расійскі скульптар-партрэтыст. Засл. дз. маст. Расіі (1945). Чл.-кар.АМСССР (1958). У 1910—15 вучылася ў майстэрні Л.Шэрвуда і інш. З 1926 чл.Т-варус. скульптараў. У ранні перыяд зазнала ўплывы імпрэсіянізму і кубізму, з пач. 1920-х г. імкнулася да спалучэння рыс гэтых стыляў з рэаліст. трактоўкай вобраза (партрэты Ф.Дзяржынскага, 1925; А.Цюрупы, 1927). Творам 1920—30-х г. уласцівы востры псіхалагізм, пластычная спецыфіка індывід. аблічча мадэлі і жывапісна-дынамічная трактоўка матэрыялу з захаваннем эцюднай непасрэднасці (партрэты В.Чкалава, 1936; С.Міхоэлса, 1939). Аўтар партрэтаў А.Твардоўскага (1943), У.Татліна (1943—44), Б.Пастарнака (1961—63) і інш., серый партрэтных статуэтак («Дзяўчынка з матыльком», 1936), фігурак для фарфору і фаянсу, эцюдаў аголенай натуры і інш.