік» (1957), «Дружба» (1964), «Рэквіем» (1996); і інш. Яго манум. творам характэрны дакладныя суадносіны маштабаў і масы, узбагачаныя кантрастамі святлаценяў, выразным лінейным рытмам: помнікі Ф.Скарыну ў Полацку (1973; па эскізу А.К.Глебава), Я.Купалу ў Мінску (1972; з А.Анікейчыкам і Л.Гумілеўскім; Дзярж. прэмія Беларусі 1974), у гонар вызвалення Віцебска (1989; з М.Рыжанковым) у Віцебску, манумент у гонар маці-патрыёткі (Дзярж. прэмія СССР 1977), мемар. знак у памяць ахвяр фашызму ў Стоўбцах (1992) і інш.
расійскі скульптар-партрэтыст. Засл. дз. маст. Расіі (1945). Чл.-кар.АМСССР (1958). У 1910—15 вучылася ў майстэрні Л.Шэрвуда і інш. З 1926 чл.Т-варус. скульптараў. У ранні перыяд зазнала ўплывы імпрэсіянізму і кубізму, з пач. 1920-х г. імкнулася да спалучэння рыс гэтых стыляў з рэаліст. трактоўкай вобраза (партрэты Ф.Дзяржынскага, 1925; А.Цюрупы, 1927). Творам 1920—30-х г. уласцівы востры псіхалагізм, пластычная спецыфіка індывід. аблічча мадэлі і жывапісна-дынамічная трактоўка матэрыялу з захаваннем эцюднай непасрэднасці (партрэты В.Чкалава, 1936; С.Міхоэлса, 1939). Аўтар партрэтаў А.Твардоўскага (1943), У.Татліна (1943—44), Б.Пастарнака (1961—63) і інш., серый партрэтных статуэтак («Дзяўчынка з матыльком», 1936), фігурак для фарфору і фаянсу, эцюдаў аголенай натуры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ШТРАВІЧ (Meštrović) Іван (15.8.1883, Врполе — 16.1.1962),
харвацкі скульптар і архітэктар; заснавальнік сучаснай харвацкай скульпт. школы. Вучыўся ў Венскай АМ (1901—04). З 1903 удзельнічаў у выстаўках «Венскага сецэсіёну». Заснавальнік творчага аб’яднання «Медуліч» (1908). У 1922—42 выкладаў у АМ у Заграбе. З 1942 у эміграцыі, з 1947 у ЗША. Зазнаў уплыў А.Радэна, Э.А.Бурдэля, стылю мадэрн. Творам уласцівы суровасць і аскетычнасць формы ў спалучэнні з глыбокай героіка-драматычнай напружанасцю, імкненне стварыць нац. стыль. Сярод твораў: «Фантан жыцця» ў Заграбе (1905), «Успамін» (1908), скульптура для непабудаванага храма на Косавым полі (1907—12), «Маці» (1908), «Каралевіч Марко» (1909), «Мадонна з немаўлём» (1917). Захапляўся праблемамі сінтэзу мастацтваў; аўтар арх. аб’ектаў — помніка невядомаму салдату на гары Авала каля Бялграда, Дома мастацтваў у Заграбе (абодва 1934—38). У г. Спліт галерэя М., у Заграбе — дом-музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Ілія (9.6.1903, г. Разград, Балгарыя — 1975),
балгарскі жывапісец і графік. Нар.маст. Балгарыі (1963). Герой Сац. Працы (1967). Акад. Балгарскай АН. Вучыўся ў АМ у Сафіі (1921—26; з 1941 яе праф.) і Мюнхене (з 1926). Творы вызначаюцца суровай экспрэсіяй вобразаў, лаканізмам кампазіцыі, стрыманасцю і напружанасцю каларыту: партрэты жанчыны (1941) і дзіцяці (1942), карціны «Партызаны ў дзеянні» (1947), «Гітарыст» (1951), «Мастак» (1952), «Расстрэл» (1954), «Салдацкі бунт каля Добрага-Поля ў 1818 г.» (1956—58), «Партызанская песня» (1959), серыя малюнкаў «Выпрабаванні» (1938), цыкл гравюр, прысвечаных Вераснёўскаму паўстанню 1923 у Балгарыі і грамадз. вайне ў Іспаніі (1936—39) і інш. Аўтар манум. размалёўкі «Дзевятае верасня» ў кінатэатры «Дзімітр Благоеў» у Сафіі (1947). Працаваў таксама як скульптар. Дзмітраўская прэмія 1953, 1961, 1971.
Літ.:
Божков А. Илия Петров. София, 1972.
І.Я.Пятроў.І.Пятроў. Беспрацоўныя. З серыі «Выпрабаванні». 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКЕ́ШЫН Міхаіл Восіпавіч (21.2.1835, с. Максімаўка Рослаўскага пав. Смаленскай губ. — 31.1.1896),
расійскі і бел.скульптар, графік і жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1852—58). У 1876—77 выдаваў час. «Пчела». Паводле праектаў М. выкананы помнікі: «Тысячагоддзе Расіі» ў Ноўгарадзе (1862), Кацярыне II у Пецярбургу (1873), Багдану Хмяльніцкаму ў Кіеве (1888), адміралам У.А.Карнілаву, П.С.Нахімаву ў Севастопалі і інш. Стварыў шэраг замалёвак з жыцця беларусаў («Сцэна колішняга рэкруцкага набору. Клімавічы», 1865; «Паштовая эстафета. Беларусь», 1892; «Тыпы Магілёўскай губерні» і інш.). Ілюстраваў творы М.Гогаля, Т.Шаўчэнкі, М.Някрасава, А.Пушкіна. У Нац.маст. музеі Беларусі мадэль помніка Багдану Хмяльніцкаму (1870-я г.). Іл.гл. таксама да арт.Ноўгарад.